Новыя ліўневыя калектары з’явяцца ў Мінску – горад перастане падтопліваць

© Sputnik / Евгений БиятовСупрацоўнікі ЖКГ вядуць работы па ачыстцы ад смецця ліўневай каналізацыі
Супрацоўнікі ЖКГ вядуць работы па ачыстцы ад смецця ліўневай каналізацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2025
Падпісацца
Беларуская сталіца сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі з-за ліпеньскіх ліўняў: многія вуліцы і дарогі падтоплівае, а транспарт спыняецца.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Новыя ліўневыя ачышчальныя збудаванні будуюцца ў Мінску, каб вырашыць пытанні з падтопліваннем вуліц, паведаміў дырэктар дзяржпрадпрыемства "Гардарбуд" Сяргей Панеў.
Ён расказаў, што адзін з самых буйных праектаў – гэта ўзвядзенне ліўневага калектара "Яркава", які забяспечыць водаадвядзенне з тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы (заходняя частка Мінска). Работы скончаць да канца гэтага года.
Разам з тым праектуюцца яшчэ некалькі аб’ектаў перахвату ліўневых сцёкаў у вузкіх месцах – там, дзе ліўнеўкі не спраўляюцца.
Па словах Панева, распрацавана праграма, якая прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па папярэджанні падтопліванняў. Яны будуць рэалізоўвацца ў тры этапы.

"Да першай чаргі мы прыступілі і плануем рэалізаваць за бліжэйшыя год-паўтара, у поўным аб’ёме – да канца наступнага года. Схемы (адводу дажджавой вады) разлічаны, падрыхтаваны. Займаемся рэалізацыяй", - цытуе БелТА кіраўніка "Гардарбуда".

Тым часам у аўторак на Мінск зноў абрынуўся моцны лівень. Падтопліванне прывяло да прыпынення транспарту на некаторых вуліцах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Работнік МНС распілоўвае паваленае дрэва - Sputnik Беларусь, 1920, 10.07.2025
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы магутнага ліўня ў Мінску
Стужка навiн
0