Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2025
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2025, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

Больш за 1,5 тысячы студэнтаў залічана на платную форму навучання ў БДУ

© Photo : Telegram / БГУ | Белорусский государственный университетПрыёмная камісія ў БДУ
Прыёмная камісія ў БДУ - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2025
Падпісацца
Сярэдні конкурс па ўніверсітэце на дзённую платную форму сёлета склаў больш за два чалавекі на месца.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. У Беларускім дзяржаўным універсітэце агучылі вынікі прыёму на платную форму навучання.
"У БДУ 3 жніўня падвялі вынікі залічэння на платную форму навучання. На першы курс БДУ залічаны 1 401 абітурыент, сярод іх 10 – на скарочаны тэрмін навучання", - распавялі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Адзначаецца, што сёлета сярэдні конкурс па ВНУ на дзённую платную форму склаў 2,01 чал/месца.
У топ-пяць самых папулярных спецыяльнасцей платнай формы навучання ўвайшлі:
"міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)" – 371;
"прыкладная інфарматыка" – 359;
"інфарматыка" – 358;
"прыкладная матэматыка" – 358;
"міжнародныя адносіны" – 358.
Што датычыцца завочнай формы навучання, то сёлета на яе залічаны 142 абітурыенты, у тым ліку 107 чалавек на скарочаны тэрмін навучання.
Акрамя таго, дадалі ва ўніверсітэце, па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў на дзённую і завочную платную форму залічана 138 абітурыентаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2025
Лукашэнка назначыў прэзідэнцкія стыпендыі 185 студэнтам ВНУ
Стужка навiн
0