https://bel.sputnik.by/20250808/lukashenka-belarus--ras-ne-patreben-suvalksk-kaldor-1098747652.html
Лукашэнка: Беларусі і Расіі не патрэбен Сувалкскі калідор
Лукашэнка: Беларусі і Расіі не патрэбен Сувалкскі калідор
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Польшча і краіны Балтыі панікуюць з-за таго, што Беларусь і РФ нібыта могуць "прарэзаць" кароткі шлях да Калінінградскай... 08.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-08T16:44+0300
2025-08-08T16:44+0300
2025-08-08T16:44+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
у свеце
сувалкі
бяспека
польшча
літва
ната
палітыка
інтэрв'ю
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/08/1098746128_0:0:3049:1716_1920x0_80_0_0_975149ebc047a452deb6f029bfd7da8b.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі і РФ няма планаў на Сувалкскі калідор і назваў поўным глупствам довады Захаду аб захопе трох балтыйскіх рэспублік і Польшчы.Падчас інтэрв’ю Лукашэнку журналісту амерыканскага часопіса Time Сайману Шустэру была закранута ў тым ліку тэма сумесных з Расіяй вучэнняў "Захад-2025", якія запланаваны на верасень на тэрыторыі рэспублікі. У гэтым кантэксце прэзідэнт выказаўся, у прыватнасці, пра тое, што ў Польшчы і краінах Балтыі ўзнялася шуміха пасля паведамленняў аб планах Масквы і Мінска правесці манеўры.Ён нагадаў, што распарадзіўся змяніць маштаб вучэнняў і перамясціць іх ад меж у глыб Беларусі, каб знізіць градус напружанасці ў рэгіёне.На ўдакладняючае пытанне журналіста, ці было рашэнне Мінска аб пераносе вучэнняў углыб краіны "адчувальным" для Расіі, Лукашэнка сказаў, што гэтае пытанне з Масквой нават не абмяркоўвалася.Сувалкскі калідор – гэта тэрыторыя, размешчаная на мяжы паміж Літвой і Польшчай, якая таксама прымыкае да Калінінградскай вобласці Расіі і Гродзенскай вобласці Беларусі. Па прамой ад беларускай мяжы да расійскага рэгіёна – усяго 65 кіламетраў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250403/valfovch-u-ran-suvalkskaga-kaldora-palyak-stsyagvayuts-vaennuyu-tekhnku-1095084907.html
сувалкі
польшча
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/08/1098746128_318:0:3049:2048_1920x0_80_0_0_2a92f42263f9f8b04c8e5abcdc7761c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , у свеце, сувалкі, бяспека, польшча, літва, ната, палітыка, інтэрв'ю, беларусь, у беларусі
аляксандр лукашэнка, навіны , у свеце, сувалкі, бяспека, польшча, літва, ната, палітыка, інтэрв'ю, беларусь, у беларусі
Лукашэнка: Беларусі і Расіі не патрэбен Сувалкскі калідор
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Польшча і краіны Балтыі панікуюць з-за таго, што Беларусь і РФ нібыта могуць "прарэзаць" кароткі шлях да Калінінградскай вобласці.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі і РФ няма планаў на Сувалкскі калідор і назваў поўным глупствам довады Захаду аб захопе трох балтыйскіх рэспублік і Польшчы.
Падчас інтэрв’ю Лукашэнку журналісту амерыканскага часопіса Time Сайману Шустэру была закранута ў тым ліку тэма сумесных з Расіяй вучэнняў "Захад-2025", якія запланаваны на верасень на тэрыторыі рэспублікі. У гэтым кантэксце прэзідэнт выказаўся, у прыватнасці, пра тое, што ў Польшчы і краінах Балтыі ўзнялася шуміха пасля паведамленняў аб планах Масквы і Мінска правесці манеўры.
"Палякі, літоўцы, латышы – яны да шаленства даходзяць, папярэджваюць: вось, Сувалкскі калідор, на Калінінград пройдуць, Балтыку адрэжуць, тры краіны захопяць НАТАўскія і гэтак далей", - сказаў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што распарадзіўся змяніць маштаб вучэнняў і перамясціць іх ад меж у глыб Беларусі, каб знізіць градус напружанасці ў рэгіёне.
"Мы ставілі адну мэту – не даць вам магчымасць нас абвінавачваць у тым, што мы рыхтуемся перарэзаць Сувалкскі калідор, захапіць на першым этапе тры балтыйскія рэспублікі, а потым Польшчу. Гэта глупства поўнае", - падкрэсліў беларускі лідар.
На ўдакладняючае пытанне журналіста, ці было рашэнне Мінска аб пераносе вучэнняў углыб краіны "адчувальным" для Расіі, Лукашэнка сказаў, што гэтае пытанне з Масквой нават не абмяркоўвалася.
Сувалкскі калідор – гэта тэрыторыя, размешчаная на мяжы паміж Літвой і Польшчай, якая таксама прымыкае да Калінінградскай вобласці Расіі і Гродзенскай вобласці Беларусі. Па прамой ад беларускай мяжы да расійскага рэгіёна – усяго 65 кіламетраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"