https://bel.sputnik.by/20250717/festyval-khleba-batskava-bulka-proydze-16-zhnnya-1098205128.html
Фестываль хлеба "Бацькава булка" пройдзе 16 жніўня
Фестываль хлеба "Бацькава булка" пройдзе 16 жніўня
Sputnik Беларусь
У Беларусі кожны год выпякаюць новыя гатункі хлебабулачных вырабаў, рэцэптуры распрацоўваюцца сумесна з вучонымі. 17.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-17T12:59+0300
2025-07-17T12:59+0300
2025-07-17T13:01+0300
белкаапсаюз
хлеб
навіны
харчаванне
прадукты харчавання
грамадства
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103029/47/1030294724_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_3dc8d81e68b450b1cf89090c3f53d796.jpg
МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Фестываль хлеба "Бацькава булка" сёлета пройдзе чацвёрты раз, ён запланаваны на 16 жніўня, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў чацвер Галоўны тэхнолаг аддзела па вытворчасці прамысловай прадукцыі і кіраванні якасцю Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў "Белкаапсаюз" Таццяна Касякова."Сёння і асартымент хлебабулачнай прадукцыі "Белкаапсаюза" дастойны. А "Бацькава булка" стала брэндам айчыннай спажыўкааперацыі", - сказала яна.Касякова нагадала, як звычайная "пляцёнка", зробленая свіслацкімі хлебапёкамі ў маленькай пякарні, стала самым вядомым хлебам у краіне. Гэта адбылося пасля таго, як прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у Свіслачы міні-пякарню і паспрабаваў пляцёнку па мясцовым рэцэпце. Тады прэзідэнт сказаў, што пляцёнка яму нагадала смак дзяцінства. Пасля гэтага народ даў пляцёнцы назву "Бацькава булка".Пернікі з прарошчаным збожжамЯк паведаміла намеснік начальніка глаўка перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарча Ірына Баранцэвіч, у Беларусі штогод вырабляецца каля дзвюх тысяч найменняў хлебабулачных вырабаў."Толькі ў 2024 годзе распрацавана больш як 200 новых хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, і яны паступілі ўжо на прылаўкі спажыўцоў", - адзначыла яна.Паводле слоў прадстаўніка Мінскльгасхарча, асаблівая ўвага ў краіне пры распрацоўцы новых гатункаў хлебабулачных вырабаў удзяляецца такому трэнду як здаровае харчаванне, вырабляецца хлеб для дзяцей, для цяжарных, для пажылых, а таксама з рознымі дабаўкамі. У прыватнасці, беларускія хлебапёкі сталі выпускаць пернікі з прарошчаным збожжам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240217/bez-khleba-yada--da-paroga-khada-abo-agatsna-svyata-1083705178.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103029/47/1030294724_86:0:1153:800_1920x0_80_0_0_c53332ac9fb74f9d48417ed821228f7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белкаапсаюз, хлеб, навіны , харчаванне, прадукты харчавання, грамадства, беларусь, у беларусі
белкаапсаюз, хлеб, навіны , харчаванне, прадукты харчавання, грамадства, беларусь, у беларусі
Фестываль хлеба "Бацькава булка" пройдзе 16 жніўня
12:59 17.07.2025 (абноўлена: 13:01 17.07.2025) У Беларусі кожны год выпякаюць новыя гатункі хлебабулачных вырабаў, рэцэптуры распрацоўваюцца сумесна з вучонымі.
МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Фестываль хлеба "Бацькава булка" сёлета пройдзе чацвёрты раз, ён запланаваны на 16 жніўня, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў чацвер Галоўны тэхнолаг аддзела па вытворчасці прамысловай прадукцыі і кіраванні якасцю Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў "Белкаапсаюз" Таццяна Касякова.
"Сёння і асартымент хлебабулачнай прадукцыі "Белкаапсаюза" дастойны. А "Бацькава булка" стала брэндам айчыннай спажыўкааперацыі", - сказала яна.
Касякова нагадала, як звычайная "пляцёнка", зробленая свіслацкімі хлебапёкамі ў маленькай пякарні, стала самым вядомым хлебам у краіне. Гэта адбылося пасля таго, як прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у Свіслачы міні-пякарню і паспрабаваў пляцёнку па мясцовым рэцэпце. Тады прэзідэнт сказаў, што пляцёнка яму нагадала смак дзяцінства. Пасля гэтага народ даў пляцёнцы назву "Бацькава булка".
"Маленькая свіслацкая пляцёнка дала пачатак значнаму ў краіне мерапрыемству – фестывалю "Бацькава булка". Сёлета ён пройдзе чацвёрты раз 16 жніўня", - сказала яна.
Пернікі з прарошчаным збожжам
Як паведаміла намеснік начальніка глаўка перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарча Ірына Баранцэвіч, у Беларусі штогод вырабляецца каля дзвюх тысяч найменняў хлебабулачных вырабаў.
"Толькі ў 2024 годзе распрацавана больш як 200 новых хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, і яны паступілі ўжо на прылаўкі спажыўцоў", - адзначыла яна.
Паводле слоў прадстаўніка Мінскльгасхарча, асаблівая ўвага ў краіне пры распрацоўцы новых гатункаў хлебабулачных вырабаў удзяляецца такому трэнду як здаровае харчаванне, вырабляецца хлеб для дзяцей, для цяжарных, для пажылых, а таксама з рознымі дабаўкамі. У прыватнасці, беларускія хлебапёкі сталі выпускаць пернікі з прарошчаным збожжам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"