Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: для Беларусі бліжэй за ўсіх Расія

© Sputnik / Виктор ТолочкоФлаги Беларуси и России
Флаги Беларуси и России - Sputnik Беларусь, 1920, 31.07.2025
Падпісацца
Беларускія ўлады лічаць, што міжнародная сістэма адносін павінна будавацца на правілах і ўзаемнай павазе.
МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Бліжэй за ўсіх для Беларусі — Расійская Федэрацыя, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай знешняму гандлю, экспарту і нвестыцыям.
"Цяпер шмат размоў пра шматпалярнасць, але запомніце мой пастулат: "Бліжэй за ўсіх для нас – Расійская Федэрацыя!" – цытуе кіраўніка дзяржавы Тelegram-канал "Пул Першага".
Паводле слоў беларускага лідэра, у аснове новай міжнароднай сістэмы павінен быць не дыктат "выбраных краін", а прынцыпы ўзаемнай павагі і раўнапраўя, таму што яны адкрываюць магчымасці для супрацоўніцтва і дыялогу.
"Заходнецэнтрычная мадэль не здаецца без бою, прычым у прамым сэнсе. Маскі скінутыя канчаткова. Усе іх пастулаты аб "свеце, заснаваным на правілах" сёння абвергнутыя на вачах гэтага ж свету", – лічыць Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што гэта не проста ўстаноўка з савецкіх часоў, а звязана з эканомікай і высокім узроўнем узаемадзеяння дзвюх дзяржаў.
"Самыя танныя энерганосьбіты, калі пра эканоміку казаць, у Расейскай Федэрацыі. Наша асноўная прастора, дзе мы можам прадаць сваю прадукцыю нават у складаных умовах, – гэта Расійская Федэрацыя. Ваявалі і перамагалі мы разам з Расейскай Федэрацыяй", – сказаў ён.
Беларускі лідэр нагадаў і аб супрацоўніцтве з Расіяй у ваеннай і палітычнай сферах. Складана ўявіць, якой бы была сітуацыя, калі б расійскі бок не падаў звычайныя ўзбраенні і ядзерную зброю.
"Напэўна, мы ўжо б лоб у лоб стаялі на захадзе з блокам НАТА. Таму для нас Расея – гэта гарант нашай бяспекі", – выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён узгадаў, што нядаўна падчас запісу інтэрв'ю замежны журналіст сказаў яму, што на ўездзе ў Беларусь вісіць плакат з надпісам, што гэта акупаваная Крамлём краіна.

"Нічога падобнага няма і быць ня можа. Мы – суверэнная, незалежная дзяржава. І апошнія дзесяцігоддзі, колькі мы з вамі працуем, мы даказалі ўсяму свету, што мы суверэнныя і незалежныя", – запэўніў беларускі лідэр.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0