https://bel.sputnik.by/20250715/gubernatar-sankt-petsyarburga-nazva-asnovay-asno-kaaperatsyyu-z-mnskam-1098148168.html
Губернатар Санкт-Пецярбурга назваў "асновай асноў" кааперацыю з Мінскам
Губернатар Санкт-Пецярбурга назваў "асновай асноў" кааперацыю з Мінскам
Sputnik Беларусь
Пасажырская, камунальная і іншая тэхніка беларускіх кампаній актыўна эксплуатуецца ў горадзе на Няве, акрамя таго, найбліжэйшым часам там з’явіцца зборачная... 15.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-15T14:26+0300
2025-07-15T14:26+0300
2025-07-15T14:26+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
аляксандр бяглоў
санкт-пецярбург
мінск
уладзімір кухараў
навіны
палітыка
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/14/1074682534_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_d7bbace8eb7a2e6cdbad5b0a30e49427.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Перад Мінскам і Санкт-Пецярбургам стаяць новыя задачы па развіцці інтэграцыйных сувязей і пашырэнні прамысловай кааперацыі, заявіў губернатар расійскага горада Аляксандр Бяглоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, Беларусь застаецца ключавым партнёрам для Пецярбурга. Летась узаемны тавараабарот павялічыўся на 7% і склаў больш за 3 млрд долараў. У гэтым годзе паказчык, цалкам верагодна, можа быць яшчэ больш.Сотня электробусаў для Паўночнай сталіцыБяглоў нагадаў, што Санкт-Пецярбург працягвае актыўна супрацоўнічаць з буйнымі мінскімі прадпрыемствамі – у іх ліку Амкадор, МТЗ, МАЗ і іншыя.Ён праінфармаваў, што сёння Пецярбург эксплуатуе амаль дзве тысячы аўтобусаў МАЗ на газаматорным паліве і да канца года чакае пастаўку першых электробусаў у колькасці 99 штук."У наступным годзе ў нас перспектыва закупіць яшчэ 300. Мы таксама дамовіліся стварыць зборачную вытворчасць электробусаў у Пецярбургу", - канстатаваў кіраўнік паўночнай сталіцы.Матч дружбыУ гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Пецярбургам. З гэтай нагоды беларускай сталіцы праходзяць і тэматычныя Дні Санкт-Пецярбурга, якія ўключаюць у сябе такія мерапрыемствы, як выставы, канцэрты, гастранамічныя фестывалі. Адбудзецца таксама футбольны матч паміж камандамі органаў улады Мінска і Пецярбурга. Бяглоў выказаў надзею, што перамогу атрымае дружба."Таму не паддавайцеся. У хакей мы не прапануем, а ў футбол згуляем", - пажартаваў ён.Губернатар таксама расказаў, што ў Мінск прывезлі класічны балет Барыса Эйфмана "Преступление и наказание". Яго пакажуць у Вялікім тэатры."Гэта падарунак урада Санкт-Пецярбурга жыхарам горада", - рэзюміраваў Бяглоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250715/byaglo-belaruskaya-vska-vyklkala-azhyyatazh-yak-mcdonalds-u-sssr-1098141046.html
санкт-пецярбург
мінск
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/14/1074682534_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_df17f49f7b1df047b53994344e182dc4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, аляксандр бяглоў, санкт-пецярбург, мінск, уладзімір кухараў, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, культура, беларусь, у беларусі, расія
саюзная дзяржава, аляксандр бяглоў, санкт-пецярбург, мінск, уладзімір кухараў, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, культура, беларусь, у беларусі, расія
Губернатар Санкт-Пецярбурга назваў "асновай асноў" кааперацыю з Мінскам
Пасажырская, камунальная і іншая тэхніка беларускіх кампаній актыўна эксплуатуецца ў горадзе на Няве, акрамя таго, найбліжэйшым часам там з’явіцца зборачная вытворчасць мінскіх электробусаў.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Перад Мінскам і Санкт-Пецярбургам стаяць новыя задачы па развіцці інтэграцыйных сувязей і пашырэнні прамысловай кааперацыі, заявіў губернатар расійскага горада Аляксандр Бяглоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Гэта аснова асноў, будучыня, якая ўжо фарміруецца сёння", - сказаў ён у аўторак на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым у сталічнай ратушы.
Паводле яго слоў, Беларусь застаецца ключавым партнёрам для Пецярбурга. Летась узаемны тавараабарот павялічыўся на 7% і склаў больш за 3 млрд долараў. У гэтым годзе паказчык, цалкам верагодна, можа быць яшчэ больш.
Сотня электробусаў для Паўночнай сталіцы
Бяглоў нагадаў, што Санкт-Пецярбург працягвае актыўна супрацоўнічаць з буйнымі мінскімі прадпрыемствамі – у іх ліку Амкадор, МТЗ, МАЗ і іншыя.
"Важна не толькі супрацоўніцтва, але і рэалізацыя сумесных праектаў. Формула "прадавец-пакупнік" ужо зжыла сябе, трэба сумесна ствараць канкурэнтаздольныя прадпрыемствы і выходзіць на замежныя рынкі", - падкрэсліў губернатар.
Ён праінфармаваў, што сёння Пецярбург эксплуатуе амаль дзве тысячы аўтобусаў МАЗ на газаматорным паліве і да канца года чакае пастаўку першых электробусаў у колькасці 99 штук.
"У наступным годзе ў нас перспектыва закупіць яшчэ 300. Мы таксама дамовіліся стварыць зборачную вытворчасць электробусаў у Пецярбургу", - канстатаваў кіраўнік паўночнай сталіцы.
У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Пецярбургам. З гэтай нагоды беларускай сталіцы праходзяць і тэматычныя Дні Санкт-Пецярбурга, якія ўключаюць у сябе такія мерапрыемствы, як выставы, канцэрты, гастранамічныя фестывалі. Адбудзецца таксама футбольны матч паміж камандамі органаў улады Мінска і Пецярбурга. Бяглоў выказаў надзею, што перамогу атрымае дружба.
"Таму не паддавайцеся. У хакей мы не прапануем, а ў футбол згуляем", - пажартаваў ён.
Губернатар таксама расказаў, што ў Мінск прывезлі класічны балет Барыса Эйфмана "Преступление и наказание". Яго пакажуць у Вялікім тэатры.
"Гэта падарунак урада Санкт-Пецярбурга жыхарам горада", - рэзюміраваў Бяглоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"