Новы модуль SputnikPro: экстрэмальная журналістыка і праца ваенкора

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкФотаапарат
Фотаапарат - Sputnik Беларусь, 1920, 11.08.2025
Падпісацца
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik працягвае праект SputnikPro у вочным фармаце. На гэты раз эксперт раскажа аб ключавых правілах і асаблівасцях работы ваеннага карэспандэнта ў экстрэмальных умовах.
У панядзелак, 11 жніўня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль SputnikPro на тэму: "Праца ваенкора: задачы, прыярытэты, бяспека" (неабходная экіпіроўка і абсталяванне для збору фота- і відэаматэрыялу, асаблівасці напісання рэпартажаў, меры бяспекі і правілы паводзін).
Эксперт – вядомы ваенны карэспандэнт РІА Навіны Сяргей Шылаў. З 2014 года ён працуе ў зоне ваенных дзеянняў – Сірыя, Данбас, з 2022 года па цяперашні час асвятляе падзеі ў зоне Спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Што такое SputnikPro

SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым у 80 у анлайн-фармаце. Колькасць удзельнікаў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 мільёна наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 мільёнаў. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Можна ствараць асабісты блог: журналісты з Беларусі – пра вопыт удзелу ў SputnikPro - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2025
Можна ствараць асабісты блог: журналісты з Беларусі – пра вопыт удзелу ў SputnikPro
Стужка навiн
0