Пуцін: спецыялісты РФ і Беларусі выбралі пазіцыі для ўстаноўкі "Арэшніка"

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрезидент РФ Владимир Путин во время пресс-подхода по итогам заседания Высшего Евразийский экономического совета в расширенном составе в Минске
Президент РФ Владимир Путин во время пресс-подхода по итогам заседания Высшего Евразийский экономического совета в расширенном составе в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 01.08.2025
Падпісацца
Самая сучасная расійская зброя будзе размешчана на беларускай тэрыторыі, каб павысіць абароназдольнасць Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 1 жнів – Sputnik. Расійскія і беларускія спецыялісты выбралі пазіцыі для ўстаноўкі "Арэшніка", сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін журналістам падчас сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам на Валааме.
"Нашы спецыялісты – і беларускія ваенныя спецыялісты, і расійскія – выбралі месца для будучых пазіцый ("Арэшніка" – Sputnik)", – сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе работа па падрыхтоўцы гэтых пазіцый для размяшчэння самай сучаснай расійскай зброі.
Пуцін асабліва адзначыў, што першы серыйны комплекс "Арэшнік" і першая серыйная ракета ўжо зроблены і паступілі на ўзбраенне ў армію. Цяпер ужо працуе серыйная вытворчасць.
У адказ на пытанне аб пастаўках ракетнага комплексу "Арэшнік" у Беларусь расійскі прэзідэнт запэўніў журналістаў, што "ўсё па плане". Пасля чаго дадаў, што пытанне з пастаўкай расійскага ракетнага комплексу для беларускай арміі будзе закрыта да канца бягучага года.

Комплекс "Арэшнік"

Найноўшая гіпергукавая ракета "Арэшнік" была ўпершыню ўжытая расейскімі вайскоўцамі ў баявых умовах 21 лістапада 2024 года па комплексе ўкраінскага ВПК у Днепрапятроўску, ракета была ў няядзерным выкананні.
На вялікай прэс-канферэнцыі ў канцы мінулага года прэзідэнт РФ заявіў, што на сёння не існуе сістэм супрацьракетнай абароны, здольных супрацьстаяць "Арэшніку".
Пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў Мінску стала вядома, што "Арэшнік" можа быць размешчаны ў Беларусі. Тады прэзідэнт Расіі заявіў, што комплексы могуць перадаць Беларусі ў другой палове 2025 года.
У сакавіку 2025-га Лукашэнка адзначаў, што да канца года ўстаноўкі "Арэшніка" могуць устаць на ўзбраенне беларускай арміі. У канцы мая дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч заявіў, што месцы размяшчэння "Арэшніка" на тэрыторыі Беларусі ўжо вызначаны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0