Новы модуль SputnikPro: экстрэмальная журналістыка і праца ваенкара

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкФотоаппарат
Фотоаппарат - Sputnik Беларусь, 1920, 23.07.2025
Падпісацца
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik працягвае праект SputnikPro. На гэты раз эксперт раскажа аб ключавых правілах і асаблівасцях работы ваеннага карэспандэнта ў экстрэмальных умовах.
У панядзелак, 11 жніўня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль SputnikPro на тэму: "Праца ваенкара: задачы, прыарытэты, бяспека" (неабходная экіпіроўка і абсталяванне для збору фота- і відэаматэрыялу, асаблівасці напісання рэпартажаў, меры бяспекі і правілы паводзін).
Эксперт - вядомы ваенны карэспандэнт "РИА Новости" Сяргей Шылаў. З 2014 года ён працуе ў зоне ваенных дзеянняў - Сірыя, Данбас, з 2022 года па цяперашні час асвятляе падзеі ў зоне Спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Што такое SputnikPro

SputnikPro - міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджэраў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы прайшлі ў 24 краінах і больш чым у 80 у анлайн-фармаце. Колькасць удзельнікаў SputnikPro перавышае 12700 чалавек.
Sputnik - міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі.
Аудитория информационных ресурсов Sputnik составляет около 21 миллиона посетителей в месяц, общее число подписчиков в соцсетях превышает 26 миллионов. Головной офис Sputnik находится в Москве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0