https://bel.sputnik.by/20250705/ryzhanko-vozme-dzel-u-samtse-brks-u-brazl-1097887256.html
Рыжанкоў возьме ўдзел у саміце БРІКС у Бразіліі
Рыжанкоў возьме ўдзел у саміце БРІКС у Бразіліі
Sputnik Беларусь
У праграме міністра ў Рыа-дэ-Жанейра – сустрэчы з калегамі з краін, якія ўваходзяць у БРІКС. 05.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-05T13:19+0300
2025-07-05T13:19+0300
2025-07-05T13:19+0300
брікс
навіны
саміт
у свеце
максім рыжанкоў
беларусь
уладзімір пуцін
эканоміка
палітыка
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/1c/1088380968_334:603:2734:1953_1920x0_80_0_0_ce5a3c765fe48bd29f1efc5461d93732.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыме ўдзел у саміце БРІКС, які пачнецца 6 ліпеня ў Бразіліі, паведамілі ў прэс-службе МЗС рэспублікі.У МЗС адзначылі, што ў праграме візіту – выступленне беларускай дэлегацыі на пашыраных пасяджэннях, а таксама двухбаковыя сустрэчы Рыжанкова з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-членаў аб’яднання.Саміт БРІКС пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Як паведамляла агенцтва Bloomberg, на ім будуць абмяркоўвацца міжнародныя санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду, палесціна-ізраільскі канфлікт і ў цэлым сітуацыя ў сектары Газа, у тым ліку ў гуманітарнай сферы. Акрамя таго, чакаецца, што будуць закрануты тэмы Парыжскага пагаднення па клімаце, а таксама глабальнага кантролю над тэхналогіямі штучнага інтэлекту.Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін у нядзелю ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні саміту БРІКС, які пройдзе ў Бразіліі.БРІКС з 2024 года ўключае акрамя краін-заснавальніц Егіпет, ААЭ, Эфіопію, Іран, са студзеня 2025 года – Інданезію. Статус партнёраў аб’яднання маюць Беларусь, Балівія, Куба, Казахстан, Малайзія, Нігерыя, Тайланд, Уганда, Узбекістан і В’етнам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250429/krank-mzs-kran-brks-vystupl-z-zayavay-pa-kranskm-kanflktse-1095834167.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/1c/1088380968_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_ff91ab1b9ce956fdf2c95bd66116ce37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, навіны , саміт, у свеце, максім рыжанкоў, беларусь, уладзімір пуцін, эканоміка, палітыка, мзс беларусі
брікс, навіны , саміт, у свеце, максім рыжанкоў, беларусь, уладзімір пуцін, эканоміка, палітыка, мзс беларусі
Рыжанкоў возьме ўдзел у саміце БРІКС у Бразіліі
У праграме міністра ў Рыа-дэ-Жанейра – сустрэчы з калегамі з краін, якія ўваходзяць у БРІКС.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыме ўдзел у саміце БРІКС, які пачнецца 6 ліпеня ў Бразіліі, паведамілі ў прэс-службе МЗС рэспублікі.
"Беларусь упершыню ўдзельнічае ў саміце БРІКС на высокім узроўні. 6-7 ліпеня ў Бразіліі міністр прадставіць краіну па даручэнні прэзідэнта", - гаворыцца ў паведамленні ведамства на старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У МЗС адзначылі, што ў праграме візіту – выступленне беларускай дэлегацыі на пашыраных пасяджэннях, а таксама двухбаковыя сустрэчы Рыжанкова з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-членаў аб’яднання.
Саміт БРІКС пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Як паведамляла агенцтва Bloomberg, на ім будуць абмяркоўвацца міжнародныя санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду,
палесціна-ізраільскі канфлікт і ў цэлым сітуацыя ў сектары Газа, у тым ліку ў гуманітарнай сферы. Акрамя таго, чакаецца, што будуць закрануты тэмы Парыжскага пагаднення па клімаце, а таксама глабальнага кантролю над тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін у нядзелю ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні саміту БРІКС, які пройдзе ў Бразіліі.
БРІКС з 2024 года ўключае акрамя краін-заснавальніц Егіпет, ААЭ, Эфіопію, Іран, са студзеня 2025 года – Інданезію. Статус партнёраў аб’яднання маюць Беларусь, Балівія, Куба, Казахстан, Малайзія, Нігерыя, Тайланд, Уганда, Узбекістан і В’етнам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"