https://bel.sputnik.by/20250717/byly-premer-mnstr-ukrany-dzyans-shmygal-uznachal-mnabarony-1098215873.html
Былы прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль узначаліў мінабароны
Былы прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль узначаліў мінабароны
Sputnik Беларусь
Раней у сераду Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла новым прэм’ер-міністрам краіны Юлію Свірыдзенку. 17.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-17T17:49+0300
2025-07-17T17:49+0300
2025-07-17T17:49+0300
спецаперацыя
навіны
украіна
урад
палітыка
бяспека
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/04/1094157608_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_36a11593e6ebe5e447c222abafafdae7.jpg
МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за назначэнне былога прэм’ер-міністра краіны Дзяніса Шмыгаля міністрам абароны, паведамляюць украінскія СМІ.Раней у сераду, 16 ліпеня, Рада прыняла адстаўку Шмыгаля, што аўтаматычна пацягнула за сабой адстаўку ўсяго ўрада. У чацвер яго пераемніцай на пасадзе прэм’ер-міністра зацверджана Юлія Свірыдзенка.Дзяніс Шмыгаль нарадзіўся 15 кастрычніка 1975 года ў Львове, скончыў Дзяржаўны ўніверсітэт "Львоўская палітэхніка" па спецыяльнасці "Менеджмент у вытворчай сферы (машынабудаванне)", інжынер-эканаміст. Займаў пасаду прэм’ер-міністра Украіны з 4 сакавіка 2020 года па 16 ліпеня 2025-га: у аўторак, 15-га чысла падаў у адстаўку, у сераду, 16-га, Вярхоўная Рада яе прыняла.Юлія Свірыдзенка нарадзілася ў 1985 годзе. Скончыла Кіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт і атрымала ступень магістра па спецыяльнасці "Менеджмент антыманапольнай дзейнасці". З 4 лістапада 2021 года да цяперашняга назначэння займала пасаду першага віцэ-прэм’ера – міністра эканомікі Украіны.Што да папярэдніка Шмыгаля на пасадзе міністра абароны Рустэма Умерава, то ўкраінскія СМІ пісалі, што яго могуць прызначыць паслом Украіны ў ЗША, аднак у чацвер, 17 ліпеня, стала вядома, што Вашынгтон яго кандыдатуру не ўзгадніў. Рустэм Умераў узначальваў украінскую перагаворную групу на прамых перагаворах Расіі і Украіны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250717/myadznsk-rasya-peradala-ukrane-tysyachu-tsel-zagnulykh-saldat-1098204456.html
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/04/1094157608_68:0:2797:2047_1920x0_80_0_0_bf7fd33708ab12183c559157b8626c33.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , украіна, урад, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне
спецаперацыя, навіны , украіна, урад, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне
Былы прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль узначаліў мінабароны
Раней у сераду Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла новым прэм’ер-міністрам краіны Юлію Свірыдзенку.
МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за назначэнне былога прэм’ер-міністра краіны Дзяніса Шмыгаля міністрам абароны, паведамляюць украінскія СМІ.
Раней у сераду, 16 ліпеня, Рада прыняла адстаўку Шмыгаля, што аўтаматычна пацягнула за сабой адстаўку ўсяго ўрада. У чацвер яго пераемніцай на пасадзе прэм’ер-міністра зацверджана Юлія Свірыдзенка.
Дзяніс Шмыгаль нарадзіўся 15 кастрычніка 1975 года ў Львове, скончыў Дзяржаўны ўніверсітэт "Львоўская палітэхніка" па спецыяльнасці "Менеджмент у вытворчай сферы (машынабудаванне)", інжынер-эканаміст. Займаў пасаду прэм’ер-міністра Украіны з 4 сакавіка 2020 года па 16 ліпеня 2025-га: у аўторак, 15-га чысла падаў у адстаўку, у сераду, 16-га, Вярхоўная Рада яе прыняла.
Юлія Свірыдзенка нарадзілася ў 1985 годзе. Скончыла Кіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт і атрымала ступень магістра па спецыяльнасці "Менеджмент антыманапольнай дзейнасці". З 4 лістапада 2021 года да цяперашняга назначэння займала пасаду першага віцэ-прэм’ера – міністра эканомікі Украіны.
Што да папярэдніка Шмыгаля на пасадзе міністра абароны Рустэма Умерава, то ўкраінскія СМІ пісалі, што яго могуць прызначыць паслом Украіны ў ЗША, аднак у чацвер, 17 ліпеня, стала вядома, што Вашынгтон яго кандыдатуру не ўзгадніў. Рустэм Умераў узначальваў украінскую перагаворную групу на прамых перагаворах Расіі і Украіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"