Кобіцкі: вопыт Беларусі і Расіі ў патрыятычным турызме важны для СНД

© Sputnik / Виктор ТолочкоМемарыяльны комплекс "Хатынь"
Мемарыяльны комплекс Хатынь - Sputnik Беларусь, 1920, 09.07.2025
Падпісацца
У першую чаргу праект будзе разлічаны на моладзь, якая павінна захаваць гістарычную памяць.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Сёння, калі Захад спрабуе перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, прынізіць ролю савецкага народа ў перамозе над нацызмам, важна захаваць праўду аб ВАВ, падкрэсліў генеральны сакратар Савета МПА СНД Дзмітрый Кобіцкі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што ў яго сям’і, як і многіх іншых на постсавецкай прасторы, ёсць свае героі.
"Дзед, бацька маёй маці, ён беларус з-пад Полацка. Другі дзед у мяне з каранямі з Украіны, з Луганска. Але прызываліся яны ўсе з Ленінграда, дзе на той момант жылі. Адзін – пехацінец, другі – артылерыст. Ведаем, якія ў іх узнагароды, ведаем, на якіх франтах яны яны ваявалі, куды дайшлі: адзін – да Польшчы, другі – да Прагі. І ў гэтым выпадку мы гэтую гісторыю сямейную перадаем сваім дзецям", - распавёў генеральны сакратар Савета МПА СНД.
Але менавіта з такіх сямейных гісторый, адзначыў ён, і сплятаецца адзіная перамога шматнацыянальнага савецкага народа над нацысцкай Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ гэта музеі, мемарыяльныя комплексы на месцы знакавых бітваў. Напрыклад, "Брэсцкая крэпасць – герой", якую штогод наведваюць сотні тысяч чалавек з усяго свету. Адна такая экскурсія, лічыць Кобіцкі, дапаможа маладым людзям зарыентавацца ў інфармацыйным полі, навучыцца адрозніваць праўду ад фэйкаў аб вайне.
Паводле яго слоў, у гэтым плане паказальны вопыт развіцця патрыятычнага турызму ў рамках Саюза Беларусі і Расіі. І гэты вопыт можа быць маштабаваны на іншыя краіны СНД.

Міжнародны форум Travel HUB "Садружнасць"

Адным з праектаў, якія ажыццяўляюцца ў рамках дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі СНД, з’яўляецца праект Travel HUB "Садружнасць". Ён прысвечаны практычна ўсім сферам турызму.
"Мы ўжо абмяркоўвалі і прамысловы турызм, і экалагічны турызм, і горны турызм. І зараз мы думаем, дзе і як правесці форум па тэме менавіта патрыятычнага турызму. Мы б, вядома, вельмі хацелі яго правесці ў Беларусі, таму што лепшага месца і прыдумаць немагчыма", - сказаў Кобіцкі.
Адзначыўшы, што яшчэ трэба правесці вялікую падрыхтоўчую работу, ён выказаў меркаванне, што форум па развіцці патрыятычнага турызму можа адбыцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мотаклуб Ночные волки адзначае Перамогу мотамаршам ад Брэста да Сахаліна - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мотаклуб "Ночные волки" адзначае Перамогу мотамаршам ад Брэста да Сахаліна
Стужка навiн
0