Трафейнае паляванне на лася, аленя і лань пачнецца ў Беларусі на наступным тыдні

© Sputnik / Г. НадеждинВысакародны алень
Высакародны алень - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2025
Падпісацца
Для палявання на лася, аленя высакароднага і лань трэба мець дазвол на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічую пуцёўку.
МІНСК, 16 жні – Sputnik. Трафейнае паляванне на лася, аленя высакароднага і лань у перыяд гону адкрыецца ў Беларусі 20 жніўня і працягнецца да 30 верасня, паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі.
"У Беларусі паляванне – важная частка традыцыйнай культуры. Паляўнічыя з нецярпеннем чакаюць адкрыцця сезонаў палявання, у тым ліку трафейнага палявання на капытных жывёл", - адзначаецца на сайце ведамства.
У сувязі з гэтым дзяржінспектары нагадалі аб правілах палявання на капытных падчас гону.
Так, з 20 па 30 верасня дазволена паляваць на дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці. Таксама дазволена здабыча селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту.
Падкрэсліваецца, што для палявання на лася, аленя высакароднага і лань трэба мець дазвол на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічую пуцёўку.
"Важнымі ўмовамі з’яўляецца захаванне карыстальнікам паляўнічых угоддзяў устаноўленых норм па колькасці жывёл, якія здабываюцца, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама выкананне паляўнічым патрабаванняў Правіл бяспекі палявання", - звярнулі ўвагу ў ведамстве.
У Дзяржінспекцыі адзначылі, што паляванне падчас гону капытных праводзіцца, як правіла, з прынаджваннем самцоў ("на вабу"). Дазволеныя спосабы палявання – ружэйны з засады, з падыходу на працягу сутак.
Што да прылад палявання, то гэта могуць быць наразныя і гладкаствольныя стрэльбы, лукі і арбалеты.
На паляванне можна адпраўляцца з сабакамі – лягавымі, спаніэлямі, рэтрыверамі, тэр’ерамі і таксамі, а таксама іншымі пародамі, пры гэтым гадаванец павінен мець палявы дыплом па крывяным следзе.
У Дзяржінспекцыі падкрэслілі, што паляванне на капытных з’яўляецца адказным мерапрыемствам, якое патрабуе ведання правіл, павагі да прыроды і захавання прыродаахоўнага заканадаўства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Буры мядзведзь - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Першага мядзведзя здабылі ў Беларусі на паляванні
Стужка навiн
0