https://bel.sputnik.by/20250707/garyzont-zapuststs-vytvorchasts-belaruskkh-plansheta-1097938874.html
"Гарызонт" запусціць вытворчасць беларускіх планшэтаў
"Гарызонт" запусціць вытворчасць беларускіх планшэтаў
Sputnik Беларусь
Айчынныя планшэты будуць выпускацца на базе аперацыйнай сістэмы Android, іх зробяць у розных каляровых рашэннях. 07.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-07T16:59+0300
2025-07-07T16:59+0300
2025-07-07T17:01+0300
"иннопром"
навіны
"гарызонт"
эканоміка
екацярынбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/07/1097935867_0:152:3051:1868_1920x0_80_0_0_e60ad509aa84924ad9c3058ea49c60da.jpg
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Холдынг "Гарызонт" у канцы гэтага года выпусціць сваю лінейку планшэтаў, паведаміў намеснік кіраўніка дэпартамента прасоўвання і продажу ААТ "МВАВТ" (уваходзіць у холдынг "Гарызонт") Аляксандр Янкоўскі на палях выставы "Иннопром", якая праходзіць у Екацярынбургу.Ён адзначыў, што планшэты будуць прадстаўлены ў розных каляровых варыянтах.Паводле яго слоў, планшэты будуць выпускацца на базе аперацыйнай сістэмы Android, а іх мадэльны рад збіраюцца пашырыць. Намеснік кіраўніка ўдакладніў, што, у прыватнасці, у планах выпускаць абароненыя ад механічных уздзеянняў прыстасаванні."Яны будуць цікавыя розным спецыялістам. Разлічваем, у тым ліку, на расійскі рынак, таму і прывезлі сюды (у Екацярынбург - Sputnik) паказаць. Чакаем, што тэхніка будзе запатрабавана ў шырокай аўдыторыі любога ўзросту", - дадаў Янкоўскі."Иннопром" – 2025"Выстава "Иннопром" пачала работу ў Екацярынбургу 7 ліпеня і прадоўжыцца да 10 ліпеня. Тэма выставы – "Тэхналагічнае лідарства: індустрыяльны прарыў". У яе рабоце бяруць удзел прадстаўнікі больш як з 50 краін.Плошча экспазіцыі Беларусі складае 280 квадратных метраў, з іх 206 адведзена 11 арганізацыям Мінпрама рэспублікі. "Гарызонт" прэзентаваў на выставе тэлевізары, камп’ютарную тэхніку, святлодыёдныя экраны, пральныя машыны-паўаўтаматы, дэгідратары (сушылкі для агародніны і садавіны).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250707/tramvay-z-sh-dzelavy-forum--stend-belarus-adkrysya-innoprom-2025--fota-1097934995.html
екацярынбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/07/1097935867_195:0:2926:2048_1920x0_80_0_0_4fb955405dd58d28074e087dab3fb68b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"иннопром", навіны , "гарызонт", эканоміка, екацярынбург
"иннопром", навіны , "гарызонт", эканоміка, екацярынбург
"Гарызонт" запусціць вытворчасць беларускіх планшэтаў
16:59 07.07.2025 (абноўлена: 17:01 07.07.2025) Айчынныя планшэты будуць выпускацца на базе аперацыйнай сістэмы Android, іх зробяць у розных каляровых рашэннях.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Холдынг "Гарызонт" у канцы гэтага года выпусціць сваю лінейку планшэтаў, паведаміў намеснік кіраўніка дэпартамента прасоўвання і продажу ААТ "МВАВТ" (уваходзіць у холдынг "Гарызонт") Аляксандр Янкоўскі на палях выставы "Иннопром", якая праходзіць у Екацярынбургу.
Ён адзначыў, што планшэты будуць прадстаўлены ў розных каляровых варыянтах.
"Да канца года плануем выпусціць лінейку планшэтаў. Гэта будуць 10-цалёвыя планшэты ў розных каляровых рашэннях – залатыя, сярэбраныя, графітавыя", - цытуе Янкоўскага БелТА.
Паводле яго слоў, планшэты будуць выпускацца на базе аперацыйнай сістэмы Android, а іх мадэльны рад збіраюцца пашырыць. Намеснік кіраўніка ўдакладніў, што, у прыватнасці, у планах выпускаць абароненыя ад механічных уздзеянняў прыстасаванні.
"Яны будуць цікавыя розным спецыялістам. Разлічваем, у тым ліку, на расійскі рынак, таму і прывезлі сюды (у Екацярынбург - Sputnik) паказаць. Чакаем, што тэхніка будзе запатрабавана ў шырокай аўдыторыі любога ўзросту", - дадаў Янкоўскі.
Выстава "Иннопром" пачала работу ў Екацярынбургу 7 ліпеня і прадоўжыцца да 10 ліпеня. Тэма выставы – "Тэхналагічнае лідарства: індустрыяльны прарыў". У яе рабоце бяруць удзел прадстаўнікі больш як з 50 краін.
Плошча экспазіцыі Беларусі складае 280 квадратных метраў, з іх 206 адведзена 11 арганізацыям Мінпрама рэспублікі. "Гарызонт" прэзентаваў на выставе тэлевізары, камп’ютарную тэхніку, святлодыёдныя экраны, пральныя машыны-паўаўтаматы, дэгідратары (сушылкі для агародніны і садавіны).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"