СМІ назвалі дакладнае месца сустрэчы Пуціна і Трампа

© Sputnik / Sergey Popov / Перайсці ў медыябанкВіды Аляскі
Віды Аляскі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2025
Падпісацца
Белы дом спадзяваўся пазбегнуць сітуацыі, калі расійскага лідара і суправаджаючых яго асоб будуць прымаць на тэрыторыі амерыканскага ваеннага абъекта.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп сустрэнуцца на ваеннай базе Эльмендорф-Рычардсан у Анкорыджы, такую інфармацыю распаўсюдзіў тэлеканал CNN са спасылкай на двух чыноўнікаў Белага дома.

"Толькі аб'яднаная база Эльмендорф-Рычардсан на паўночнай ускраіне горада адпавядае патрабаванням для гістарычнай сустрэчы", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым адзначаецца, што ў Белым доме спадзяваліся пазбегнуць сітуацыі, калі прэзідэнта Расіі і суправаджаючых яго асоб будуць прымаць на тэрыторыі амерыканскага ваеннага аб’екта.
Адзначаецца, што выбар месца сустрэчы абмежаваны па многіх прычынах, адна з якіх – пік турыстычнага сезона на Алясцы.
На мінулым тыдні стала вядома, што сустрэча расійскага і амерыканскага лідараў адбудзецца 15 жніўня на Алясцы, аднак дакладнае месца яе правядзення не было вызначана. СМІ называлі розныя варыянты, аднак адзначалі, што месцаў, якія адпавядаюць неабходным патрабаванням, не так шмат. Ваенная база ў Анкорыджы фігуравала ў спіску.
Напярэдадні вечарам прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт паведаміла, што сустрэча двух лідараў пройдзе ў Анкорыджы.

Што вядома аб базе Эльмендорф-Рычардсан

База "Форт Рычардсан" была адкрыта ў 1940 годзе, яе назвалі ў гонар брыгаднага генерала арміі ЗША Уілдса Прэстана Рычардсана – вядомага даследчыка Аляскі і ўдзельніка "Паўночнай кампаніі" інтэрвентаў супраць бальшавікоў у канцы Першай сусветнай вайны.
У тым жа годзе непадалёку была адкрыта база ВПС ЗША "Эльмендорф" – сваю назву яна атрымала ў гонар загінулага ў выпрабавальным палёце капітане ВПС Х’ю Мерле Эльмендорфа.
У 2010-м гэтыя два ваенныя аб’екты аб’ядналі. Цяпер, як піша РІА Навіны, на аб’яднанай базе пражываюць больш за пяць тысяч вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб, яе тэрыторыя складае больш за 339 кв. км, яна абслугоўвае інфраструктуру коштам 15 млрд долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Помнік савецкім і амерыканскім лётчыкам у гонар праграмы ленд-лізу часоў Другой сусветнай вайны ў Грыфін-парку ў цэнтры горада Фэрбанкс на Алясцы - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2025
Фота
Дзе іменна на Алясцы могуць сустрэцца Пуцін і Трамп – фота
Стужка навiн
0