https://bel.sputnik.by/20250722/snnya---130-gado-z-dnya-naradzhennya-pala-sukhoga-1098323117.html
Сёння - 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога
Сёння - 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога
Sputnik Беларусь
Самалёты, створаныя ў КБ Сухога, устанавілі каля 70 сусветных рэкордаў, у тым ліку хуткасці і вышыні. 22.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-22T11:06+0300
2025-07-22T11:06+0300
2025-07-22T11:06+0300
авіяцыя
павел сухі
беларусь
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/16/1098320805_0:848:2048:2000_1920x0_80_0_0_7eb282429a4eaf863494b6ba196bbae2.jpg
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння знакамітага ўраджэнца Беларусі - авіяканструктара Паўла Сухога.Павел Асіповіч Сухі нарадзіўся 22 ліпеня (10 ліпеня па старым стылі) 1895 года ў вёсцы Глыбокае Віленскай губерні - цяпер гэта горад у Віцебскай вобласці Беларусі - у сям'і школьнага настаўніка, пазней сям'я перабралася ў Гомель.Авіяцыяй юны Павел "захварэў" яшчэ ў дзяцінстве, убачыўшы палёт аэраплана з легендарным Сяргеем Утачкіным за штурвалам, ужо падчас вучобы ў Імператарскай маскоўскай тэхнічнай вучэльні ён пачаў канструяваць мадэлі самалётаў і прымаў удзел у распрацоўцы аэрадынамічнай трубы для даследавання прататыпаў.Не абыйшла Паўла Сухога Першая сусветная вайна, пасля яе ён працягнуў вучобу, прычым пад кіраўніцтвам авіяканструктара Андрэя Тупалева. Сухі, у прыватнасці, дапамагаў распрацоўваць самалёт АНТ-25, на якім легендарны Валерый Чкалаў ставіў свае рэкорды.Не абыйшла Паўла Сухога Першая сусветная вайна, пасля яе ён працягнуў вучобу, прычым пад кіраўніцтвам авіяканструктара Андрэя Тупалева. Сухі, у прыватнасці, дапамагаў разпрацоўваць самалёт АНТ-25, на якім легендарны Валерый Чкалаў ставіў свае рэкорды.У канцы 1930-х калектыў пад кіраўніцтвам Сухога выйграў конкурс на стварэнне шматмэтавага франтавога бамбавіка пад умоўнай назвай "Іван", які ў выніку пайшоў у серыю пад азначнікам Су-2 і прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. У гады вайны ў КБ Сухога, у прыватнасці, быў створаны эксперыментальны знішчальнік Су-5, які стаў прадвеснікам рэактыўнай авіяцыі.КБ пад кіраўніцтвам Сухога стварыла першы ў СССР самалёт з трохкутным крылом (Т-3), знішчальнік Су-7, які ўдвая перавысіў хуткасць гуку, знішчальнікі-перахопнікі, першы ў краіне самалёт са змянянай стрэлападобнасцю крыла (Су-17) і шэраг іншых.Сухі за сваё жыццё стаў аўтарам 50 арыгінальных канструкцый самалётаў, лятальныя апараты яго КБ устанавілі каля 70 сусветных рэкордаў, у тым ліку хуткасці і вышыні.Павел Сухі быў узнагароджаны шэрагам прэмій, у тым ліку Ленінскай, а таксама трыма ордэнамі Леніна і іншымі ўзнагародамі, двойчы Герой Сацпрацы.На радзіме Паўла Сухога - у Глыбокім - ёсць музей, ён размешчаны ў школе, якая носіць яго імя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/16/1098320805_0:343:2048:1879_1920x0_80_0_0_71ac92cef01e9dc40b518558ae7a0b85.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
авіяцыя, павел сухі, беларусь, гісторыя
авіяцыя, павел сухі, беларусь, гісторыя
Сёння - 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога
Самалёты, створаныя ў КБ Сухога, устанавілі каля 70 сусветных рэкордаў, у тым ліку хуткасці і вышыні.
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння знакамітага ўраджэнца Беларусі - авіяканструктара Паўла Сухога.
Павел Асіповіч Сухі нарадзіўся 22 ліпеня (10 ліпеня па старым стылі) 1895 года ў вёсцы Глыбокае Віленскай губерні - цяпер гэта горад у Віцебскай вобласці Беларусі - у сям'і школьнага настаўніка, пазней сям'я перабралася ў Гомель.
Авіяцыяй юны Павел "захварэў" яшчэ ў дзяцінстве, убачыўшы палёт аэраплана з легендарным Сяргеем Утачкіным за штурвалам, ужо падчас вучобы ў Імператарскай маскоўскай тэхнічнай вучэльні ён пачаў канструяваць мадэлі самалётаў і прымаў удзел у распрацоўцы аэрадынамічнай трубы для даследавання прататыпаў.
Не абыйшла Паўла Сухога Першая сусветная вайна, пасля яе ён працягнуў вучобу, прычым пад кіраўніцтвам авіяканструктара Андрэя Тупалева. Сухі, у прыватнасці, дапамагаў распрацоўваць самалёт АНТ-25, на якім легендарны Валерый Чкалаў ставіў свае рэкорды.
Не абыйшла Паўла Сухога Першая сусветная вайна, пасля яе ён працягнуў вучобу, прычым пад кіраўніцтвам авіяканструктара Андрэя Тупалева. Сухі, у прыватнасці, дапамагаў разпрацоўваць самалёт АНТ-25, на якім легендарны Валерый Чкалаў ставіў свае рэкорды.
У канцы 1930-х калектыў пад кіраўніцтвам Сухога выйграў конкурс на стварэнне шматмэтавага франтавога бамбавіка пад умоўнай назвай "Іван", які ў выніку пайшоў у серыю пад азначнікам Су-2 і прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. У гады вайны ў КБ Сухога, у прыватнасці, быў створаны эксперыментальны знішчальнік Су-5, які стаў прадвеснікам рэактыўнай авіяцыі.
КБ пад кіраўніцтвам Сухога стварыла першы ў СССР самалёт з трохкутным крылом (Т-3), знішчальнік Су-7, які ўдвая перавысіў хуткасць гуку, знішчальнікі-перахопнікі, першы ў краіне самалёт са змянянай стрэлападобнасцю крыла (Су-17) і шэраг іншых.
Сухі за сваё жыццё стаў аўтарам 50 арыгінальных канструкцый самалётаў, лятальныя апараты яго КБ устанавілі каля 70 сусветных рэкордаў, у тым ліку хуткасці і вышыні.
Павел Сухі быў узнагароджаны шэрагам прэмій, у тым ліку Ленінскай, а таксама трыма ордэнамі Леніна і іншымі ўзнагародамі, двойчы Герой Сацпрацы.
На радзіме Паўла Сухога - у Глыбокім - ёсць музей, ён размешчаны ў школе, якая носіць яго імя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"