https://bel.sputnik.by/20250709/fotavystava-sputnik-adkrylasya-na-slavyanskm-bazary-1097994359.html
Фотавыстава Sputnik адкрылася на "Славянскім базары"
Фотавыстава Sputnik адкрылася на "Славянскім базары"
Sputnik Беларусь
Жыхары Віцебска і госці фестывальнага горада могуць бясплатна азнаёміцца з унікальнымі гістарычнымі фота ад Саўінфармбюро. 09.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-09T17:33+0300
2025-07-09T17:33+0300
2025-07-09T17:35+0300
sputnik беларусь
медыягрупа "россия сегодня"
выстава
фота
савецкае фота
фотаздымкі
віцебск
славянскі базар у віцебску
культура
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/09/1097993986_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_ca17171f2b8bcd89816f0cf85519bb92.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Выстава з фатаграфіямі гістарычных момантаў пераможнага 1945-га адкрылася ў рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт Sputnik.Экспазіцыя называецца "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!", раней яна ўжо пабывала ў Мінску і Брэсце. Цяпер стэнды з больш як 30 фатаграфіямі ўстаноўлены ў цэнтры Віцебска побач з Ратушай.Яна таксама звярнула ўвагу, што такія экспазіцыі Sputnik арганізуе на "Славянскім базары" трэці год запар. Фота, якія можна ўбачыць у цэнтры горада на Дзвіне, узяты з архіваў Саўінфармбюро.Традыцыя ВіцебскаКаардынатар выставачнай праграмы "Славянскага базару" Алена Сярова ў сваю чаргу адзначыла, што правядзенне такіх выставак стала традыцыяй для горада на Дзвіне.Галоўны здымак – гэта фота з байцом Чырвонай Арміі, які глядзіць на зрынуты Берлін. Зняты на фота і іншыя знакавыя моманты фінальнага этапу вайны, калі ішлі баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму.У тым ліку, фота даюць уяўленне аб Берлінскай аперацыі. Яна пачалася 16 красавіка 1945 года. Ужо 20 чысла савецкія войскі падышлі да сталіцы гітлераўскай дзяржавы, а 30 красавіка пачаліся баі за Рэйхстаг. 1 мая 1945-га на гэтым будынку воіны Чырвонай Арміі ўстанавілі Сцяг Перамогі.Экспазіцыю ў Віцебску арганізавала рэдакцыя Sputnik Беларусь пры падтрымцы абласнога краязнаўчага музея.Sputnik уваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня", якое з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і рабоце працаўнікоў тылу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250501/fotavystava-sanfarmbyuro-1945-y-peramoga-adkrylasya--mnsku--brestse-1095874147.html
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/09/1097993986_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_c8ccfc46f0f58ab14b80cd188e04e8b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", выстава, фота, савецкае фота, фотаздымкі, віцебск, славянскі базар у віцебску, культура, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, саўінфармбюро, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", выстава, фота, савецкае фота, фотаздымкі, віцебск, славянскі базар у віцебску, культура, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, саўінфармбюро, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
Фотавыстава Sputnik адкрылася на "Славянскім базары"
17:33 09.07.2025 (абноўлена: 17:35 09.07.2025) Жыхары Віцебска і госці фестывальнага горада могуць бясплатна азнаёміцца з унікальнымі гістарычнымі фота ад Саўінфармбюро.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Выстава з фатаграфіямі гістарычных момантаў пераможнага 1945-га адкрылася ў рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт Sputnik.
Экспазіцыя называецца "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!", раней яна ўжо пабывала ў Мінску і Брэсце. Цяпер стэнды з больш як 30 фатаграфіямі ўстаноўлены ў цэнтры Віцебска побач з Ратушай.
"Гэта дакументальныя фатаграфіі 1945 года. Яны зроблены без рэтушы, без "фаташопа". Гэта адзіныя дакументальныя крыніцы, на якіх мы можам сёння грунтавацца і бачыць, як гэта ўсё было", - адзначыла на адкрыцці шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава.
Яна таксама звярнула ўвагу, што такія экспазіцыі Sputnik арганізуе на "Славянскім базары" трэці год запар. Фота, якія можна ўбачыць у цэнтры горада на Дзвіне, узяты з архіваў Саўінфармбюро.
Каардынатар выставачнай праграмы "Славянскага базару" Алена Сярова ў сваю чаргу адзначыла, што правядзенне такіх выставак стала традыцыяй для горада на Дзвіне.
"Вельмі прыемна, што тэматыка выставак, якія тут праходзяць, пастаянна выклікае цікавасць людзей, якія звяртаюць увагу на гісторыю краіны. Ёсць магчымасць паглядзець унікальныя здымкі", - дадала яна.
Галоўны здымак – гэта фота з байцом Чырвонай Арміі, які глядзіць на зрынуты Берлін. Зняты на фота і іншыя знакавыя моманты фінальнага этапу вайны, калі ішлі баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму.
У тым ліку, фота даюць уяўленне аб Берлінскай аперацыі. Яна пачалася 16 красавіка 1945 года. Ужо 20 чысла савецкія войскі падышлі да сталіцы гітлераўскай дзяржавы, а 30 красавіка пачаліся баі за Рэйхстаг. 1 мая 1945-га на гэтым будынку воіны Чырвонай Арміі ўстанавілі Сцяг Перамогі.
Экспазіцыю ў Віцебску арганізавала рэдакцыя Sputnik Беларусь пры падтрымцы абласнога краязнаўчага музея.
Sputnik уваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня", якое з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і рабоце працаўнікоў тылу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"