https://bel.sputnik.by/20250805/belaruskya-krasovery-pakazal-dvukhrazovy-rost-prodazhu--ras-1098639850.html
Беларускія красоверы паказалі двухразовы рост продажу ў Расіі
Беларускія красоверы паказалі двухразовы рост продажу ў Расіі
Sputnik Беларусь
Аўтамабілі айчыннай вытворчасці другі год запар застаюцца бэстсэлерам на рынку Саюзнай дзяржавы. 05.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-05T11:57+0300
2025-08-05T11:57+0300
2025-08-05T11:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
geely
аўто
эканоміка
транспарт
грамадства
саюзная дзяржава
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/01/1078013543_0:150:1600:1050_1920x0_80_0_0_486fb3180f753d6e68ef6d6d9fdd56a7.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларуская марка легкавых аўтамабіляў Belgee заняла шостае месца ў ліпеньскім рэйтынгу продажу ў Расіі, паведамляе аналітычнае агенцтва "Автостат".Лідарства па выніках другога летняга месяца на расійскім рынку захавала LADA, на долю якой прыйшлася амаль чвэрць ад агульнага аб’ёму продажу – больш за 28 тыс аўтамабіляў.На другім і трэцім месцах кітайскія аўтамабілі Chery і Haval з вынікам у 13 502 і 13 117 прададзеных адзінак. У пяцёрку рэйтынгу трапілі яшчэ два прадстаўнікі Паднябеснай – Geely (8 389 экзэмпляраў) і Changan (7 860).Шостую пазіцыю занялі беларускія красовер Belgee (мадэлі Х50 і Х70), якія разышліся ў ліпені тыражом 6 511 штук.Акрамя таго, у топ-10 трапілі кітайскія Jetour (4 410), новы расійскі брэнд Solaris (3 326), а таксама GAC (2 842) і OMODA (2 765).Усяго ж па выніках ліпеня ў Расіі было рэалізавана 120 649 новых легкавых аўтамабіляў.Адзначым, што беларускія Belgee у мінулым месяцы прадэманстравалі рост продажу амаль у два разы (да ліпеня 2024-га). За год доля продажу айчыннай маркі на рынку РФ павялічылася з 2,73% да 5,4%.За 7 месяцаў 2025-га ў Расіі было прададзена 24 344 красоверы Belgee, за такі ж перыяд 2024-га – 17 825 штук.Раней паведамлялася, што за першае паўгоддзе ў РФ было рэалізавана 11 435 адзінак мадэлі Х50.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250627/klmn-belaruska-ufmskya-traleybusy-akhvotna-kuplyayuts-u-rf-1097685973.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/01/1078013543_0:0:1600:1200_1920x0_80_0_0_0b739d23ddbc7fd92f98e81ba34bfac0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
geely, аўто, эканоміка, транспарт, грамадства, саюзная дзяржава, навіны , беларусь, у беларусі
geely, аўто, эканоміка, транспарт, грамадства, саюзная дзяржава, навіны , беларусь, у беларусі
Беларускія красоверы паказалі двухразовы рост продажу ў Расіі
Аўтамабілі айчыннай вытворчасці другі год запар застаюцца бэстсэлерам на рынку Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларуская марка легкавых аўтамабіляў Belgee заняла шостае месца ў ліпеньскім рэйтынгу продажу ў Расіі, паведамляе аналітычнае агенцтва "Автостат".
Лідарства па выніках другога летняга месяца на расійскім рынку захавала LADA, на долю якой прыйшлася амаль чвэрць ад агульнага аб’ёму продажу – больш за 28 тыс аўтамабіляў.
На другім і трэцім месцах кітайскія аўтамабілі Chery і Haval з вынікам у 13 502 і 13 117 прададзеных адзінак. У пяцёрку рэйтынгу трапілі яшчэ два прадстаўнікі Паднябеснай – Geely (8 389 экзэмпляраў) і Changan (7 860).
Шостую пазіцыю занялі беларускія красовер Belgee (мадэлі Х50 і Х70), якія разышліся ў ліпені тыражом 6 511 штук.
Акрамя таго, у топ-10 трапілі кітайскія Jetour (4 410), новы расійскі брэнд Solaris (3 326), а таксама GAC (2 842) і OMODA (2 765).
Усяго ж па выніках ліпеня ў Расіі было рэалізавана 120 649 новых легкавых аўтамабіляў.
Адзначым, што беларускія Belgee у мінулым месяцы прадэманстравалі рост продажу амаль у два разы (да ліпеня 2024-га). За год доля продажу айчыннай маркі на рынку РФ павялічылася з 2,73% да 5,4%.
За 7 месяцаў 2025-га ў Расіі было прададзена 24 344 красоверы Belgee, за такі ж перыяд 2024-га – 17 825 штук.
Раней паведамлялася, што за першае паўгоддзе ў РФ было рэалізавана 11 435 адзінак мадэлі Х50.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"