https://bel.sputnik.by/20250716/ktay-pravyadze-samt-shas-u-tsyantszne-z-31-zhnnya-pa-1-verasnya-1098166069.html
Кітай правядзе саміт ШАС у Цяньцзіне з 31 жніўня па 1 верасня
Кітай правядзе саміт ШАС у Цяньцзіне з 31 жніўня па 1 верасня
Sputnik Беларусь
У мерапрыемствах саміту плануюць узяць удзел лідара звыш 20 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый. 16.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-16T09:46+0300
2025-07-16T09:46+0300
2025-07-16T09:46+0300
шас
саміт шас
кітай
кнр
навіны
палітыка
эканоміка
у свеце
ван і
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082561581_0:29:2784:1594_1920x0_80_0_0_00c5939169b73328a54dd61b5edacac2.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) пройдзе ў кітайскім горадзе Цяньцзін з 31 жніўня па 1 верасня і стане найбуйнейшым у гісторыі арганізацыі, заявіў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства Ван І.Па словах міністра, правядзенне гэтага саміту з’яўляецца "галоўным прыярытэтам работы Кітая ў якасці дзяржавы-старшыні". Ён дадаў, што ў мерапрыемствах саміту плануюць узяць удзел лідары звыш 20 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.Кіраўнік дыпламатычнага ведамства таксама выказаў упэўненасць, што ШАС пачне новы этап развіцця "з вялікім адзінствам, большым супрацоўніцтвам, большай жыццяздольнасцю і новымі дасягненнямі".Беларусь і ШАСШАС – міжнародная арганізацыя, якая была заснавана ў 2001 годзе шасцю дзяржавамі – Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. У 2017-м да яе далучыліся яшчэ дзве краіны – Індыя і Пакістан, а ў 2023-м – Іран.У ліпені 2023 года на саміце ШАС у Нью-Дэлі Беларусь падпісала мемарандум аб абавязацельствах для атрымання статусу дзяржавы-члена ШАС. У маі 2024 года ў беларускім МЗС паведамілі, што краіна прайшла ўсе этапы станаўлення ў ШАС.4 ліпеня 2024 года Беларусь атрымала статус паўнапраўнага члена на саміце ШАС у Астане. Краіна стала дзясятай дзяржавай, якая ўступіла ў арганізацыю.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250715/mzs-pershy-god-chlenstva-belarus--shas-patsverdz-pravlnasts-kursu-krany-1098158638.html
кітай
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082561581_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_e0937e06fe7f6668796b07af7d4cee9a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шас, саміт шас, кітай, кнр, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце, ван і
шас, саміт шас, кітай, кнр, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце, ван і
Кітай правядзе саміт ШАС у Цяньцзіне з 31 жніўня па 1 верасня
У мерапрыемствах саміту плануюць узяць удзел лідара звыш 20 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) пройдзе ў кітайскім горадзе Цяньцзін з 31 жніўня па 1 верасня і стане найбуйнейшым у гісторыі арганізацыі, заявіў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства Ван І.
Па словах міністра, правядзенне гэтага саміту з’яўляецца "галоўным прыярытэтам работы Кітая ў якасці дзяржавы-старшыні". Ён дадаў, што ў мерапрыемствах саміту плануюць узяць удзел лідары звыш 20 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.
"Саміт у Цяньцзіне стане найбуйнейшым самітам у гісторыі развіцця ШАС. Упэўнен, што дзякуючы сумесным намаганням усіх бакоў саміт у Цяньцзіне абавязкова стане ўрачыстай падзеяй адзінства, дружбы і плённых вынікаў", - сказаў Ван І, яго словы прыводзіць МЗС Кітая.
Кіраўнік дыпламатычнага ведамства таксама выказаў упэўненасць, што ШАС пачне новы этап развіцця "з вялікім адзінствам, большым супрацоўніцтвам, большай жыццяздольнасцю і новымі дасягненнямі".
ШАС – міжнародная арганізацыя, якая была заснавана ў 2001 годзе шасцю дзяржавамі – Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. У 2017-м да яе далучыліся яшчэ дзве краіны – Індыя і Пакістан, а ў 2023-м – Іран.
У ліпені 2023 года на саміце ШАС у Нью-Дэлі Беларусь падпісала мемарандум аб абавязацельствах для атрымання статусу дзяржавы-члена ШАС. У маі 2024 года ў беларускім МЗС паведамілі, што краіна прайшла ўсе этапы станаўлення ў ШАС.
4 ліпеня 2024 года Беларусь атрымала статус паўнапраўнага члена на саміце ШАС у Астане. Краіна стала дзясятай дзяржавай, якая ўступіла ў арганізацыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"