https://bel.sputnik.by/20250815/putsn--tramp-pravodzyats-peragavory-na-alyastsy--translyatsyya-1098925682.html
Трамп і Пуцін правялі перагаворы на Алясцы – поўная відэаверсія
Трамп і Пуцін правялі перагаворы на Алясцы – поўная відэаверсія
Sputnik Беларусь
Лідары Расіі і ЗША сустракаюцца на Алясцы – на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у Анкорыджы, галоўнай тэмай перагавораў заяўлена мірнае ўрэгуляванне... 15.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-15T21:59+0300
2025-08-15T21:59+0300
2025-08-16T09:43+0300
сустрэча пуціна і трампа на алясцы
відэа
уладзімір пуцін
дональд трамп
аляска
перагаворы
спецаперацыя
палітыка
бяспека
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/0f/1098943340_48:84:1741:1036_1920x0_80_0_0_6240799ecec40d5f04153265353c7a75.jpg
Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп праводзяць перагаворы на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у горадзе Анкорыдж на Алясцы.Саміт стартуе з размовы Пуціна і Трампа ў фармаце "тры на тры" з удзелам міністраў і перакладчыкаў. Пяскоў паведаміў, што на перагаворах з Трампам у фармаце "тры на тры" ад Расіі будуць удзельнічаць Лаўроў і Ушакоў. Да Трампа далучацца дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік Сціў Уіткаф. Пасля завяршэння фармату "тры на тры" да перагавораў далучацца дэлегацыі абедзвюх краін поўным складам, абмеркаванне прадоўжыцца за рабочым сняданкам.Галоўная тэма сустрэчы – урэгуляванне ўкраінскага канфлікту, таксама, паводле заявы прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, кіраўнікі дзвюх дзяржаў "маюць намер абмеркаваць самыя складаныя пытанні і акрэсліць кола дамоўленасцей і разуменняў, якіх ім удасца дасягнуць".У складзе расійскай дэлегацыі на перагаворах – кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў, міністр абароны Андрэй Белавусаў, міністр фінансаў Антон Сілуанаў і спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.У склад дэлегацыі ЗША на саміце на Алясцы ўвайшлі Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, кіраўнік Мінфіна Скот Бесэнт, кіраўнік Мінгандлю Говард Латнік і дырэктар ЦРУ Джон Лі Рэткліф.Па выніках перагавораў расійскі і амерыканскі лідары правядуць сумесную прэс-канферэнцыю, пры гэтым падпісання якіх-небудзь дакументаў не чакаецца.Раней кіраўнік РФПІ Дзмітрыеў заяўляў, што саміт на Алясцы можа дапамагчы перазагрузіць адносіны РФ і ЗША, "калі сустрэча пройдзе добра".Падрыхтоўка расійска-амерыканскага саміту на вышэйшым узроўні праходзіла ў сціслыя тэрміны, пры гэтым усе параметры былі выкананы, адзначыў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
аляска
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/0f/1098943340_220:0:1601:1036_1920x0_80_0_0_12075c1e96f858b432cd0910850daa41.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, уладзімір пуцін, дональд трамп, аляска, перагаворы, спецаперацыя, палітыка, бяспека, эканоміка, у свеце, расія, зша, видео
відэа, уладзімір пуцін, дональд трамп, аляска, перагаворы, спецаперацыя, палітыка, бяспека, эканоміка, у свеце, расія, зша, видео
Трамп і Пуцін правялі перагаворы на Алясцы – поўная відэаверсія
21:59 15.08.2025 (абноўлена: 09:43 16.08.2025) Лідары Расіі і ЗША сустракаюцца на Алясцы – на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у Анкорыджы, галоўнай тэмай перагавораў заяўлена мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту. Прамую трансляцыю сустрэчы глядзіце на Sputnik.
Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп праводзяць перагаворы на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у горадзе Анкорыдж на Алясцы.
Саміт стартуе з размовы Пуціна і Трампа ў фармаце "тры на тры" з удзелам міністраў і перакладчыкаў. Пяскоў паведаміў, што на перагаворах з Трампам у фармаце "тры на тры" ад Расіі будуць удзельнічаць Лаўроў і Ушакоў. Да Трампа далучацца дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік Сціў Уіткаф. Пасля завяршэння фармату "тры на тры" да перагавораў далучацца дэлегацыі абедзвюх краін поўным складам, абмеркаванне прадоўжыцца за рабочым сняданкам.
Галоўная тэма сустрэчы – урэгуляванне
ўкраінскага канфлікту, таксама, паводле заявы прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, кіраўнікі дзвюх дзяржаў "маюць намер абмеркаваць самыя складаныя пытанні і акрэсліць кола дамоўленасцей і разуменняў, якіх ім удасца дасягнуць".
У складзе расійскай дэлегацыі на перагаворах – кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў, міністр абароны Андрэй Белавусаў, міністр фінансаў Антон Сілуанаў і спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.
У склад дэлегацыі ЗША на саміце на Алясцы ўвайшлі Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, кіраўнік Мінфіна Скот Бесэнт, кіраўнік Мінгандлю Говард Латнік і дырэктар ЦРУ Джон Лі Рэткліф.
Па выніках перагавораў расійскі і амерыканскі лідары правядуць сумесную прэс-канферэнцыю, пры гэтым падпісання якіх-небудзь дакументаў не чакаецца.
Раней кіраўнік РФПІ Дзмітрыеў заяўляў, што саміт на Алясцы можа дапамагчы перазагрузіць адносіны РФ і ЗША, "калі сустрэча пройдзе добра".
Падрыхтоўка расійска-амерыканскага саміту на вышэйшым узроўні праходзіла ў сціслыя тэрміны, пры гэтым усе параметры былі выкананы, адзначыў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"