https://bel.sputnik.by/20250703/lukashenka-pavnshava-belarusa-z-dnm-nezalezhnasts-1097827100.html
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт упэўнен, што памяць аб гераічным мінулым, а таксама любоў да Айчыны дапамогуць зрабіць Беларусь шчаслівай і квітнеючай. 03.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-03T09:17+0300
2025-07-03T09:17+0300
2025-07-03T09:17+0300
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
навіны
аляксандр лукашэнка
віншаванне
грамадства
палітыка
гісторыя
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/1e/1097748553_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_fbe9b20adad38cbf7ddbe8f1fb17a180.jpg
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці, які рэспубліка адзначае 3 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Як адзначыў беларускі лідар, гэтае свята ўвасабляе ў сабе гераізм, працоўную доблесць і веру нацыі ў шчаслівую будучыню.Ён падкрэсліў, што дата вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыла аднаўленне мірнага жыцця. Гэты дзень, паводле слоў прэзідэнта, назаўжды стаў для народа Беларусі сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і арыенцірам для новых пакаленняў.Кіраўнік дзяржавы таксама ўпэўнен, што памяць аб гераічным мінулым і датычнасць да агульнай справы, а таксама любоў да Айчыны і гонар за яе дасягненні дапамогуць зрабіць краіну шчаслівай і квітнеючай.Лукашэнка пажадаў усім беларусам моцнага здароўя, міру і дабра.Як Мінск адсвяткуе 3 ліпеняУ гэты дзень у беларускай сталіцы пройдзе больш за 150 разнастайных святочных і ўрачыстых мерапрыемстваў ва ўсіх раёнах горада.Адной з цэнтральных падзей стане гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіны ў песні", які пройдзе каля стэлы "Мінск – горад-герой". Завершыцца ён традыцыйнай акцыяй "Праспяваем гімн разам". Пасля гэтага ў 23:00 у некалькіх кропках горада будзе дадзены маляўнічы феерверк.Яшчэ адной цэнтральнай пляцоўкай стане мемарыяльны комплекс "Курган Славы".Ваенна-тэматычныя пляцоўкі будуць разгорнуты ў Мінску ў Дзень Незалежнасці. Колькі іх будзе і дзе – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.Міліцыя, ратавальнікі і медыкі ў гэты дзень будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250702/metro-zments-grafk-pratsy-3-lpenya-1097819118.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/1e/1097748553_34:0:2765:2048_1920x0_80_0_0_b38547da8044f7a2efdd1bc5f5b10e61.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, навіны , аляксандр лукашэнка, віншаванне, грамадства, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, навіны , аляксандр лукашэнка, віншаванне, грамадства, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт упэўнен, што памяць аб гераічным мінулым, а таксама любоў да Айчыны дапамогуць зрабіць Беларусь шчаслівай і квітнеючай.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці, які рэспубліка адзначае 3 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як адзначыў беларускі лідар, гэтае свята ўвасабляе ў сабе гераізм, працоўную доблесць і веру нацыі ў шчаслівую будучыню.
Ён падкрэсліў, што дата вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыла аднаўленне мірнага жыцця. Гэты дзень, паводле слоў прэзідэнта, назаўжды стаў для народа Беларусі сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і арыенцірам для новых пакаленняў.
"Прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, мы паслядоўна рухаемся да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння", - адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўпэўнен, што памяць аб гераічным мінулым і датычнасць да агульнай справы, а таксама любоў да Айчыны і гонар за яе дасягненні дапамогуць зрабіць краіну шчаслівай і квітнеючай.
Лукашэнка пажадаў усім беларусам моцнага здароўя, міру і дабра.
Як Мінск адсвяткуе 3 ліпеня
У гэты дзень у беларускай сталіцы пройдзе больш за 150 разнастайных святочных і ўрачыстых мерапрыемстваў ва ўсіх раёнах горада.
Адной з цэнтральных падзей стане гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіны ў песні", які пройдзе каля стэлы "Мінск – горад-герой". Завершыцца ён традыцыйнай акцыяй "Праспяваем гімн разам". Пасля гэтага ў 23:00 у
некалькіх кропках горада будзе дадзены маляўнічы феерверк.
Яшчэ адной цэнтральнай пляцоўкай стане мемарыяльны комплекс "Курган Славы".
Ваенна-тэматычныя пляцоўкі будуць разгорнуты ў Мінску ў Дзень Незалежнасці. Колькі іх будзе і дзе – глядзіце ў
інфаграфіцы Sputnik.
Міліцыя, ратавальнікі і медыкі ў гэты дзень будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"