ЗВР Беларусі ўстанавілі новы гістарычны максімум

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкЗолата
Золата - Sputnik Беларусь, 1920, 04.07.2025
Падпісацца
Рост ЗВР, як і месяцам раней, быў за кошт павелічэння долі актываў у замежнай валюце.
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі выраслі за чэрвень на 3,3% і ўстанавілі новы гістарычны рэкорд, вынікае са звестак Нацыянальнага банка.
Сума актываў у доларавым эквіваленце склала 11 537 млн.
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Так, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 ліпеня 2025-га склаў 4 427 млн, рост за чэрвень – на 338,9 млн, а аб’ём манетарнага золата дасягнуў паказчыка амаль у 5 692 млн, павялічыўшыся на 19,4 млн.
Гэта значыць рост ЗВР, як і месяцам раней, быў за кошт павелічэння долі актываў у замежнай валюце.

Фактары росту

Раней старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка звязаў рост ЗВР адразу з некалькімі фактарамі. Ключавы з іх – правільная выбраная палітыка па кіраванні рэзервамі. Гаворка ідзе пра тое, у якой менавіта форме захоўваць пэўныя аб’ёмы ЗВР: у золаце, замежнай валюце, акцыях, каштоўных камянях і гэтак далей.
Другі фактар, па словах Галоўчанка, – скупка валюты ў кампаній і насельніцтва.
На дадзены момант Нацбанк выконвае гадавую мэту па ЗВР, якія на 31 снежня павінны быць не менш за 7,1 млрд долараў. Пры гэтым з пачатку бягучага года актывы толькі растуць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мужчына лічыць грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2025
Сярэдняя зарплата ў Беларусі павялічылася па выніках мая
Стужка навiн
0