Кісялёў: работнікам Sputnik у Баку прад’явілі беспадстаўныя абвінавачанні

© SputnikSputnik Азербайджан
Sputnik Азербайджан - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2025
Падпісацца
Умовы для дзейнасці Sputnik у Азербайджане адсутнічаюць, заявіў Кісялёў.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Працаўнікам Sputnik у Баку прад’явілі беспадстаўныя абвінавачанні, заявіў РІА Навіны гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Публікуем яго поўны каментарый РІА Навіны:

У МІА "Россия сегодня" глыбока занепакоены затрыманнем ужо чацвёртыя суткі ў Баку двух расійскіх грамадзян, кіраўнікоў Sputnik Азербайджан. Разам з імі былі таксама арыштаваны некалькі супрацоўнікаў рэдакцыі – грамадзян Азербайджана. Усе гэтыя дзеянні не маюць пад сабой ніякіх падстаў.

Са шкадаваннем вымушаны канстатаваць, што на сёння ўмовы для працягу дзейнасці Sputnik Азербайджан у гэтай краіне адсутнічаюць.

За ўсе гады сваёй працы дзейнасць нашага Агенцтва была накіравана на развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі народамі, а рэдакцыйная палітыка была цалкам прысвечана развіццю супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Расіяй.

Нашым супрацоўнікам прад’яўлены беспадстаўныя абвінавачанні, а самі яны арыштаваны пад надуманай прычынай. Са свайго боку будзем усімі даступнымі сродкамі забясьпечваць прававую абарону нашых журналістаў.

Затрыманне журналістаў Sputnik

У панядзелак, 30 чэрвеня, у офіс Sputnik Азербайджан прыйшлі сілавікі, былі затрыманы шэф-рэдактар ​​агенцтва Яўген Белавусаў і кіраўнік рэдакцыі Ігар Картавых – паводле інфармацыі мясцовых СМІ, іх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта з’яўляюцца "агентамі ФСБ". Увечары таго ж дня стала вядома, што азербайджанскія праваахоўнікі затрымалі рэдактара відэаагенцтва Ruptly, якая была ў Баку з прыватным візітам.
У аўторак медыягрупа "Россия сегодня" выпусціла афіцыйную заяву па сітуацыі. У Крамлі разлічваюць, што ў найбліжэйшы час атрымаецца дабіцца вызвалення супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан і Ruptly.
Вечарам у аўторак у Азербайджане затрымалі васьмярых расійскіх грамадзян, якія, паводле сцвярджэнняў мясцовых праваахоўных органаў, маюць дачыненне да транзіту наркотыкаў з Ірана і кіберзлачынствамі. Іх арыштавалі на чатыры месяцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзяржаўныя флагі Расіі і Азербайджана - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2025
МЗС РФ: ёсць сілы, якім не падабаецца супрацоўніцтва Масквы і Баку
Стужка навiн
0