https://bel.sputnik.by/20250801/lukashenka--putsn-sustrakayutstsa-na-valaame-1098563939.html
Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца на Валааме
Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца на Валааме
Sputnik Беларусь
Сёння прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Расію, дзе сам-насам, у нефармальнай абстаноўцы, абмяркуе з расійскім лідэрам найважнейшыя пытанні. 01.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-01T13:20+0300
2025-08-01T13:20+0300
2025-08-01T13:20+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
расія
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
беларусь
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/1d/1088391913_0:0:3038:1710_1920x0_80_0_0_9c62611c13ec12b1419aeab0547422ba.jpg
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін правядуць нефармальную сустрэчу на Валааме, паведаміў блізкі да прэс-службы беларускага лідэра Telegram-канал "Пул Першага"."Так, Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца на Валааме. Так, як і год таму. Прыгожа і магутна", - сказана ў паведамленні.Як паведамлялася, у пятніцу раніцай прэзідэнт Беларусі адбыў з працоўным візітам у Расею, прэзідэнцкі борт прызямліўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе Лукашэнку сустрэў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка. Далей на верталёце, паводле інфармацыі "Пула Першага", беларускі лідэр адправіўся на Валаам.Раней прэс-служба беларускага лідэра паведаміла, што прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць сустрэчу сам-насам у нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокае кола пытанняў, у тым ліку беларуска-расійскія адносіны, а таксама міжнародны парадак дня і рэгіянальную бяспеку.Гэта чацвёрты візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію сёлета. Першы адбыўся 13-15 сакавіка, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, тады кіраўнікі дзяржаў правялі перамовы ў Маскве і падпісалі шэраг двухбаковых дамоваў. Прэзідэнт Беларусі таксама выступіў у Савеце федэрацыі і быў узнагароджаны ганаровым знакам Саўфеда.Другі візіт адбыўся 29 красавіка - беларускі лідэр прылятаў у Валгаград, дзе разам са сваім расійскім калегам прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Потым кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні форуму Саюзнай дзяржавы і правялі чатырохгадзінныя перагаворы.Сустрэчы на ВалаамеУ мінулым годзе нефармальная сустрэча адбылася 25 ліпеня. Тады лідэры дзвюх краін наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр, пабывалі на службе ў царкве Смаленскай іконы Божай Маці на Смаленскім скіце.Аналагічная сустрэча прайшла і ў 2023 годзе.Акрамя таго - таксама ў ліпені, але ўжо 2019 года - Лукашэнка і Пуцін разам наведвалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, пабывалі на службе, убачылі царкву Смаленскай іконы Божай Маці і капліцу Царскіх пакутнікаў, былі і на востраве Страстацерпцаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/1d/1088391913_242:0:2973:2048_1920x0_80_0_0_68dfa75b435815d8eb72b0ab7c0879ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, саюзная дзяржава
расія, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, саюзная дзяржава
Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца на Валааме
Сёння прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Расію, дзе сам-насам, у нефармальнай абстаноўцы, абмяркуе з расійскім лідэрам найважнейшыя пытанні.
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін правядуць нефармальную сустрэчу на Валааме, паведаміў блізкі да прэс-службы беларускага лідэра Telegram-канал "Пул Першага".
"Так, Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца на Валааме. Так, як і год таму. Прыгожа і магутна", - сказана ў паведамленні.
Як паведамлялася, у пятніцу раніцай прэзідэнт Беларусі адбыў з працоўным візітам у Расею, прэзідэнцкі борт прызямліўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе Лукашэнку сустрэў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка. Далей на верталёце, паводле інфармацыі "Пула Першага", беларускі лідэр адправіўся на Валаам.
Раней прэс-служба беларускага лідэра паведаміла, што прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць сустрэчу сам-насам у нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокае кола пытанняў, у тым ліку беларуска-расійскія адносіны, а таксама міжнародны парадак дня і рэгіянальную бяспеку.
Гэта чацвёрты візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію сёлета. Першы адбыўся 13-15 сакавіка, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, тады кіраўнікі дзяржаў правялі перамовы ў Маскве і падпісалі шэраг двухбаковых дамоваў. Прэзідэнт Беларусі таксама выступіў у Савеце федэрацыі і быў узнагароджаны ганаровым знакам Саўфеда.
Другі візіт адбыўся 29 красавіка - беларускі лідэр прылятаў у Валгаград, дзе разам са сваім расійскім калегам прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Потым кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні форуму Саюзнай дзяржавы і правялі чатырохгадзінныя перагаворы.
У мінулым годзе нефармальная сустрэча адбылася 25 ліпеня. Тады лідэры дзвюх краін наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр, пабывалі на службе ў царкве Смаленскай іконы Божай Маці на Смаленскім скіце.
Аналагічная сустрэча прайшла і ў 2023 годзе.
Акрамя таго - таксама ў ліпені, але ўжо 2019 года - Лукашэнка і Пуцін разам наведвалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, пабывалі на службе, убачылі царкву Смаленскай іконы Божай Маці і капліцу Царскіх пакутнікаў, былі і на востраве Страстацерпцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"