Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пісьмо ад Уладзіміра Пуціна перадалі ветэрану ў Гродне – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Віншаванне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з 95-гадовым юбілеем атрымала ветэран тылу расіянка Валянціна Аляксандраўна Фёдарава. Чуллівыя моманты сустрэчы з дыпламатамі і эмоцыі ветэрана пасля прачытання паслання ад расійскага лідара, у відэасюжэце Sputnik.
Пісьмо наўпрост з Крамля перадалі ветэрану расійскія дыпламаты ў Гродне. Для Валянціны Аляксандраўны пісьмо ад Уладзіміра Пуціна стаў самым каштоўным падарункам да 95-гадовага юбілею. Канверт з віншавальным пасланнем ёй уручалі расійскія дыпламаты – Генконсул Расіі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі і кіраўнік Рускага Дома ў Гродне, віцэ-консул Юлія Семянчэнка.
"Сёння ваш жыццёвы шлях, любоў да Радзімы, датычнасць да яе лёсу з’яўляецца дастойным прыкладам для моладзі. Жадаю вам добрага здароўя і ўсяго найлепшага. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін", - скончыла ўслых чытаць пісьмо з Крамля Валянціна Аляксандраўна і пацалавала подпіс.
Жанчына прызналася, што заўсёды з вялікай павагай і любоўю ставіцца да прэзідэнта, сочыць за навінамі. Успомніла, што шмат гадоў таму – яшчэ ў 1990-я гады ў яе была кароткая сустрэча і невялікая размова з Уладзімірам Уладзіміравічам.
"Уладзімір Уладзіміравіч тады ў Ленінградзе працаваў, яшчэ не быў прэзідэнтам. Я ва ўнівермагу працавала ў Прыморску і адправілася ў камандзіроўку на адбор тавару. І мы сустрэліся ў краме. Я падышла, спытала: вы – Пуцін? Даведалася па фатаграфіі, вы выступалі. Ён пацвердзіў. Такая ў нас выпадковая сустрэча адбылася", - падзялілася.
Валянціна Аляксандраўна Фёдарава стала першым ветэранам у Гродне, які атрымаў асабістае пісьмо ад расійскага прэзідэнта.

Лёс ветэрана

Расійскія дыпламаты і супрацоўнікі Рускага Дома ў Гродне таксама павіншавалі Валянціну Аляксандраўну і падзякавалі за яе вялікі ўклад у агульную Перамогу, працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Калі пачалася вайна, ёй было ўсяго 11 год. Будучы падлеткам крыху больш за два гады працавала ў ваенным шпіталі ў горадзе Малая Вішэра Наўгародскай вобласці, які знаходзіўся прыкладна ў 100 км ад блакаднага Ленінграда. Дапамагала даглядаць параненых, рабіць перавязкі.
Пасля вайны працавала ў бюро тэхнічнай інвентарызацыі, а пасля пераезду сям’і ў Прыморск – у сферы гандлю, дзе прайшла працоўны шлях ад простага прадаўца да кіраўніка. У скарбонцы ўзнагарод – медаль "За доблесную і самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны". У Гродна Валянціна Аляксандраўна пераехала 14 гадоў таму, жыве тут з дачкой.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ад руін да забудовы: штучны інтэлект параўнаў пасляваенны Мінск з сучасным – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2025
Відэа
Ад руін да забудовы: штучны інтэлект параўнаў пасляваенны Мінск з сучасным – відэа
Стужка навiн
0