https://bel.sputnik.by/20250815/premery-kran-eaes-zbyarutstsa--mnsku--kantsy-verasnya-1098922890.html
Прэм’еры краін ЕАЭС збяруцца ў Мінску ў канцы верасня
Прэм’еры краін ЕАЭС збяруцца ў Мінску ў канцы верасня
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі ўрадаў і прадстаўнікі пяці дзяржаў абмяркуюць у беларускай сталіцы традыцыйныя пытанні, якія датычацца эканамічнай інтэграцыі. 15.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-15T13:04+0300
2025-08-15T13:04+0300
2025-08-15T13:04+0300
еаэс
еўразійскі міжурадавы савет
навіны
палітыка
эканоміка
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_0:163:3065:1887_1920x0_80_0_0_aaad2131828db02d3f9bff5acf92ba28.jpg
МІНСК, 15 жні – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС) адбудзецца ў Мінску 29-30 верасня, паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.Рашэнне аб гэтым было прынята на палях форуму ЕМУС, які прайшоў у Чалпон-Аце 14-15 жніўня. Там кіраўнікі ўрадаў і прадстаўнікі пяці краін (Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі), а таксама дзяржаў-назіральнікаў (Узбекістан, Іран, Куба) разгледзелі шэраг значных пытанняў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.На пасяджэнні адзначалася, што ў саюзе паскорыліся працэсы лічбавізацыі ў сферы перавозак – на электронныя транспартныя дакументы ўжо перайшлі Беларусь, Казахстан і Расія. Члены ЕМУС узгаднілі Канцэпцыі далейшага развіцця агульных рынкаў лекаў і медвырабаў і абмеркавалі іншыя важныя тэмы.У гэтым годзе ў беларускай сталіцы прайшоў IV Еўразійскі эканамічны форум. Ён адбыўся ў канцы чэрвеня і быў прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Мерапрыемства наведалі прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Кубы, прадстаўнікі Нікарагуа і М’янмы. У анлайн-фармаце выступілі прэзідэнт Ірана і прэм’ер-міністр Арменіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250815/turchyn-yashche-zastalsya-perashkody--barery-na-nutranym-rynku-eaes-1098920006.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_9395f081f0dd50868d776965398f956c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еўразійскі міжурадавы савет, навіны , палітыка, эканоміка, беларусь, у свеце
еаэс, еўразійскі міжурадавы савет, навіны , палітыка, эканоміка, беларусь, у свеце
Прэм’еры краін ЕАЭС збяруцца ў Мінску ў канцы верасня
Кіраўнікі ўрадаў і прадстаўнікі пяці дзяржаў абмяркуюць у беларускай сталіцы традыцыйныя пытанні, якія датычацца эканамічнай інтэграцыі.
МІНСК, 15 жні – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС) адбудзецца ў Мінску 29-30 верасня, паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Рашэнне аб гэтым было прынята на палях форуму ЕМУС, які прайшоў у Чалпон-Аце 14-15 жніўня. Там кіраўнікі ўрадаў і прадстаўнікі пяці краін (Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі), а таксама дзяржаў-назіральнікаў (Узбекістан, Іран, Куба) разгледзелі шэраг значных пытанняў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
На пасяджэнні адзначалася, што ў саюзе паскорыліся працэсы лічбавізацыі ў сферы перавозак – на электронныя транспартныя дакументы ўжо перайшлі Беларусь, Казахстан і Расія. Члены ЕМУС узгаднілі Канцэпцыі далейшага развіцця агульных рынкаў лекаў і медвырабаў і абмеркавалі іншыя важныя тэмы.
У гэтым годзе ў беларускай сталіцы прайшоў IV Еўразійскі эканамічны форум. Ён адбыўся ў канцы чэрвеня і быў прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Мерапрыемства наведалі прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Кубы, прадстаўнікі Нікарагуа і М’янмы. У анлайн-фармаце выступілі прэзідэнт Ірана і прэм’ер-міністр Арменіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"