Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні супрацоўніцтва з Інданезіяй і АСЕАН

© ABI INFOMED KEMLU RIСустрэча з дэлегацыяй Інданезіі МЗС Беларусі
Сустрэча з дэлегацыяй Інданезіі МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Падпісацца
Улады рэспублікі лічаць перспектыўным выбудоўванне адносін з Інданезіяй і іншымі азіяцкімі дзяржавамі ў розных сферах.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў 6 жніўня сустрэўся афіцыйнымі асобамі Інданезіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы з генеральным сакратаром Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі Каа Кім Хорнам беларускі міністр адзначыў, што неабходна ўмацоўваць сувязі па лініі ЕАЭС-АСЕАН, і гэта будзе адным з важных вектараў у рабоце беларускага боку.
"Беларусь пацвердзіла зацікаўленасць у далучэнні да Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў прадаўжэнні канструктыўнага дыялогу з дзяржавамі-членамі і партнёрамі АСЕАН", - зазначае прэс-служба МЗС.
Таксама беларуская дэлегацыя сустрэлася з прадстаўнікамі Інданезіі – міністрам прамысловасці Агусам Гумівангам Картасасміта, міністрам культуры Фадлі Занай, старшынёй гандлёва-прамысловай палаты Аніндзьяй Наўянам Бакры.
Абмяркоўвалася арганізацыя візітаў дзелавых і бізнес-колаў, пастаўкі беларускай тэхнікі, рэалізацыя перспектыўных кааперацыйных праектаў. Напрыклад, на інданезійскай тэрыторыі можа быць арганізавана зборка і вытворчасць беларускай тэхнікі. Для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей бакі падпісалі "дарожную карту" супрацоўніцтва на 5 гадоў.
У МЗС удакладнілі, што таксама была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні працоўнай групы па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве, якой будуць кіраваць намеснікі міністраў прамысловасці з абодвух бакоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Джакарта - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2025
МЗС Беларусі: Мінск і Джакарта рыхтуюць візіты на вышэйшым узроўні
Стужка навiн
0