https://bel.sputnik.by/20250706/lukashenka-pavnshava-z-dnm-naradzhennya-pershaga-prezdenta-kazakhstana-1097899299.html
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння першага прэзідэнта Казахстана
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння першага прэзідэнта Казахстана
Sputnik Беларусь
Назарбаеў знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта Казахстана 29 гадоў (з 24 красавіка 1990-га па 20 сакавіка 2019 года). 06.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-06T09:23+0300
2025-07-06T09:23+0300
2025-07-06T09:23+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
нурсултан назарбаеў
беларусь
казахстан
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103226/51/1032265120_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_60cd7b11b1df26c610efb474b9aac60c.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.У віншаванні гаворыцца аб бясцэнным укладзе Назарбаева ў станаўленне дзяржаўнасці і фарміраванне сацыяльна-эканамічнага фундаменту Казахстана. Таксама адзначаецца, што ён садзейнічаў прасоўванню інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванню бяспекі на еўразійскай прасторы.Ён выказаў упэўненасць, што курс Беларусі і Казахстана на паглыбленне саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства захавае станоўчую дынаміку і прынясе новыя важкія дасягненні і ў двухбаковым супрацоўніцтве, і ў рамках міжнародных арганізацый.Лукашэнка пажадаў Назарбаеву здароўя і даўгалецця, поспехаў і дабрабыту ва ўсіх сферах жыцця.Першы прэзідэнт КазахстанаНурсултан Назарбаеў нарадзіўся 6 ліпеня 1940-га ў сяле Чэмалган Каскеленскага раёна Алма-Ацінскай вобласці Казахскай ССР.Скончыў ПТВ № 22 пры Дняпроўскім металургічным заводзе ў Днепрадзяржынску ва Украіне. Удзельнічаў у плаўленні першага чыгуну ў Казахстане. Працаваў на розных пасадах на Карагандзінскім металургічным камбінаце. ВТНЗ пры ім скончыў у 1967-м.Далейшая кар’ера Назарбаева была звязана з партыйнай работай. У 44 гады ён стаў самым маладым кіраўніком урада саюзнай рэспублікі. У 1989 – 1991 гадах быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана.З 24 красавіка 1990 года па 1 снежня 1991 года быў прэзідэнтам Казахскай ССР. З 1 снежня 1991-га па 20 сакавіка 2019 года займаў пасаду прэзідэнта Казахстана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250701/lukashenka-zapras-kanadtsa-navedats-belarus-1097764353.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103226/51/1032265120_184:0:2940:2067_1920x0_80_0_0_63385a4b00d5c6d879cea77fde923da5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, нурсултан назарбаеў, беларусь, казахстан, навіны , палітыка, у свеце
аляксандр лукашэнка, віншаванне, нурсултан назарбаеў, беларусь, казахстан, навіны , палітыка, у свеце
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння першага прэзідэнта Казахстана
Назарбаеў знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта Казахстана 29 гадоў (з 24 красавіка 1990-га па 20 сакавіка 2019 года).
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У віншаванні гаворыцца аб бясцэнным укладзе Назарбаева ў станаўленне дзяржаўнасці і фарміраванне сацыяльна-эканамічнага фундаменту Казахстана. Таксама адзначаецца, што ён садзейнічаў прасоўванню інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванню бяспекі на еўразійскай прасторы.
"З вялікай цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы і выказваю ўдзячнасць за Вашы намаганні па ўмацаванні дружалюбных сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Казахстана", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён выказаў упэўненасць, што курс Беларусі і Казахстана на паглыбленне саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства захавае станоўчую дынаміку і прынясе новыя важкія дасягненні і ў двухбаковым супрацоўніцтве, і ў рамках міжнародных арганізацый.
Лукашэнка пажадаў Назарбаеву здароўя і даўгалецця, поспехаў і дабрабыту ва ўсіх сферах жыцця.
Першы прэзідэнт Казахстана
Нурсултан Назарбаеў нарадзіўся 6 ліпеня 1940-га ў сяле Чэмалган Каскеленскага раёна Алма-Ацінскай вобласці Казахскай ССР.
Скончыў ПТВ № 22 пры Дняпроўскім металургічным заводзе ў Днепрадзяржынску ва Украіне. Удзельнічаў у плаўленні першага чыгуну ў Казахстане. Працаваў на розных пасадах на Карагандзінскім металургічным камбінаце. ВТНЗ пры ім скончыў у 1967-м.
Далейшая кар’ера Назарбаева была звязана з партыйнай работай. У 44 гады ён стаў самым маладым кіраўніком урада саюзнай рэспублікі. У 1989 – 1991 гадах быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана.
З 24 красавіка 1990 года па 1 снежня 1991 года быў прэзідэнтам Казахскай ССР. З 1 снежня 1991-га па 20 сакавіка 2019 года займаў пасаду прэзідэнта Казахстана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"