https://bel.sputnik.by/20250808/lukashenka-myarkue-shto-trampu-bylo-b-karysna-z-m-sustretstsa-1098744586.html
Лукашэнка мяркуе, што Трампу было б карысна з ім сустрэцца
Лукашэнка мяркуе, што Трампу было б карысна з ім сустрэцца
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады гатовы да правядзення прамых перагавораў з амерыканскім бокам, каб былі зняты эканамічныя санкцыі і іншыя абмежавальныя меры, уведзеныя... 08.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-08T15:41+0300
2025-08-08T15:41+0300
2025-08-08T15:41+0300
відэа
дональд трамп
аляксандр лукашэнка
інтэрв'ю
навіны
відэа
палітыка
беларусь
у беларусі
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0f/1096350956_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_a69c4d07ff7e3fcc81fb7ba44d142de6.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Сайману Шустэру для часопіса Time пракаменціраваў магчымую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.У адказ на пытанне аб магчымасці сустрэчы з гаспадаром Белага дома, беларускі лідар канстатаваў, што цяпер такая сустрэча не стаіць на парадку дня, хаця яна магла быць важнай для Дональда Трампа."Яму было б архікарысна, калі ён шчыры ў сваіх заявах аб унутранай і знешняй палітыцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.Пры гэтым ён падкрэсліў, што адкрыў бы вочы амерыканскаму лідару на многія рэчы, у тым ліку на адносіны паміж РФ і ЗША і канфлікт ва Украіне.Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што добра ставіцца да Дональда Трампа і падтрымліваў яго публічна, калі прэзідэнтам у ЗША быў Джо Байдэн.Між тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў публічным полі амерыканскі прэзідэнт робіць супярэчлівыя і галаслоўныя заявы, якія не могуць выклікаць давер. Добрым прыкладам тут можа быць гісторыя з пошлінамі, адзначыў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0f/1096350956_320:0:3051:2048_1920x0_80_0_0_f819aae719f5e2481ad7aeb2bf609a0e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, навіны , відэа, палітыка, беларусь, у беларусі, зша, у свеце
дональд трамп, аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, навіны , відэа, палітыка, беларусь, у беларусі, зша, у свеце
Лукашэнка мяркуе, што Трампу было б карысна з ім сустрэцца
Беларускія ўлады гатовы да правядзення прамых перагавораў з амерыканскім бокам, каб былі зняты эканамічныя санкцыі і іншыя абмежавальныя меры, уведзеныя Вашынгтонам.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Сайману Шустэру для часопіса Time пракаменціраваў магчымую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
У адказ на пытанне аб магчымасці сустрэчы з гаспадаром Белага дома, беларускі лідар канстатаваў, што цяпер такая сустрэча не стаіць на парадку дня, хаця яна магла быць важнай для Дональда Трампа.
"Яму было б архікарысна, калі ён шчыры ў сваіх заявах аб унутранай і знешняй палітыцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што адкрыў бы вочы амерыканскаму лідару на многія рэчы, у тым ліку на адносіны паміж РФ і ЗША і канфлікт ва Украіне.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што добра ставіцца да Дональда Трампа і падтрымліваў яго публічна, калі прэзідэнтам у ЗША быў Джо Байдэн.
Між тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў публічным полі амерыканскі прэзідэнт робіць супярэчлівыя і галаслоўныя заявы, якія не могуць выклікаць давер. Добрым прыкладам тут можа быць гісторыя з пошлінамі, адзначыў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"