Военнослужащий расчета РСЗО 9К55 Град-1 в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: праекты мемарандумаў Расіі і Украіны супрацьлеглыя

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкПресс-секретарь президента РФ Дмитрий Песков
Пресс-секретарь президента РФ Дмитрий Песков - Sputnik Беларусь, 1920, 21.07.2025
Падпісацца
Расійскі і ўкраінскі бакі абмяняліся мемарандумамі па ўрэгуляванні канфлікту ў чэрвені ў ходзе другога этапа перагавораў у Стамбуле.
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Расійскі і ўкраінскі праекты мемарандумаў па ўрэгуляванні канфлікту дыяметральна супрацьлеглыя, у сувязі з гэтым чакаецца вялікая дыпламатычная праца, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
"Ёсць наш праект мемарандума, і ёсць праект мемарандума, які перададзены ўкраінскім бокам... Пакуль, скажам так, яны з'яўляюцца абсалютна дыяметральна супрацьлеглымі. Маецца быць вялікая дыпламатычная праца", - сказаў ён.
У мінулую суботу, 19 ліпеня, Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расіі было прапанавана правесці чарговую сустрэчу перагаворных груп на наступным тыдні.
Крыніца ў расійскай перагаворнай групе пацвердзіла агенцтву РІА Новости інфармацыю аб прапанове па перагаворах.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта ўдакладніў, што Расіі і Украіне трэба абмяняцца меркаваннямі па двух праектах мемарандумаў.
Таксама, паводле яго слоў, ніякіх змен у складзе расійскай групы на новы раунд перагаворў з Украінай няма.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0