https://bel.sputnik.by/20250812/pershaya-zalataya-maneta-sa-svay-syravny-zroblena--belarus-1098830906.html
Першая залатая манета са сваёй сыравіны зроблена ў Беларусі
Першая залатая манета са сваёй сыравіны зроблена ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Першую залатую манету, вырабленую на беларускім прадпрыемстве з уласнага металу, перададуць у музей. 12.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-12T14:16+0300
2025-08-12T14:16+0300
2025-08-12T14:16+0300
раман галоўчанка
навіны
манеты
фінансы
нацбанк рб
беларусь
у беларусі
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/08/1098748407_0:29:690:417_1920x0_80_0_0_ccaebe2aef3bfe79212fe738613e1995.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка перадаў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку першую залатую манету, адчаканеную ў рэспубліцы са сваёй сыравіны.Раней аналагічныя манеты выраблялі па заказе Нацыянальнага банка ў Еўрасаюзе, Кітаі, Расіі Казахстане."Усім вядома, што Нацыянальны банк актыўна выпускае ў абарачэнне памятныя і інвестыцыйныя манеты, у тым ліку з каштоўных металаў. Для мяне было сюрпрызам даведацца, што ўсе яны выпускаліся за мяжой", - адзначыў старшыня праўлення.Па словах старшыні праўлення Нацбанка, пры выпуску ў іншых краінах манет са срэбра або золата там жа даводзіцца купляць і метал."Пры гэтым наша сыравіна – лом каштоўных металаў – застаецца незапатрабаванай. Таму мы з міністрам фінансаў падумалі: чаму самі не можам зрабіць?" - задаўся пытаннем ён.Для вырабу манет быў выбраны гомельскі завод "Крышталь", які працуе з каштоўнымі металамі, яго дааснасцілі і адчаканілі інвестыцыйную залатую манету "Славянка".Прэзідэнт Беларусі даручыў перадаць першую манету з беларускай сыравіны ў Нацыянальны гістарычны музей, які будуецца.Раней Нацбанк заявіў аб уводзе ў абарачэнне манеты "Славянка" наміналам 50 і 100 рублёў з 24-каратнага золата. На інвестыцыйнай манеце знаходзіцца мастацкая выява маладой славянкі з маленькім дзіцем на руках у акружэнні двух райскіх птушачак.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250507/galochanka-mnogya-khochuts-kupts-kupyury--gonar-80-goddzya-peramog--vav-1096054139.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/08/1098748407_49:0:642:445_1920x0_80_0_0_bb418a6c2d1790fa8e10ae3574e33640.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, навіны , манеты, фінансы, нацбанк рб, беларусь, у беларусі, эканоміка, грамадства
раман галоўчанка, навіны , манеты, фінансы, нацбанк рб, беларусь, у беларусі, эканоміка, грамадства
Першая залатая манета са сваёй сыравіны зроблена ў Беларусі
Першую залатую манету, вырабленую на беларускім прадпрыемстве з уласнага металу, перададуць у музей.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка перадаў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку першую залатую манету, адчаканеную ў рэспубліцы са сваёй сыравіны.
Раней аналагічныя манеты выраблялі па заказе Нацыянальнага банка ў Еўрасаюзе, Кітаі, Расіі Казахстане.
"Усім вядома, што Нацыянальны банк актыўна выпускае ў абарачэнне памятныя і інвестыцыйныя манеты, у тым ліку з каштоўных металаў. Для мяне было сюрпрызам даведацца, што ўсе яны выпускаліся за мяжой", - адзначыў старшыня праўлення.
Па словах старшыні праўлення Нацбанка, пры выпуску ў іншых краінах манет са срэбра або золата там жа даводзіцца купляць і метал.
"Пры гэтым наша сыравіна – лом каштоўных металаў – застаецца незапатрабаванай. Таму мы з міністрам фінансаў падумалі: чаму самі не можам зрабіць?" - задаўся пытаннем ён.
Для вырабу манет быў выбраны гомельскі завод "Крышталь", які працуе з каштоўнымі металамі, яго дааснасцілі і адчаканілі інвестыцыйную залатую манету "Славянка".
Прэзідэнт Беларусі даручыў перадаць першую манету з беларускай сыравіны ў Нацыянальны гістарычны музей, які будуецца.
"Першая манета ўсё ж такі – гэта вельмі важна і прынцыпова. І ў новы музей потым перададзім", - падкрэсліў Лукашэнка, яго словы прывяла прэс-служба.
Раней Нацбанк заявіў аб уводзе ў абарачэнне манеты "Славянка" наміналам 50 і 100 рублёў з 24-каратнага золата. На інвестыцыйнай манеце знаходзіцца мастацкая выява маладой славянкі з маленькім дзіцем на руках у акружэнні двух райскіх птушачак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"