https://bel.sputnik.by/20250703/shestse-pakalennya--pesnyary-yak-grodna-svyatkue-dzen-nezalezhnasts-1097856213.html
Шэсце пакаленняў і "Песняры": як Гродна святкуе Дзень Незалежнасці
Шэсце пакаленняў і "Песняры": як Гродна святкуе Дзень Незалежнасці
Sputnik Беларусь
Раніцай святочнае шэсце пакаленняў, мітынг і шмат інтэрактыўных пляцовак, вечарам – канцэрты групы "Песняры" і гістарычная рэканструкцыя ў цэнтры горада. Як... 03.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-03T19:52+0300
2025-07-03T19:52+0300
2025-07-03T19:52+0300
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
гродна
свята
грамадства
навіны
рэпартаж
у беларусі
беларусь
гісторыя
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/03/1097851955_0:162:1280:882_1920x0_80_0_0_e58e31ba110117b89f3cd5a5bd3e4cf2.jpg
ГРОДНА, 3 ліп – Sputnik, Іна Грышук. Самай яскравай часткай урачыстых мерапрыемстваў у Гродне стала вялікае шэсце з удзелам работнікаў усіх буйных прадпрыемстваў і арганізацый горада, якія маляўнічай калонай прайшлі па вуліцы Дзяржынскага і пасля прэзентацыі дасягненняў, за якія імі ганарыцца горад і краіна, зрабілі прыпынак на плошчы Леніна.Кожнае прадпрыемства пастаралася зрабіць міні-інсталяцыю, каб прадставіць прафесію. Педагогі вялі за рукі рабят у школьнай форме, працаўнікі хлебакамбіната – вялікія караваі і багеты.Самымі ганаровымі гасцямі ўрачыстага адкрыцця святочнага дня былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Іх асабліва цёпла прывіталі ўдзельнікі шэсця пакаленняў.Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў павіншаваў гараджан з Днём Незалежнасці, адзначыўшы, што Беларусь – маладая дзяржава з багатай гісторыяй і моцнымі традыцыямі. Ён падкрэсліў, што шлях краіны – мірнае стварэнне, абарона свабоды і суверэнітэту, заснаваныя на памяці герояў Вялікай Перамогі. Ён выказаў упэўненасць у моладзі як залогу росквіту і пажадаў усім міру, стабільнасці і дабрабыту.Затым адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў ля брацкай магілы савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй удзельнічалі ветэраны, кіраўніцтва вобласці і горада, сілавых ведамстваў, духавенства, дыпламаты. На працягу дня тут працягнецца ўскладанне кветак ад усіх жадаючых гараджан і гасцей абласнога цэнтра.Папаўдні ў розных лакацыях у цэнтры Гродна пачалі працаваць забаўляльныя пляцоўкі. На плошчы Тызенгаўза можна ўбачыць выставу службовай тэхнікі. І гэта не толькі пажарныя машыны ці машыны ДАІ, але і тэхніка такіх службаў, як Гроднаэнерга, Гаргаз.Вуліцы Ажэшкі і Савецкая ператварыліся ў міні-прэзентацыю самых вядомых гарадскіх прадпрыемстваў. Хтосьці падрыхтаваў фотазоны ў стылі-рэтра, хтосьці – канцэртныя выступленні. Вытворцы харчовых прадуктаў – дэгустацыі. Напрыклад, можна пачаставацца хлебам, ёгуртам, вітаміннымі напоямі, убачыць, як у далёкім мінулым фармацэўты выраблялі лекі, або паўдзельнічаць у майстар-класах па аказанні першай дапамогі.Самымі папулярнымі фотазонамі ў святочны дзень сталі арганізаваныя гродзенскай міліцыяй і Гродназелянбудам. Першая працавала ў парку Жылібера каля тэатра лялек і тут жа сабрала доўгую чаргу з кітайскіх турыстаў, кожны з якіх хацеў зрабіць фота з беларускім міліцыянерам на фоне жоўтых "Жыгулёў". Гэтую фотазону дапаўняла сэлфі-люстэрка, кожны ўдзельнік тут жа атрымліваў на рукі фотакартку.Самай маляўнічай можна назваць інсталяцыю ад Гродназелянбуда, якая размясцілася каля гарадскога ўнівермага. Тут прапаноўвалі зрабіць сэлфі з дзяўчатамі ў сукенках з жывых кветак.Адна дзяўчына была сапраўдная, а другая – у выглядзе новай скульптуры, якая неўзабаве будзе ўпрыгожваць адну з гарадскіх вуліц.Святочныя мерапрыемствы і канцэрты будуць працягвацца да позняга вечара.Адным з самых відовішчных абяцае стаць гістарычная рэканструкцыя вызвалення Гродна аб нямецкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. Яна пройдзе ў даліне ракі Гараднічанка па вуліцы Ажэшкі ў 20:00.На сцэне на плошчы Леніна выступяць беларускія-кавер-бэнды і эстрадныя калектывы. У 22:00 адбудзецца канцэрт беларускага ансамбля "Песняры", затым – рэспубліканская акцыя "Праспяваем гімн разам". Пасля гэтага ў неба запусцяць салют.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250703/mnsk-adznachae-dzen-nezalezhnasts--yarkya-fota-svyata-1097848903.html
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/03/1097851955_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_441c9ea9044e8a0fc5258817e53148ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, гродна, свята, грамадства, навіны , рэпартаж, у беларусі, беларусь, гісторыя, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, гродна, свята, грамадства, навіны , рэпартаж, у беларусі, беларусь, гісторыя, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
Шэсце пакаленняў і "Песняры": як Гродна святкуе Дзень Незалежнасці
Раніцай святочнае шэсце пакаленняў, мітынг і шмат інтэрактыўных пляцовак, вечарам – канцэрты групы "Песняры" і гістарычная рэканструкцыя ў цэнтры горада. Як Гродна адзначаюць Дзень Незалежнасці – глядзіце і чытайце на Sputnik.
ГРОДНА, 3 ліп – Sputnik, Іна Грышук. Самай яскравай часткай урачыстых мерапрыемстваў у Гродне стала вялікае шэсце з удзелам работнікаў усіх буйных прадпрыемстваў і арганізацый горада, якія маляўнічай калонай прайшлі па вуліцы Дзяржынскага і пасля прэзентацыі дасягненняў, за якія імі ганарыцца горад і краіна, зрабілі прыпынак на плошчы Леніна.
Кожнае прадпрыемства пастаралася зрабіць міні-інсталяцыю, каб прадставіць прафесію. Педагогі вялі за рукі рабят у школьнай форме, працаўнікі хлебакамбіната – вялікія караваі і багеты.
Самымі ганаровымі гасцямі ўрачыстага адкрыцця святочнага дня былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Іх асабліва цёпла прывіталі ўдзельнікі шэсця пакаленняў.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў павіншаваў гараджан з Днём Незалежнасці, адзначыўшы, што Беларусь – маладая дзяржава з багатай гісторыяй і моцнымі традыцыямі. Ён падкрэсліў, што шлях краіны – мірнае стварэнне, абарона свабоды і суверэнітэту, заснаваныя на памяці герояў Вялікай Перамогі. Ён выказаў упэўненасць у моладзі як залогу росквіту і пажадаў усім міру, стабільнасці і дабрабыту.
Затым адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў ля брацкай магілы савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй удзельнічалі ветэраны, кіраўніцтва вобласці і горада, сілавых ведамстваў, духавенства, дыпламаты. На працягу дня тут працягнецца ўскладанне кветак ад усіх жадаючых гараджан і гасцей абласнога цэнтра.
Папаўдні ў розных лакацыях у цэнтры Гродна пачалі працаваць забаўляльныя пляцоўкі. На плошчы Тызенгаўза можна ўбачыць выставу службовай тэхнікі. І гэта не толькі пажарныя машыны ці машыны ДАІ, але і тэхніка такіх службаў, як Гроднаэнерга, Гаргаз.
Вуліцы Ажэшкі і Савецкая ператварыліся ў міні-прэзентацыю самых вядомых гарадскіх прадпрыемстваў. Хтосьці падрыхтаваў фотазоны ў стылі-рэтра, хтосьці – канцэртныя выступленні. Вытворцы харчовых прадуктаў – дэгустацыі. Напрыклад, можна пачаставацца хлебам, ёгуртам, вітаміннымі напоямі, убачыць, як у далёкім мінулым фармацэўты выраблялі лекі, або паўдзельнічаць у майстар-класах па аказанні першай дапамогі.
Самымі папулярнымі фотазонамі ў святочны дзень сталі арганізаваныя гродзенскай міліцыяй і Гродназелянбудам. Першая працавала ў парку Жылібера каля тэатра лялек і тут жа сабрала доўгую чаргу з кітайскіх турыстаў, кожны з якіх хацеў зрабіць фота з беларускім міліцыянерам на фоне жоўтых "Жыгулёў". Гэтую фотазону дапаўняла сэлфі-люстэрка, кожны ўдзельнік тут жа атрымліваў на рукі фотакартку.
Самай маляўнічай можна назваць інсталяцыю ад Гродназелянбуда, якая размясцілася каля гарадскога ўнівермага. Тут прапаноўвалі зрабіць сэлфі з дзяўчатамі ў сукенках з жывых кветак.
Адна дзяўчына была сапраўдная, а другая – у выглядзе новай скульптуры, якая неўзабаве будзе ўпрыгожваць адну з гарадскіх вуліц.
Святочныя мерапрыемствы і канцэрты будуць працягвацца да позняга вечара.
Адным з самых відовішчных абяцае стаць гістарычная рэканструкцыя вызвалення Гродна аб нямецкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. Яна пройдзе ў даліне ракі Гараднічанка па вуліцы Ажэшкі ў 20:00.
На сцэне на плошчы Леніна выступяць беларускія-кавер-бэнды і эстрадныя калектывы. У 22:00 адбудзецца канцэрт беларускага ансамбля "Песняры", затым – рэспубліканская акцыя "Праспяваем гімн разам". Пасля гэтага ў неба запусцяць салют.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"