Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кіеў, Варшава і беларуская апазіцыя плануюць сарваць вучэнні "Захад-2025"

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкВучэбна-баявыя самалёты L-39 ВПС Беларусі здзяйсняюць узлёт з авіяцыйнага ўчастка дарогі (АУД) на трасе Мінск - Магілёў у рамках сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў сіл тылавога і тэхнічнага забеспячэння
Вучэбна-баявыя самалёты L-39 ВПС Беларусі здзяйсняюць узлёт з авіяцыйнага ўчастка дарогі (АУД) на трасе Мінск - Магілёў у рамках сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў сіл тылавога і тэхнічнага забеспячэння - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2025
Падпісацца
Сумесныя беларуска-расійскія манеўры адбудуцца на тэрыторыі рэспублікі ў верасні бягучага года.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. СБУ, а таксама ваенная разведка Украіны і Польшчы сумесна з беглымі беларускімі апазіцыянерамі плануюць абмеркаваць сцэнарыі правакацый для зрыву вучэнняў "Захад-2025", паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў шэрагах беларускай апазіцыі.
Прадстаўнікі ўкраінскіх і польскіх спецслужбаў збяруцца 9-10 жніўня ў Варшаве на антыбеларускіх акцыях. Наконт падрыхтоўкі дэструктыўнага мерапрыемства ў МЗС Беларусі быў выкліканы павераны Польшчы, яму ўручана нота.
Субяседнік агенцтва адзначыў, што на закрытай частцы канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць магчымыя сцэнарыі правакацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.
"Іх мэта – зрыў сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2025", тым самым падарваўшы давер паміж Мінскам і Масквой, а разам з тым стварыць прэцэдэнт для ўцягвання Рэспублікі ў ваенны канфлікт", - расказала крыніца.
Асобна прадстаўнікі сілавых структур Польшчы і Украіны, а таксама беларускай апазіцыі плануюць разгледзець пытанне аб зборы інфармацыі, якая датычыцца перамяшчэння расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.

Сарваць планы па "Орешнику"

Раней паведамлялася, што польскія і ўкраінскія спецслужбы будуць абмяркоўваць у Варшаве планы аб тым, як сарваць размяшчэнне ракетнага комплексу "Орешник" на тэрыторыі Беларусі.
"Асаблівая ўвага (...) будзе пытанням каардынацыі намаганняў па процідзеянні размяшчэнню расійскіх войск на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці БРСД (балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці - Sputnik) "Орешник", - заявіла крыніца агенцтва.
Чакаецца, што "Орешник" будзе пастаўлены ў Беларусь да канца 2025 года. Месца для яго размяшчэння ўжо выбрана.

Вучэнні "Захад-2025"

У сярэдзіне верасня на тэрыторыі Беларусі запланавана правядзенне стратэгічнага саюзнага вучэння "Захад-2025". Першы ваенны эшалон з Расіі ўжо прыбыў у рэспубліку для падрыхтоўкі і далейшага ўдзелу ў манеўрах.
Першапачаткова планавалася, што ў манеўрах прымуць удзел звыш 13 тысяч вайскоўцаў. Пазней міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што прынята рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэнняў і пераносе асноўных манеўраў углыб беларускай тэрыторыі ад заходніх меж.
На вучэнні плануюць запрасіць ваенных аташэ замежных краін, акрэдытаваных у Мінску і міжнародных назіральнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У Рэспубліку Беларусь прыбыў першы эшалон з вайскоўцамі Расійскай Федэрацыі і тэхнікай - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прыбыў першы ваенны эшалон з Расіі для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2025"
Стужка навiн
0