https://bel.sputnik.by/20250703/valfovch-belarusk-narod-ne-khocha-vayny-ale-gato-abaranyatstsa-1097831361.html
Вальфовіч: беларускі народ не хоча вайны, але гатоў абараняцца
Вальфовіч: беларускі народ не хоча вайны, але гатоў абараняцца
Sputnik Беларусь
На думку дзяржсакратара Савета бяспекі, сённяшняе мірнае пакаленне павінна рабіць усё магчымае, каб Беларусь жыла ў міры. 03.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-03T11:47+0300
2025-07-03T11:47+0300
2025-07-03T11:47+0300
аляксандр вальфовіч
навіны
бяспека
савет бяспекі беларусі
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
свята
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_0:175:3017:1872_1920x0_80_0_0_3ef622d396e5fb3c07d5c972a8231c89.jpg
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Узброеныя сілы і іншыя войскі і фарміраванні Беларусі гатовы зрабіць усё для таго, каб беларускі народ быў у бяспецы, заявіў журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.На думку дзяржсакратара Савета бяспекі, сённяшняе мірнае пакаленне павінна прадоўжыць гэта і ў далейшым абараніць краіну, рабіць усё магчымае, каб Беларусь жыла ў міры.Абарона гістарычнай памяціДзяржсакратар Савета бяспекі таксама нагадаў, што пытанні абароны гістарычнай памяці закладзены ў такіх канцэптуальных дакументах рэспублікі, як Канстытуцыя, канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, ваенная дактрына."Гэта кажа пра практычную скіраванасць, што мы не проста гаворым пра гістарычную памяць, мы яшчэ і прыкладаем усе намаганні для таго, каб гісторыя была абаронай нашага народа ад сённяшніх выклікаў і пагроз. Мы вельмі шмат робім і сённяшнія рэкамендацыі прэзідэнта зрабіць тут музей на Кургане Славы (хоць ён сам па сабе з’яўляецца святым месцам і музеем па сутнасці), але пашырыць яго для таго, каб людзі сюды яшчэ больш прыязджалі", - сказаў Вальфовіч.Галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці – адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня. Дзень Незалежнасці ўстаноўлены ў гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося 3 ліпеня 1944 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250703/putsn-pavnshava-belarus-z-dnm-nezalezhnasts-1097829797.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_143:0:2872:2047_1920x0_80_0_0_4b8ad6ca30677a459a41f4f3c94c8ccc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, навіны , бяспека, савет бяспекі беларусі, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, свята, віншаванне
аляксандр вальфовіч, навіны , бяспека, савет бяспекі беларусі, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, свята, віншаванне
Вальфовіч: беларускі народ не хоча вайны, але гатоў абараняцца
На думку дзяржсакратара Савета бяспекі, сённяшняе мірнае пакаленне павінна рабіць усё магчымае, каб Беларусь жыла ў міры.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Узброеныя сілы і іншыя войскі і фарміраванні Беларусі гатовы зрабіць усё для таго, каб беларускі народ быў у бяспецы, заявіў журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.
"Сёння ў краіне адзначаецца дзень гістарычнай памяці як даніна павагі нашым дзядам і прадзедам, якія са зброяй у руках тады, 80 гадоў таму, зрабілі ўсё магчымае для таго, каб над нашай краінай свяціла сонца і было мірнае неба", - сказаў ён.
На думку дзяржсакратара Савета бяспекі, сённяшняе мірнае пакаленне павінна прадоўжыць гэта і ў далейшым абараніць краіну, рабіць усё магчымае, каб Беларусь жыла ў міры.
"Прэзідэнт гаворыць, што вайны нам не трэба, беларускі народ не хоча гэтага, але беларускі народ гатоў абараніцца. Узброеныя сілы і іншыя войскі і фарміраванні гатовы зрабіць усё для таго, каб беларускі народ быў у бяспецы, таму мы свой порах трымаем сухім. І ў выпадку нядобрых момантаў гатовы заўсёды даць адпор", - падкрэсліў Вальфовіч.
Абарона гістарычнай памяці
Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама нагадаў, што пытанні абароны гістарычнай памяці закладзены ў такіх канцэптуальных дакументах рэспублікі, як Канстытуцыя, канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, ваенная дактрына.
"Гэта кажа пра практычную скіраванасць, што мы не проста гаворым пра гістарычную памяць, мы яшчэ і прыкладаем усе намаганні для таго, каб гісторыя была абаронай нашага народа ад сённяшніх выклікаў і пагроз. Мы вельмі шмат робім і сённяшнія рэкамендацыі прэзідэнта зрабіць тут музей на Кургане Славы (хоць ён сам па сабе з’яўляецца святым месцам і музеем па сутнасці), але пашырыць яго для таго, каб людзі сюды яшчэ больш прыязджалі", - сказаў Вальфовіч.
Галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці – адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня. Дзень Незалежнасці ўстаноўлены ў гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося 3 ліпеня 1944 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"