https://bel.sputnik.by/20250818/rukh-khamas-pagadzsya-adpuststs-chastku-zralskkh-zalozhnka-1099009300.html
Рух ХАМАС пагадзіўся адпусціць частку ізраільскіх заложнікаў
Рух ХАМАС пагадзіўся адпусціць частку ізраільскіх заложнікаў
Sputnik Беларусь
Па розных даных, у цяперашні час у заложніках у ХАМАС застаюцца да 50 ізраільцян. 18.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-18T21:57+0300
2025-08-18T21:57+0300
2025-08-18T21:57+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
навіны
у свеце
бяспека
грамадства
узброены канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/12/1099006445_0:153:2730:1690_1920x0_80_0_0_b1945b74a5066da3012e2ad6d5ae11f5.jpg
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Рух ХАМАС даў згоду на 60-дзённае перамір’е з Ізраілем і вызваленне паловы ізраільскіх заложнікаў у абмен на частку палесцінскіх зняволеных, паведаміў егіпецкі тэлеканал "Аль-Кахіра аль-Іхбарыя".Адзначаецца, што рух пагадзіўся на прапанову, прадстаўленую Егіптам і Катарам.Пагадненне паміж ХАМАС і Ізраілем таксама прадугледжвае дастаўку неабходнай колькасці грузаў гуманітарнай дапамогі для жыхароў Газы.Па інфармацыі канала Al Jazeera, абмен зняволенымі і заложнікамі павінен будзе прайсці ў два этапы, ХАМАС таксама перадасць ізраільскаму боку целы загінулых. Па розных даных, у цяперашні час у заложніках у руху застаюцца не менш за 50 ізраільцян.Егіпет і Катар у нядзелю перадалі ХАМАС у прысутнасці кіраўнікоў шэрага палесцінскіх фракцый новую прапанову аб аднаўленні непрамых перагавораў з Тэль-Авівам. Кіраўнік МЗС Егіпта Бадр Абдэль Аты раней заявіў, што пасрэднікі (Егіпет, Катар і ЗША) дасягнулі дамоўленасцей па асобных канфліктных пытаннях паміж бакамі, аднак усё яшчэ ёсць нявырашаныя праблемы.Рух ХАМАС у канцы ліпеня заяўляў, што гатоў аднавіць перагаворы аб спыненні агню ў Газе, але толькі пасля завяршэння гуманітарнага крызісу ў сектары.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250818/bolsh-za-62-tysyachy-chalavek-zagnul--sektary-gaza-z-pachatku-kanflktu-z-zralem-1099001394.html
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/12/1099006445_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_64b1d5f83f0e72dc44823fafdd05545a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, навіны , у свеце, бяспека, грамадства, узброены канфлікт
палесціна, ізраіль, навіны , у свеце, бяспека, грамадства, узброены канфлікт
Рух ХАМАС пагадзіўся адпусціць частку ізраільскіх заложнікаў
Па розных даных, у цяперашні час у заложніках у ХАМАС застаюцца да 50 ізраільцян.
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Рух ХАМАС даў згоду на 60-дзённае перамір’е з Ізраілем і вызваленне паловы ізраільскіх заложнікаў у абмен на частку палесцінскіх зняволеных, паведаміў егіпецкі тэлеканал "Аль-Кахіра аль-Іхбарыя".
Адзначаецца, што рух пагадзіўся на прапанову, прадстаўленую Егіптам і Катарам.
Пагадненне паміж ХАМАС і Ізраілем таксама прадугледжвае дастаўку неабходнай колькасці грузаў гуманітарнай дапамогі для жыхароў Газы.
Па інфармацыі канала Al Jazeera, абмен зняволенымі і заложнікамі павінен будзе прайсці ў два этапы, ХАМАС таксама перадасць ізраільскаму боку целы загінулых. Па розных даных, у цяперашні час у заложніках у руху застаюцца не менш за 50 ізраільцян.
Егіпет і Катар у нядзелю перадалі ХАМАС у прысутнасці кіраўнікоў шэрага палесцінскіх фракцый новую прапанову аб аднаўленні непрамых перагавораў з Тэль-Авівам. Кіраўнік МЗС Егіпта Бадр Абдэль Аты раней заявіў, што пасрэднікі (Егіпет, Катар і ЗША) дасягнулі дамоўленасцей па асобных канфліктных пытаннях паміж бакамі, аднак усё яшчэ ёсць нявырашаныя праблемы.
Рух ХАМАС у канцы ліпеня заяўляў, што гатоў аднавіць перагаворы аб спыненні агню ў Газе, але толькі пасля завяршэння гуманітарнага крызісу ў сектары.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"