https://bel.sputnik.by/20250707/maskalkova-ambudsmen-azerbaydzhana-praveryts-zvestk-ab-zatrymannyakh-rasyan-1098066207.html
Маскалькова: амбудсмен Азербайджана праверыць звесткі аб затрыманнях расіян
Маскалькова: амбудсмен Азербайджана праверыць звесткі аб затрыманнях расіян
Sputnik Беларусь
Паліцыя Азербайджана правяла вобыск у офісе інфармацыйнага агенцтва Sputnik у Баку і затрымала некалькіх яго супрацоўнікаў. 07.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-07T19:25+0300
2025-07-07T19:25+0300
2025-07-11T16:28+0300
таццяна маскалькова
навіны
ріа навіны
інтэрв'ю
азербайджан
грамадства
правы чалавека
расія
sputnik
медыягрупа "россия сегодня"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0b/1047854962_0:48:3077:1779_1920x0_80_0_0_233b99092eb898310f56bd55fba8afd6.jpg
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Амбудсмен Азербайджана Сабіна Аліева прыме ўсе неабходныя меры па праверцы даных аб затрыманнях расіян, паведаміла Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова ў інтэрв’ю РІА Навіны.Раней стала вядома, што расійскі амбудсмен накіравала сваёй калезе з Азербайджана зварот пасля таго, як у Баку былі затрыманы расійскія грамадзяне.Медыягрупа "Россия сегодня" раней паведаміла, што 30 чэрвеня ў офісе Sputnik Азербайджан без якіх-небудзь на тое падстаў былі затрыманы сем чалавек. У выніку кіраўніка рэдакцыі Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава арыштавалі на чатыры месяцы.Гендырэктар медыягрупы Дзмітрый Кісялёў адзначыў, што дадзеная сітуацыя выглядае як несправядлівая і падобная на наўмысны крок з мэтай пагоршыць адносіны Масквы і Баку.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Крэмль уважліва ставіцца да інфармацыі аб затрыманні супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан і Ruptly.На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, улічваючы, што ў Азербайджане не прад’яўлялі прэтэнзій да працы Sputnik, дзеянні супраць агенцтва прадыктаваны іншымі меркаваннямі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250707/ksyal-sputnik-azerbaydzhan-pratsava-zakonna--pa-damolenasts-z-uladam-1097938129.html
азербайджан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0b/1047854962_178:0:2907:2047_1920x0_80_0_0_71ba851152552b788fbb4383940bb254.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
таццяна маскалькова, навіны , ріа навіны, інтэрв'ю, азербайджан, грамадства, правы чалавека, расія, sputnik, медыягрупа "россия сегодня", смі, свабода смі
таццяна маскалькова, навіны , ріа навіны, інтэрв'ю, азербайджан, грамадства, правы чалавека, расія, sputnik, медыягрупа "россия сегодня", смі, свабода смі
Маскалькова: амбудсмен Азербайджана праверыць звесткі аб затрыманнях расіян
19:25 07.07.2025 (абноўлена: 16:28 11.07.2025) Паліцыя Азербайджана правяла вобыск у офісе інфармацыйнага агенцтва Sputnik у Баку і затрымала некалькіх яго супрацоўнікаў.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Амбудсмен Азербайджана Сабіна Аліева прыме ўсе неабходныя меры па праверцы даных аб затрыманнях расіян, паведаміла Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова ў інтэрв’ю
РІА Навіны.
Раней стала вядома, што расійскі амбудсмен накіравала сваёй калезе з Азербайджана зварот пасля таго, як у Баку былі затрыманы расійскія грамадзяне.
"Я звярнулася да сваёй калегі Сабіны Аліевай, упаўнаважанага па правах чалавека Рэспублікі Азербайджан, з просьбай праверыць, прыняць у рамках яе кампетэнцый неабходныя меры для аднаўлення справядлівасці і законнасці. Яна мне адказала неадкладна, што зварот мой прыняты і яна прыме ўсе неабходныя меры па праверцы гэтых звестак", - пракаменціравала сітуацыю з затрыманнямі расіян Маскалькова.
Медыягрупа "Россия сегодня" раней паведаміла, што 30 чэрвеня ў офісе Sputnik Азербайджан без якіх-небудзь на тое падстаў былі затрыманы сем чалавек. У выніку кіраўніка рэдакцыі Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава арыштавалі на чатыры месяцы.
Гендырэктар медыягрупы Дзмітрый Кісялёў адзначыў, што дадзеная сітуацыя выглядае як несправядлівая і падобная на наўмысны крок з мэтай пагоршыць адносіны Масквы і Баку.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Крэмль уважліва ставіцца да інфармацыі аб затрыманні супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан і Ruptly.
На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, улічваючы, што ў Азербайджане не прад’яўлялі прэтэнзій да працы Sputnik, дзеянні супраць агенцтва прадыктаваны іншымі меркаваннямі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"