Больш за 3 млн тон збожжа намалочана ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУборачная ў Беларусі
Уборачная ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2025
Падпісацца
Найбольшыя паказчыкі па намалоце ў рэспубліцы ў Брэсцкай вобласці, менш за ўсіх – у Віцебскай вобласці.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Намалот збожжавых культур перавысіў тры мільёны тон, паведамілі ў прэс-службе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
У тройцы абласцей-лідараў па намалоце, паводле інфармацыі ведамства, традыцыйна Брэсцкая (890 тыс тон), Гродзенская (687 тыс) і Мінская (602 тыс).
Менш паказчыкі ў Гомельскай – 380 тыс тон, Магілёўскай – 332 тыс, Віцебскай – 215 тыс.
Да заканчэння падыходзіць уборка азімага ячменю – ён убраны на 97%, а гэта 943 тысячы тон, ужо вышэй за леташні ўзровень. Таксама скошана траў другога ўкосу больш за 78% плана. Сенажу – амаль 80% плана. Іншыя культуры пакуль што адстаюць па тэмпах збору ў працэнтных суадносінах.
"Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30% плошчаў, што складае 603 тыс гектараў. Выцераблена лёну на 20 тыс га, што складае 42% запланаваных плошчаў. Нарыхтавана сена 295 тыс тон – 41% плана. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 362 тыс тон – 33% да плана" - адзначылі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Раней 18 ліпеня на нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў рэспубліцы сёлета плануюць сабраць 11 млн тон збожжавых.
Таксама кіраўнік дзяржавы 24 ліпеня пракантраляваў ход уборачнай у гаспадарцы "Азярыцкі-Агра", дзе заслухаў даклад пра ўборку азімага ячменю ў Мінскай вобласці і цэлым па краіне.
"Нам трэба паскарацца, чаго б нам ні каштавала. Ні ў якім разе нельга "праляпаць" гэты год. Ураджай павінен быць добры, калі мы без страт убяром, наколькі гэта магчыма", - упэўнен беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уборка пшаніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Лукашэнка агучыў планы на ўраджай збожжа ў гэтым годзе
Стужка навiн
0