https://bel.sputnik.by/20250812/es-napyaredadn-sustrechy-trampa--putsna-zrab-zayavu-pa-ukrane-1098825493.html
ЕС напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна зрабіў заяву па Украіне
ЕС напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна зрабіў заяву па Украіне
Sputnik Беларусь
Сустрэча прэзідэнтаў РФ і ЗША пройдзе 15 жніўня на Алясцы, асноўнай тэмай перагавораў стане ўкраінскі крызіс – ЕС прадставіў сваё бачанне мірнага ўрэгулявання. 12.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-12T12:23+0300
2025-08-12T12:23+0300
2025-08-12T12:24+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
ес
еўрасаюз
расія
украіна
зша
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/18/1082317350_0:356:2998:2042_1920x0_80_0_0_4bcb28fac8510574a70d87f28d738aa7.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Лідары краін Еўрапейскага саюза на фоне чаканай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, прызначанай на 15 жніўня, заявілі, што канструктыўныя перагаворы аб дасягненні міру ва Украіне могуць праходзіць выключна ва ўмовах як мінімум скарачэння баявых дзеянняў.Адзначана, што справядлівы і трывалы мір павінен быць заснаваны на выкананні міжнароднага права, "уключаючы прынцыпы незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недапушчальнасці змянення міжнародных меж сілай".У дакуменце таксама заяўлена, што "народ Украіны павінен мець свабоду вызначаць сваю будучыню". Пры гэтым падкрэслена – Еўрасаюз працягне падтрымліваць Украіну на яе шляху да членства ў ЕС.Акрамя таго, у заяве лідары Еўрасаюза паабяцалі працягнуць аказваць санкцыйны націск на Расію і аказваць разнастайную дапамогу Кіеву, у прыватнасці – ваеннага характару. Прычым сцвярджаецца, што падтрымка кіеўскага рэжыму будзе ажыццяўляцца ў "каардынацыі з ЗША і іншымі партнёрамі-аднадумцамі".Сустрэча Пуціна і ТрампаПрэзідэнты ЗША і РФ правядуць перагаворы на Алясцы ў бліжэйшую пятніцу. Галоўнай тэмай будзе мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту.Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на днях заяўляў, што лідарам дзяржаў-членаў ЕС трэба як мага хутчэй сесці за стол перагавораў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, і лепш гэта зрабіць да яго сустрэчы з кіраўніком ЗША Дональдам Трампам, інакш яны рызыкуюць быць адхіленымі ад прыняцця рашэнняў па бяспецы Еўропы.Каментуючы сустрэчу расійскага і амерыканскага лідараў, якая мае адбыцца, палітык сказаў, што гэта добрая навіна, але ён незадаволены, што Еўропа ў гэтай сітуацыі "спіць".Орбан упэўнен, што, калі Еўропа жадае сама вырашаць пытанні сваёй будучыні, ёй трэба перастаць быць "пакрыўджаным дзіцем" і "дзьмуцца на расійскага прэзідэнта".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250811/vuchych-pazhada-putsnu--trampu-rezultatynay-razmovy-1098790688.html
ес
еўрасаюз
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/18/1082317350_117:0:2848:2048_1920x0_80_0_0_df9635917a0dc1ebf4f8abb367c80ba7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , ес, еўрасаюз, расія, украіна, зша, палітыка, бяспека, у свеце, дональд трамп, уладзімір пуцін
спецаперацыя, навіны , ес, еўрасаюз, расія, украіна, зша, палітыка, бяспека, у свеце, дональд трамп, уладзімір пуцін
ЕС напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна зрабіў заяву па Украіне
12:23 12.08.2025 (абноўлена: 12:24 12.08.2025) Сустрэча прэзідэнтаў РФ і ЗША пройдзе 15 жніўня на Алясцы, асноўнай тэмай перагавораў стане ўкраінскі крызіс – ЕС прадставіў сваё бачанне мірнага ўрэгулявання.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Лідары краін Еўрапейскага саюза на фоне чаканай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, прызначанай на 15 жніўня, заявілі, што канструктыўныя перагаворы аб дасягненні міру ва Украіне могуць праходзіць выключна ва ўмовах як мінімум скарачэння баявых дзеянняў.
"Канструктыўныя перагаворы могуць праходзіць толькі ва ўмовах спынення агню або скарачэння баявых дзеянняў", - сказана ў заяве лідараў ЕС, тэкст якой у аўторак апублікавала Еўракамісія.
Адзначана, што справядлівы і трывалы мір павінен быць заснаваны на выкананні міжнароднага права, "уключаючы прынцыпы незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недапушчальнасці змянення міжнародных меж сілай".
У дакуменце таксама заяўлена, што "народ Украіны павінен мець свабоду вызначаць сваю будучыню". Пры гэтым падкрэслена – Еўрасаюз працягне падтрымліваць Украіну на яе шляху да членства ў ЕС.
Акрамя таго, у заяве лідары Еўрасаюза паабяцалі працягнуць аказваць санкцыйны націск на Расію і аказваць разнастайную дапамогу Кіеву, у прыватнасці – ваеннага характару. Прычым сцвярджаецца, што падтрымка кіеўскага рэжыму будзе ажыццяўляцца ў "каардынацыі з ЗША і іншымі партнёрамі-аднадумцамі".
Прэзідэнты ЗША і РФ правядуць перагаворы на Алясцы ў бліжэйшую пятніцу. Галоўнай тэмай будзе мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту.
Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на днях заяўляў, што лідарам дзяржаў-членаў ЕС трэба як мага хутчэй сесці за стол перагавораў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, і лепш гэта зрабіць да яго сустрэчы з кіраўніком ЗША Дональдам Трампам, інакш яны рызыкуюць быць адхіленымі ад прыняцця рашэнняў па бяспецы Еўропы.
Каментуючы сустрэчу расійскага і амерыканскага лідараў, якая мае адбыцца, палітык сказаў, што гэта добрая навіна, але ён незадаволены, што Еўропа ў гэтай сітуацыі "спіць".
Орбан упэўнен, што, калі Еўропа жадае сама вырашаць пытанні сваёй будучыні, ёй трэба перастаць быць "пакрыўджаным дзіцем" і "дзьмуцца на расійскага прэзідэнта".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"