https://bel.sputnik.by/20250812/ravenka-dzeyann-nata-perad-zakhad-2025-nabyvayuts-agresny-kharaktar-1098823316.html
Равенка: дзеянні НАТА перад "Захад-2025" набываюць агрэсіўны характар
Равенка: дзеянні НАТА перад "Захад-2025" набываюць агрэсіўны характар
Sputnik Беларусь
Сумеснае вучэнне беларускіх і расійскіх ваенных мае планавы характар і праходзіць раз на два гады на тэрыторыі рэспублікі. 12.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-12T11:08+0300
2025-08-12T11:08+0300
2025-08-12T11:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ваенныя вучэнні
саюзная дзяржава
"захад-2025"
навіны
ната
бяспека
беларусь
у беларусі
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/0c/1098821087_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_0c137ba0aea26e78d155d8ad93d98634.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Дзеянні краін НАТА напярэдадні сумеснага з Расіяй вучэння маюць усё больш агрэсіўны характар, сказаў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерый Равенка на брыфінгу, прысвечаным вучэнню "Захад-2025", перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў прадстаўніка Мінабароны, з набліжэннем тэрмінаў правядзення вучэння "Захад-2025" дзеянні заходніх дзяржаў і сумежных краін, якія ўваходзяць у НАТА, пачалі набываць усё больш агрэсіўны характар.Пасля чаго дадаў, што сярод такіх мерапрыемстваў лічыцца вучэнне "Жалезны абаронца", якое пройдзе ў верасні ў Польшчы. У гэтых манеўрах прымуць удзел больш за 34 тысячы вайскоўцаў і 600 адзінак тэхнікі."Што ў разы перавышае колькасць удзельнікаў вучэння "Захад-2025", - звярнуў асаблівую ўвагу высокапастаўлены беларускі афіцэр.Валерый Равенка асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што вучэнні на польскай тэрыторыі пройдуць ва ўсходняй частцы краіны ў непасрэднай блізкасці ад Беларусі.Пры гэтым ён дадаў, што на літоўскую тэрыторыю па чыгунцы дастаўлена тэхніка бундэсвера ў рамках падрыхтоўкі да шматнацыянальнага вучэння "Вялікі арол - 2025".На яго думку, для ўтойвання сапраўдных мэт заходніх дзяржаў працягваецца публікацыя супярэчлівых, правакацыйных і неадпаведных рэчаіснасці матэрыялаў аб будучым вучэнні ў Беларусі."З гэтага можна зрабіць вывад, што беларуска-расійскае сумеснае вучэнне выкарыстоўваецца ў якасці падставы для бесперапыннай мілітарызацыі і росту колькасці і маштабаў мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі", - падсумаваў беларускі афіцэр.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250812/ravenka-vuchenne-zakhad-2025-proydze-z-12-pa-16-verasnya-1098821879.html
беларусь
польшча
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/0c/1098821087_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_903ce93568e95ed26e3d824907a40a8a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя вучэнні, саюзная дзяржава, "захад-2025", навіны , ната, бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце, міністэрства абароны рб, польшча, літва
ваенныя вучэнні, саюзная дзяржава, "захад-2025", навіны , ната, бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце, міністэрства абароны рб, польшча, літва
Равенка: дзеянні НАТА перад "Захад-2025" набываюць агрэсіўны характар
Сумеснае вучэнне беларускіх і расійскіх ваенных мае планавы характар і праходзіць раз на два гады на тэрыторыі рэспублікі.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Дзеянні краін НАТА напярэдадні сумеснага з Расіяй вучэння маюць усё больш агрэсіўны характар, сказаў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерый Равенка на брыфінгу, прысвечаным вучэнню "Захад-2025", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў прадстаўніка Мінабароны, з набліжэннем тэрмінаў правядзення вучэння "Захад-2025" дзеянні заходніх дзяржаў і сумежных краін, якія ўваходзяць у НАТА, пачалі набываць усё больш агрэсіўны характар.
"У жніўні-верасні прадэкларавана павелічэнне вучэнняў аб’яднаных узброеных сіл Альянсу, а таксама нацыянальных узброеных сіл з 6 да 10", - удакладніў Валерый Равенка.
Пасля чаго дадаў, што сярод такіх мерапрыемстваў лічыцца вучэнне "Жалезны абаронца", якое пройдзе ў верасні ў Польшчы. У гэтых манеўрах прымуць удзел больш за 34 тысячы вайскоўцаў і 600 адзінак тэхнікі.
"Што ў разы перавышае колькасць удзельнікаў вучэння "Захад-2025", - звярнуў асаблівую ўвагу высокапастаўлены беларускі афіцэр.
Валерый Равенка асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што вучэнні на польскай тэрыторыі пройдуць ва ўсходняй частцы краіны ў непасрэднай блізкасці ад Беларусі.
Пры гэтым ён дадаў, што на літоўскую тэрыторыю па чыгунцы дастаўлена тэхніка бундэсвера ў рамках падрыхтоўкі да шматнацыянальнага вучэння "Вялікі арол - 2025".
"Літоўскае ваеннае ведамства размяшчае каля беларускіх меж дадатковыя сродкі СПА, ажыццяўляе перанос шэрага вучэнняў на жнівень і верасень, а таксама павялічвае інтэнсіўнасць сумесных мерапрыемстваў па баявой падрыхтоўцы літоўскіх і амерыканскіх падраздзяленняў на палігоне Пабрадзе за 15 кіламетраў ад нашай мяжы", - канстатаваў Валерый Равенка.
На яго думку, для ўтойвання сапраўдных мэт заходніх дзяржаў працягваецца публікацыя супярэчлівых, правакацыйных і неадпаведных рэчаіснасці матэрыялаў аб будучым вучэнні ў Беларусі.
"З гэтага можна зрабіць вывад, што беларуска-расійскае сумеснае вучэнне выкарыстоўваецца ў якасці падставы для бесперапыннай мілітарызацыі і росту колькасці і маштабаў мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі", - падсумаваў беларускі афіцэр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"