https://bel.sputnik.by/20250711/dn-sayuznay-dzyarzhavy-startuyuts-na-slavyanskm-bazary-1098039828.html
Дні Саюзнай дзяржавы стартуюць на "Славянскім базары"
Дні Саюзнай дзяржавы стартуюць на "Славянскім базары"
Sputnik Беларусь
Сёння ўпершыню на галоўнай фестывальнай пляцоўцы выступяць адразу два прэзідэнцкія аркестры. 11.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-11T09:08+0300
2025-07-11T09:08+0300
2025-07-11T09:08+0300
славянскі базар у віцебску
навіны
культура
грамадства
музыка
віцебск
беларусь
у беларусі
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064832022_0:0:3017:1697_1920x0_80_0_0_b6633c7be8a44c131ef76e07d05f3717.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Дні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі стартуюць сёння ў рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" перадае карэспандэнт Sputnik.Саюзныя дні будуць праходзіць з 11 па 12 ліпеня. Гэтай традыцыі ўжо больш за два дзясяткі гадоў.У гэтым годзе, у праграме ёсць, напрыклад, свята казачай песні "Гуляй, паўночная сталіца!". З яго і пачнуцца Дні Саюзнай дзяржавы, на якія прыехалі ўдзельнікі з многіх рэгіёнаў Беларусі і Расіі.Яркай падзеяй у шэрагу саюзных мерапрыемстваў будзе гала-канцэрт "Гэта наша Перамога!", які адбудзецца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня ў 18:30. Яго асаблівасць у тым, што ўпершыню на галоўнай фестывальнай пляцоўцы выступяць два прэзідэнцкія аркестры: Нацыянальны прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр службы каменданта Маскоўскага Крамля ФСА Расіі.У суправаджэнні гэтых калектываў будуць спяваць Ларыса Даліна, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Уладзімір і Марына Дзявятава, Аляксандр Панаётаў і іншыя. Як чакаецца, канцэртная праграма працягнецца дзве з паловай гадзіны.Тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі адлюстравана і ў іншых мерапрыемствах фестывалю. Напрыклад, у Віцебску адкрылася фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!", якая раней пабывала ў Мінску і Брэсце.Увазе наведвальнікаў прадстаўлены фатаграфіі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры захавалі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная Армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.Выставу арганізавала агенцтва Sputnik Беларусь, якое ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня". "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і буднях працаўнікоў тылу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250710/myannaya-zorka-yuryya-antonava-zapallasya-na-ale-zorak-slavyanskaga-bazaru-1098035493.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064832022_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_dbe9f6baeada1f935ec9bae3d5440de9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
славянскі базар у віцебску, навіны , культура, грамадства, музыка, віцебск, беларусь, у беларусі, саюзная дзяржава
славянскі базар у віцебску, навіны , культура, грамадства, музыка, віцебск, беларусь, у беларусі, саюзная дзяржава
Дні Саюзнай дзяржавы стартуюць на "Славянскім базары"
Сёння ўпершыню на галоўнай фестывальнай пляцоўцы выступяць адразу два прэзідэнцкія аркестры.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Дні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі стартуюць сёння ў рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" перадае карэспандэнт Sputnik.
Саюзныя дні будуць праходзіць з 11 па 12 ліпеня. Гэтай традыцыі ўжо больш за два дзясяткі гадоў.
У гэтым годзе, у праграме ёсць, напрыклад, свята казачай песні "Гуляй, паўночная сталіца!". З яго і пачнуцца Дні Саюзнай дзяржавы, на якія прыехалі ўдзельнікі з многіх рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Яркай падзеяй у шэрагу саюзных мерапрыемстваў будзе гала-канцэрт "Гэта наша Перамога!", які адбудзецца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня ў 18:30. Яго асаблівасць у тым, што ўпершыню на галоўнай фестывальнай пляцоўцы выступяць два прэзідэнцкія аркестры: Нацыянальны прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр службы каменданта Маскоўскага Крамля ФСА Расіі.
У суправаджэнні гэтых калектываў будуць спяваць Ларыса Даліна, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Уладзімір і Марына Дзявятава, Аляксандр Панаётаў і іншыя. Як чакаецца, канцэртная праграма працягнецца дзве з паловай гадзіны.
Тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі адлюстравана і ў іншых мерапрыемствах фестывалю. Напрыклад, у Віцебску адкрылася фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!", якая раней пабывала ў Мінску і Брэсце.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены фатаграфіі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры захавалі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная Армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.
Выставу арганізавала агенцтва Sputnik Беларусь, якое ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня". "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і буднях працаўнікоў тылу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"