Памёр рэжысёр Юрый Кара

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкЮрый Кара
Юрый Кара - Sputnik Беларусь, 1920, 17.07.2025
Падпісацца
Юрый Кара вядомы як рэжысёр кінастужакн "Завтра была война", "Воры в законе", "Пиры Вальтасара, или Ночь со Сталиным", "Мастер и Маргарита" і іншых.
МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Рэжысёр Юрый Кара памёр на 71-м годзе жыцця, паведаміла ў сваім Telegram-канале кінажурналіст Наталля Баброва.
"Сумная вестка. Пайшоў з жыцця кінарэжысёр Юрый Кара (...) У Ялце. Раптоўна. Светлая памяць", - напісала Баброва.
Юрый Кара нарадзіўся ў 12 лістапада 1954 года ў Сталіне (цяпер Данецк). Скончыў фізіка-матэматычную школу, пасля чаго паступіў на фізіка-хімічны факультэт Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў, які паспяхова скончыў у 1978 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць "фізіка металаў", пасля заканчэння інстытута працаваў інжынерам-радыёфізікам у родным горадзе, абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1982 годзе паступіў у "ВГИК", яго дыпломнай працай стала стужка "Завтра была война" паводле аповесці Барыса Васільева. У яго фільмаграфіі таксама фільмы "Воры в законе", "Пиры Вальтасара, или Ночь со Сталиным", "Мастер и Маргарита", "Я – кукла", "Звезда эпохи" і іншыя. Здымаў выпускі для кіначасопіса "Ералаш".
Расійскі рэжысёр быў членам Саюза кінематаграфістаў Расіі і праўлення гільдыі кінарэжысёраў краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Акцёр, рэжысёр Юрый Мароз - Sputnik Беларусь, 1920, 14.07.2025
Памёр акцёр і рэжысёр Юрый Мароз
Стужка навiн
0