https://bel.sputnik.by/20250814/btva-za-radzhay-agrary-belarus-zyal-planku--6-mln-ton-zbozhzha-1098889223.html
Бітва за ўраджай: аграрыі Беларусі ўзялі планку ў 6 млн тон збожжа
Бітва за ўраджай: аграрыі Беларусі ўзялі планку ў 6 млн тон збожжа
Sputnik Беларусь
У тройцы лідараў па зборы ўраджаю збожжавых па-ранейшаму застаюцца Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці. 14.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-14T11:39+0300
2025-08-14T11:39+0300
2025-08-14T11:40+0300
уборачная кампанія
мінсельгасхарч рб
сельская гаспадарка
навіны
эканоміка
апк
збожжа
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101676/38/1016763887_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_b8299ba9762e96cec58b0412ac67851e.jpg
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Беларускія аграрыі працягваюць уносіць свой уклад у агульны каравай краіны, на сённяшні дзень імі ўжо намалочана больш за 6 млн тон збожжа, паведамілі ў Мінсельгасхарчы ў чацвер.Раней, 18 ліпеня, на нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў планы ўрада на ўраджай-2025 – прагноз па валавым зборы збожжа і збожжавых культур у бункернай вазе можа скласці каля 11 млн тон.Такім чынам, усяго за чатыры дні, з 10 жніўня, сельгасарганізацыям удалося ўбраць з палёў 1 млн 170 тыс тон збожжа.Першае месца па намалоце ўтрымлівае Брэсцкая вобласць – там намалочана 1 498 тыс тон збожжа, на другім – Мінская вобласць з 1 432 тыс тон, на трэцім – Гродзенская, дзе сабрана 12 64 тыс тон збожжа.Магілёўскія аграрыі намалацілі 738, гомельскія – 732, а віцебскія – 515 тыс тон збожжа, распавялі ў міністэрстве."Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 63% плошчаў, што складае 1 млн 273 тыс гектараў", - удакладнілі ў ведамстве.Сярэдняя ўраджайнасць збожжа сёлета вышэйшая за леташнюю на 8 ц/га, адзначылі там.Таксама ў Мінсельгасхарчы паведамілі, што аграрыямі краіны пасеяна ўжо азімага рапсу на плошчы 103 тыс га, гэта 23% ад запланаванага.ДзяржзаказУ міністэрстве паведамілі і аб тым, колькі збожжа і рапсу пастаўлена ўжо ў лік дзяржаўнага заказу.Паводле яго даных, на сённяшні дзень харчовага збожжа пастаўлена 293 тыс тон, або 42% ад плана, а алейнае насенне рапсу – 93 тыс тон (98%).Лён, кармы і сенаПаводле інфармацыі Мінсельгасхарча, на 14 жніўня ў краіне выцераблена лёну на 32 тыс га, або на 67% плошчаў па плане.Скошана траў другога ўкосу – на 926 тыс га (87%). Нарыхтавана сена – 336 тыс тон (47% плана), сенажу – 11 млн 660 тыс тон (84%), у тым ліку ў палімернай упакоўцы – 376 тыс тон.Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 544 тыс тон, або 35% ад запланаванага, заключылі ў ведамстве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250808/lukashenka-pastav-zadachu-asvots-vytvorchasts-novay-tekhnk-dlya-apk-1098735496.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101676/38/1016763887_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_be4825405657029ea01a721813ff0c4a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уборачная кампанія, мінсельгасхарч рб, сельская гаспадарка, навіны , эканоміка, апк, збожжа, беларусь, у беларусі
уборачная кампанія, мінсельгасхарч рб, сельская гаспадарка, навіны , эканоміка, апк, збожжа, беларусь, у беларусі
Бітва за ўраджай: аграрыі Беларусі ўзялі планку ў 6 млн тон збожжа
11:39 14.08.2025 (абноўлена: 11:40 14.08.2025) У тройцы лідараў па зборы ўраджаю збожжавых па-ранейшаму застаюцца Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці.
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Беларускія аграрыі працягваюць уносіць свой уклад у агульны каравай краіны, на сённяшні дзень імі ўжо намалочана больш за 6 млн тон збожжа, паведамілі ў Мінсельгасхарчы ў чацвер.
Раней, 18 ліпеня, на нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў планы ўрада на ўраджай-2025 – прагноз па валавым зборы збожжа і збожжавых культур у бункернай вазе можа скласці каля 11 млн тон.
"Па аператыўных даных на 14 жніўня з палёў краіны намалочана 6 млн 179 тыс тон збожжа разам з рапсам", - сказана ў паведамленні ў Telegram-канале ведамства.
Такім чынам, усяго за чатыры дні, з 10 жніўня, сельгасарганізацыям удалося ўбраць з палёў 1 млн 170 тыс тон збожжа.
Першае месца па намалоце ўтрымлівае Брэсцкая вобласць – там намалочана 1 498 тыс тон збожжа, на другім – Мінская вобласць з 1 432 тыс тон, на трэцім – Гродзенская, дзе сабрана 12 64 тыс тон збожжа.
Магілёўскія аграрыі намалацілі 738, гомельскія – 732, а віцебскія – 515 тыс тон збожжа, распавялі ў міністэрстве.
"Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 63% плошчаў, што складае 1 млн 273 тыс гектараў", - удакладнілі ў ведамстве.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа сёлета вышэйшая за леташнюю на 8 ц/га, адзначылі там.
Таксама ў Мінсельгасхарчы паведамілі, што аграрыямі краіны пасеяна ўжо азімага рапсу на плошчы 103 тыс га, гэта 23% ад запланаванага.
У міністэрстве паведамілі і аб тым, колькі збожжа і рапсу пастаўлена ўжо ў лік дзяржаўнага заказу.
Паводле яго даных, на сённяшні дзень харчовага збожжа пастаўлена 293 тыс тон, або 42% ад плана, а алейнае насенне рапсу – 93 тыс тон (98%).
Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, на 14 жніўня ў краіне выцераблена лёну на 32 тыс га, або на 67% плошчаў па плане.
Скошана траў другога ўкосу – на 926 тыс га (87%). Нарыхтавана сена – 336 тыс тон (47% плана), сенажу – 11 млн 660 тыс тон (84%), у тым ліку ў палімернай упакоўцы – 376 тыс тон.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 544 тыс тон, або 35% ад запланаванага, заключылі ў ведамстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"