Пуцін прымае Уіткафа ў Крамлі

© Sputnik / Виталий БелоусовКрэмль
Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Падпісацца
З пачатку года гэта ўжо пяты візіт Уіткафа ў Расію.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прымае ў Крамлі спецпасланніка ЗША Стыва Уіткафа, паведаміла прэс-служба расійскага лідара.
Уіткаф прыбыў у расійскую сталіцу ў сераду, каля сямі раніцы па мясцовым часе (супадае з мінскім). Борт, на якім ён прыляцеў, прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, дзе спецпасланніка сустрэў спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Уіткаф і Дзмітрыеў прагуляліся па парку "Зараддзе", які знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад Крамля, і наведалі размешчаны там рэстаран. Пасля картэж Уіткафа паехаў у Крэмль.

Пяты візіт

Гэта ўжо пяты візіт спецпасланніка Трампа ў Маскву з пачатку года.
Першы раз ён прыляцеў у расійскую сталіцу 11 лютага, гэтая паездка была звязана са справай амерыканца Марка Фогеля, які адбываў у Расіі пакаранне за кантрабанду наркотыкаў. Напярэдадні візіту прэзідэнт РФ памілаваў Фогеля, пасля чаго амерыканца абмянялі на расіяніна Аляксандра Вінніка, які абвінавачваўся ў ЗША ў кіберзлачынствах.
У другі раз Уіткаф прыехаў 13 сакавіка – мэтай стала абмеркаванне магчымасці часовага спынення агню ва Украіне на 30 дзён. Пасля сустрэчы ў Крамлі заявілі, што расійскі прэзідэнт выслухаў Уіткафа і перадаў праз яго інфармацыю для Трампа.
Затым асабістая сустрэча Пуціна і Уіткафа адбылася 11 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, яна працягвалася больш за чатыры гадзіны. У прэс-службе Крамля заявілі, што яе тэмай былі аспекты ўкраінскага ўрэгулявання.
Праз два тыдні, 25 красавіка, Пуцін прыняў Уіткафа ў Крамлі. Гэтая сустрэча працягвалася тры гадзіны, як распавёў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў у ліку іншых тэм абмяркоўваліся магчымасці прамых перагавораў паміж Украінай і Расіяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Спецпасланнік ЗША Уіткаф - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Спецпасланнік ЗША Уіткаф прыбыў у Маскву
Стужка навiн
0