https://bel.sputnik.by/20250714/fzasobam-moguts-dazvolts-ne-platsts-padatak-z-prodazhu-agarodnay-praduktsy-1098118967.html
Фізасобам могуць дазволіць не плаціць падатак з продажу агароднай прадукцыі
Фізасобам могуць дазволіць не плаціць падатак з продажу агароднай прадукцыі
Sputnik Беларусь
У парламенце пачалі абмяркоўваць новы прынцып спагнання з фізічных асоб падатку з продажу агародніны, зеляніны і іншай прадукцыі з прысядзібнага ўчастка. 14.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-14T13:04+0300
2025-07-14T13:04+0300
2025-07-14T13:04+0300
міністэрства па падатках і зборах рб
падаткі
навіны
фізічныя асобы
агародніна
эканоміка
грамадства
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0c/1097202190_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_bdea7381d1d42427212fd36e1027ce70.jpg
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Прынцып падаткаабкладання тых, хто прадае сельгаспрадукцыю са свайго ўчастка, могуць змяніць, паведаміла журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Наталля Куляшова, перадае карэспандэнт Sputnik.Дэпутат патлумачыла, што гэтыя змены абмяркоўваліся ў панядзелак на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Размова ішла менавіта аб фізічных асобах, якія атрымліваюць даход ад продажу прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, якая выпрацавана ў прыватнай гаспадарцы. Пры гэтым зямельны ўчастак належыць або самой фізічнай асобе, або яе сваяку, апекуну.Па дзеючых нормах, калі даход ад продажу такой прадукцыі перавысіў 200 базавых велічынь (на дадзены момант – 8 400 рублёў), трэба заплаціць падатак па стаўцы 10%.Па новых нормах, калі іх прымуць, падатковы орган абавязаны будзе прыняць у якасці тлумачэнняў і ў якасці пацверджання атрыманага даходу пэўны пакет дакументаў. У тым ліку, гэта даведка аб тым, што ў чалавека ёсць зямельны ўчастак, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць продаж сельгаспрадукцыі.Таксама гэта можа быць дакумент ад адміністрацыі рынку, які пацвярджае, што ў фізічнай асобы было гандлёвае месца."Калі чалавек пацвердзіць, падасць гэты пакет дакументаў... у яго не будзе аб’екта падаткаабкладання. Ён не будзе плаціць падаходны падатак па стаўцы 10%", - сказала дэпутат.Калі гэтыя новаўвядзенні могуць быць прыняты, пакуль не ўдакладняецца.Таксама Наталля Куляшова паведаміла, што ў парламенце ў найбліжэйшай будучыні чакаюць у цэлым традыцыйны пакет паправак, які звычайна прымаюцца разам з бюджэтам. Яна дадала, што бюджэт на гэты год у першай палове 2025-га выкананы ў рамках плана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250705/padatka-amal-na-11-mlrd-rubl-planuyuts-sabrats-u-mnsku-1097882968.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0c/1097202190_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_a466210fa187203d1e850756fbb35f36.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства па падатках і зборах рб, падаткі, навіны , фізічныя асобы, агародніна, эканоміка, грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, беларусь, у беларусі
міністэрства па падатках і зборах рб, падаткі, навіны , фізічныя асобы, агародніна, эканоміка, грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, беларусь, у беларусі
Фізасобам могуць дазволіць не плаціць падатак з продажу агароднай прадукцыі
У парламенце пачалі абмяркоўваць новы прынцып спагнання з фізічных асоб падатку з продажу агародніны, зеляніны і іншай прадукцыі з прысядзібнага ўчастка.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Прынцып падаткаабкладання тых, хто прадае сельгаспрадукцыю са свайго ўчастка, могуць змяніць, паведаміла журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Наталля Куляшова, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дэпутат патлумачыла, што гэтыя змены абмяркоўваліся ў панядзелак на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Размова ішла менавіта аб фізічных асобах, якія атрымліваюць даход ад продажу прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, якая выпрацавана ў прыватнай гаспадарцы. Пры гэтым зямельны ўчастак належыць або самой фізічнай асобе, або яе сваяку, апекуну.
Па дзеючых нормах, калі даход ад продажу такой прадукцыі перавысіў 200 базавых велічынь (на дадзены момант – 8 400 рублёў), трэба заплаціць падатак па стаўцы 10%.
Па новых нормах, калі іх прымуць, падатковы орган абавязаны будзе прыняць у якасці тлумачэнняў і ў якасці пацверджання атрыманага даходу пэўны пакет дакументаў. У тым ліку, гэта даведка аб тым, што ў чалавека ёсць зямельны ўчастак, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць продаж сельгаспрадукцыі.
Таксама гэта можа быць дакумент ад адміністрацыі рынку, які пацвярджае, што ў фізічнай асобы было гандлёвае месца.
"Калі чалавек пацвердзіць, падасць гэты пакет дакументаў... у яго не будзе аб’екта падаткаабкладання. Ён не будзе плаціць падаходны падатак па стаўцы 10%", - сказала дэпутат.
Калі гэтыя новаўвядзенні могуць быць прыняты, пакуль не ўдакладняецца.
Таксама Наталля Куляшова паведаміла, што ў парламенце ў найбліжэйшай будучыні чакаюць у цэлым традыцыйны пакет паправак, які звычайна прымаюцца разам з бюджэтам. Яна дадала, што бюджэт на гэты год у першай палове 2025-га выкананы ў рамках плана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"