https://bel.sputnik.by/20250703/budzem-z-khlebam--bulbay-lukashenka-aguchy-pragnoz-na-radzhay-1097835226.html
Будзем з хлебам і бульбай: Лукашэнка агучыў прагноз на ўраджай
Будзем з хлебам і бульбай: Лукашэнка агучыў прагноз на ўраджай
Sputnik Беларусь
Па словах беларускага прэзідэнта, дажджы пайшлі на карысць, бо такіх палёў як зараз, раней не было. 03.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-03T14:28+0300
2025-07-03T14:28+0300
2025-07-03T14:28+0300
аляксандр лукашэнка
сельская гаспадарка
палітыка
грамадства
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
навіны
у беларусі
беларусь
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1c/1079815057_0:109:2855:1714_1920x0_80_0_0_f776564bfa6272ec570b20e2d8dcebf8.jpg
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Надвор’е сёлета будзе спрыяць добраму ўраджаю, такім меркаваннем падзяліўся беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пасля ўрачыстых мерапрыемстваў на мемарыяльным комплексе "Курган Славы".Кіраўнік дзяржавы спытаў у старшыні Мінаблвыканкама, як рэгіён спраўляецца з уборачнай.Прэзідэнту таксама паведамілі, што не толькі ў вобласці, але і ў цэлым па рэспубліцы работы ідуць у адпаведнасці з планам.Пазней, размаўляючы з ветэранамі, Лукашэнка сказаў, што надвор’е сёлета паспрыяе добраму ўраджаю.Планы на ўраджай не змянілісяРаней у Мінсельгасхарчы паведамілі, што пашкоджаныя вясеннімі замаразкамі плошчы пасеваў у Беларусі адноўлены, планы на ўраджай 2025 года не памяняліся.Паводле інфармацыі профільнага ведамства, збожжавая група была практычна поўнасцю адноўлена за кошт дадатковага пасеву кукурузы. Загінулыя плошчы цукровых буракоў і лёну адноўлены пасевамі тых жа культур.Ураджай збожжавых, цукровых буракоў, лёну, бульбы, агароднінных культур, рапсу плануецца атрымаць у рамках аб’ёмаў, даведзеных кіраўніком дзяржавы і ўрадам краіны.Пашкоджаныя або загінулыя ад замаразкаў плошчы адноўлены, вядуцца работы па доглядзе, хімпраполцы, апрацоўцы раслін ад хвароб і шкоднікаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250530/grakun-novaga-radzhayu-bulby-khopts-dlya-belarus--na-ekspart-u-rasyu-1096744083.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1c/1079815057_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_16b5b154443ffcd64137f64c24be175f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сельская гаспадарка, палітыка, грамадства, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка
аляксандр лукашэнка, сельская гаспадарка, палітыка, грамадства, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка
Будзем з хлебам і бульбай: Лукашэнка агучыў прагноз на ўраджай
Па словах беларускага прэзідэнта, дажджы пайшлі на карысць, бо такіх палёў як зараз, раней не было.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Надвор’е сёлета будзе спрыяць добраму ўраджаю, такім меркаваннем падзяліўся беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пасля ўрачыстых мерапрыемстваў на мемарыяльным комплексе "Курган Славы".
Кіраўнік дзяржавы спытаў у старшыні Мінаблвыканкама, як рэгіён спраўляецца з уборачнай.
Прэзідэнту таксама паведамілі, што не толькі ў вобласці, але і ў цэлым па рэспубліцы работы ідуць у адпаведнасці з планам.
Пазней, размаўляючы з ветэранамі, Лукашэнка сказаў, што надвор’е сёлета паспрыяе добраму ўраджаю.
"Дажджы, дажджы, але гэта на карысць. Глядзіце, ніколі такіх палёў не было. Значыць, з хлебам будзем. І з бульбай таксама", - дадаў беларускі лідар, яго словы прыводзіць БелТА.
Планы на ўраджай не змяніліся
Раней у Мінсельгасхарчы паведамілі, што пашкоджаныя вясеннімі замаразкамі плошчы пасеваў у Беларусі адноўлены, планы на ўраджай 2025 года не памяняліся.
Паводле інфармацыі профільнага ведамства, збожжавая група была практычна поўнасцю адноўлена за кошт дадатковага пасеву кукурузы. Загінулыя плошчы цукровых буракоў і лёну адноўлены пасевамі тых жа культур.
Ураджай збожжавых, цукровых буракоў, лёну, бульбы, агароднінных культур, рапсу плануецца атрымаць у рамках аб’ёмаў, даведзеных кіраўніком дзяржавы і ўрадам краіны.
Пашкоджаныя або загінулыя ад замаразкаў плошчы адноўлены, вядуцца работы па доглядзе, хімпраполцы, апрацоўцы раслін ад хвароб і шкоднікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"