https://bel.sputnik.by/20250703/dobrae-nadvore-kantserty--khor-turetskaga-vtsebsk-svyatkue-3-lpenya--vdea-1097847200.html
Добрае надвор’е, канцэрты і Хор Турэцкага: Віцебск святкуе 3 Ліпеня – відэа
Добрае надвор’е, канцэрты і Хор Турэцкага: Віцебск святкуе 3 Ліпеня – відэа
Sputnik Беларусь
Пасля заканчэння афіцыйных мерапрыемстваў на розных пляцоўках абласнога цэнтра пачаліся канцэрты, а ўвечары гараджан чакае сюрпрыз. Як адзначаюць адно з... 03.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-03T17:21+0300
2025-07-03T17:21+0300
2025-07-03T17:21+0300
віцебск
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
грамадства
віншаванне
свята
у беларусі
беларусь
гісторыя
вялікая айчынная вайна
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/03/1097839950_0:0:3637:2046_1920x0_80_0_0_35ee790e020bd46b2b14f0cb1dae83b5.jpg
Афіцыйныя мерапрыемствы ў Віцебску традыцыйна прайшлі каля манумента "Тры штыкі", дзе перад прысутнымі выступіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.Паводле яго слоў, гэтую памяць атрымалі ў спадчыну дзеці і ўнукі пераможцаў, і яна з’яўляецца стрыжневым элементам духоўнага развіцця народа. І беларусы не маюць права забываць тых, хто загінуў на палях бітваў, быў закатаваны ў фашысцкіх лагерах, аб зніклых без вестак і ўсіх тых, дзякуючы каму была пабудавана незалежная дзяржава.Пасля заканчэння афіцыйнай часткі гараджане ўсклалі кветкі да Вечнага агню.Варта адзначыць, што на Дзень Незалежнасці ў Віцебску прыпаў ледзь не адзін з першых, па-сапраўднаму, цёплых дзён з пачатку гэтага лета. Яшчэ зусім нядаўна абласны цэнтр залівала дажджамі, але да 3 ліпеня надвор’е палепшылася."Мы хацелі пайсці на свята, але баяліся, што будзе дождж, нягледзячы на ўсе прагнозы. А тут надвор’е цудоўнае, нават спякотна, натуральна мы з задавальненнем пайшлі, усклалі кветкі, зараз канцэрт паслухаем", - адзначыла жыхарка Віцебска Наталля.На працягу ўсяго дня гараджан чакаюць не толькі святочныя канцэрты, але і выстава ваеннай тэхнікі з узбраеннем, праца розных атракцыёнаў, а таксама "раз’язных пунктаў гандлю".Але асноўны сюрпрыз чакае жыхароў Віцебска ў 21:00 на плошчы Перамогі, дзе плануецца правесці галоўны гарадскі канцэрт. Запрошанымі зоркамі на свята стануць артысты Хору Турэцкага, якія правядуць амаль гадзіннае выступленне. Пасля канцэрта і правядзення акцыі "Праспяваем гімн разам" адбудзецца салют у гонар Дня Незалежнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250703/byasplatnae-kno--suchasny-skver-gomel-svyatkue-dzen-nezalezhnasts-1097837974.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/03/1097839950_460:0:3191:2048_1920x0_80_0_0_c8a4bfe6ae5b0bd69328638bf08c0b06.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віцебск, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, грамадства, віншаванне, свята, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, відэа
віцебск, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, грамадства, віншаванне, свята, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, відэа
Добрае надвор’е, канцэрты і Хор Турэцкага: Віцебск святкуе 3 Ліпеня – відэа
Пасля заканчэння афіцыйных мерапрыемстваў на розных пляцоўках абласнога цэнтра пачаліся канцэрты, а ўвечары гараджан чакае сюрпрыз. Як адзначаюць адно з галоўных свят краіны ў горадзе на Дзвіне, глядзіце на відэа.
Афіцыйныя мерапрыемствы ў Віцебску традыцыйна прайшлі каля манумента "Тры штыкі", дзе перад прысутнымі выступіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
"Гераізм, праяўлены ў 1940-я гады, вось ужо 80 гадоў з’яўляецца маральным арыенцірам для нашага народа, вучыць людзей адстойваць свае прынцыпы і векавыя традыцыі. У нас жыве не толькі памяць аб тых, хто ваяваў на франтах Вялікай айчыннай вайны, але і аб работніках тылу, самаадданая праца якіх забяспечвала салдат усім неабходным для Перамогі", - заявіў Субоцін падчас святочнай цырымоніі.
Паводле яго слоў, гэтую памяць атрымалі ў спадчыну дзеці і ўнукі пераможцаў, і яна з’яўляецца стрыжневым элементам духоўнага развіцця народа. І беларусы не маюць права забываць тых, хто загінуў на палях бітваў, быў закатаваны ў фашысцкіх лагерах, аб зніклых без вестак і ўсіх тых, дзякуючы каму была пабудавана незалежная дзяржава.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі гараджане ўсклалі кветкі да Вечнага агню.
Варта адзначыць, што на Дзень Незалежнасці ў Віцебску прыпаў ледзь не адзін з першых, па-сапраўднаму, цёплых дзён з пачатку гэтага лета. Яшчэ зусім нядаўна абласны цэнтр залівала дажджамі, але да 3 ліпеня надвор’е палепшылася.
"Мы хацелі пайсці на свята, але баяліся, што будзе дождж, нягледзячы на ўсе прагнозы. А тут надвор’е цудоўнае, нават спякотна, натуральна мы з задавальненнем пайшлі, усклалі кветкі, зараз канцэрт паслухаем", - адзначыла жыхарка Віцебска Наталля.
На працягу ўсяго дня гараджан чакаюць не толькі святочныя канцэрты, але і выстава ваеннай тэхнікі з узбраеннем, праца розных атракцыёнаў, а таксама "раз’язных пунктаў гандлю".
Але асноўны сюрпрыз чакае жыхароў Віцебска ў 21:00 на плошчы Перамогі, дзе плануецца правесці галоўны гарадскі канцэрт. Запрошанымі зоркамі на свята стануць артысты Хору Турэцкага, якія правядуць амаль гадзіннае выступленне. Пасля канцэрта і правядзення акцыі "Праспяваем гімн разам" адбудзецца салют у гонар Дня Незалежнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"