Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2025
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2025, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

Да 15 чалавек на месца: у БДУ агучылі першыя вынікі прыёму

© Telegram / БГУ | Белорусский государственный университетПрыёмная камісія ў БДУ
Прыёмная камісія ў БДУ - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Падпісацца
Напярэдадні большасць ВНУ краіны завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэт і зараз падводзяць прамежныя вынікі.
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. На 2 607 бюджэтных месцаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт было пададзена 4 309 заяў, паведаміла ў пятніцу прэс-служба ВНУ.
Прыём дакументаў на бюджэт завяршыўся ў большасці ВНУ краіны вечарам 17 ліпеня. Да 19 ліпеня будзе працягвацца падача дакументаў на ваенны факультэт.
Такім чынам, агульны конкурс у вядучым універсітэце краіны склаў 1,65 чалавека на месца. У мінулым годзе лічбы былі крыху менш – 1,6 чалавека на месца.
Самы высокі конкурс, як і год таму, зафіксаваны на спецыяльнасці "графічны дызайн і мультымедыядызайн" – 14,9 чалавека на месца (у 2024-м – 19). На другім месцы апынуўся "дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя" – 5,6, на трэцім – "дызайн касцюма і тэкстылю" (5 чалавек).
Рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль паведаміў, што сёлета без экзаменаў залічаны 555 абітурыентаў – амаль на 100 больш, чым у 2024-м. Гэта медалісты, пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і іншыя "льготнікі".
Акрамя таго, ВНУ прыняла дакументы ад 15 рэкардсменаў цяперашняй уступнай кампаніі – абітурыентаў, якія маюць у актыве 400 балаў з 400 магчымых (300 балаў па выніках ЦЭ і ЦТ, а таксама 10-бальны атэстат).

Завочная і скарочаная форма

Што да завочнай бюджэтнай формы навучання, тут конкурс склаў 3 чалавекі на месца. Пры плане прыёму 112 чалавек было пададзена 336 заяў.
На скарочаны тэрмін навучання (3,5 года – для тых, хто мае сярэднюю спецыяльную адукацыю) дакументы прыняты ад 57 абітурыентаў пры плане прыёму 16. Конкурс на гэтым аддзяленні склаў 3,5 чалавека на месца.
Уступная кампанія працягваецца для абітурыентаў-платнікаў. Падаць дакумэнты можна да 1 жніўня. Залічэнне адбудзецца да 3 жніўня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Падача дакументаў у ВНУ - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Абітурыент – 2025
Каледжы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў
Стужка навiн
0