Вучоныя знайшлі пахаванне на самых старажытных могілках у Беларусі

© Photo : из личного архива Александра ВашановаЗнойдзены на раскопках зуб чалавека
Знойдзены на раскопках зуб чалавека - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2025
Падпісацца
Эксклюзіў
Археалагічны сезон для беларускіх вучоных працягваецца, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я. Як ідуць раскопкі пасярод возера?
У ходзе комплекснага даследавання археалагічных помнікаў на востраве на возеры Сялява беларускія вучоныя пачалі раскопкі на гарадзішчы ранняга жалезнага веку.
У папярэднія гады на тэрыторыі гарадзішча археолагі знаходзілі старажытныя пахаванні, у тым ліку, і самае старажытнае на беларускай тэрыторыі, якое адносіцца да эпохі мезаліту.
На гарадзішчы было выяўлена і пахаванне позняга неаліту, якое адносіцца да культуры шнуравай керамікі, а таксама пахаванне днепрадзвінскай культуры ранняга жалезнага веку. Летась пасля дадатковых пошукаў сукупнасць знаходак з дадзенага аб’екта і дазволіла гісторыкам гаварыць аб тым, што гэтыя самыя старажытныя могілкі на беларускай тэрыторыі.

Старажытнае пахаванне

"Для таго, каб удакладніць стратыграфію аб’екта, заляганне аб’ектаў па пластах, прасачыць наяўнасць матэрыялаў каменнага веку быў закладзены раскоп на гарадзішчы ў зоне, якая яшчэ не даследавалася", - распавёў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Аляксандр Вашанаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНавуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў, архіўнае фота
Научный сотрудник Института истории НАН Беларуси Александр Вашанов  - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў, архіўнае фота
Паводле яго слоў, на ўзроўні чацвёртага пласта былі знойдзены часткі шкілета, у прыватнасці, былі выяўлены асобныя фрагменты чэрапа, ніжняй сківіцы, зуб, частка трубчастай косці, фаланга пальца.
Археолаг звярнуў увагу, што пакуль нельга з пэўнай дакладнасцю казаць аб тым, разбурана гэтае пахаванне ці пераадкладзены астанкі з іншых пластоў.

Аналіз ДНК

"Пакуль не выяўлены матэрыялы, якія спадарожнічаюць пахаванню. Знойдзены кераміка, металічныя вырабы, у прыватнасці, посахападобная шпілька, прасніцы", - расказаў ён.
Аляксандр Вашанаў удакладніў, што датаваць знойдзенае пахаванне пакуль нельга, але знойдзеныя фрагменты шкілета дазваляюць правесці аналіз на ДНК.
© Photo : из личного архива Александра ВашановаЗнойдзены на раскопках зуб чалавека
Найденный на раскопках зуб человека - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Знойдзены на раскопках зуб чалавека
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што на гарадзішчы былі знойдзены пахаванні ад эпохі мезаліту непасрэдна да ранняга Сярэднявечча. Таму датаванне дапаможа зрабіць знойдзены зуб, з якога можна атрымаць ДНК.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Фрагмент амфары з рунай XI-XII стагоддзяў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.07.2025
Руна вікінгаў упершыню знойдзена на гарадзішчы на Менцы – фота і відэа
Стужка навiн
0