https://bel.sputnik.by/20250819/kaaltsyya-zhadayuchykh--zsha-nezabave-abmyarkuyuts-garanty-byaspek-ukrane-1099034534.html
"Кааліцыя жадаючых" і ЗША неўзабаве абмяркуюць гарантыі бяспекі Украіне
"Кааліцыя жадаючых" і ЗША неўзабаве абмяркуюць гарантыі бяспекі Украіне
Sputnik Беларусь
У канцылярыі брытанскага прэм’ера заявілі, што сустрэча прадстаўнікоў "кааліцыі жадаючых" неабходна для падрыхтоўкі да разгортвання кантынгенту на ўкраінскай... 19.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-19T17:57+0300
2025-08-19T17:57+0300
2025-08-19T17:57+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
зша
украіна
вялікабрытанія
палітыка
бяспека
ната
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104152/58/1041525838_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_6e514e68b8b57ded6ca6cf29c436a54a.jpg
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Прадстаўнікі так званай кааліцыі жадаючых і Злучаных Штатаў Амерыкі ў бліжэйшыя дні абмяркуюць пытанні, звязаныя з даваннем гарантый бяспекі Украіне, паведамілі на Даўнінг-стрыт па выніках пасяджэння кааліцыі, якое адбылося ў аўторак.Таксама адзначаецца, што гэтая сустрэча патрэбна для падрыхтоўкі "да разгортвання кантынгенту (на ўкраінскай тэрыторыі - Sputnik) у выпадку спынення агню".На Даўнінг-стрыт паведамілі, што сёння прадстаўнікамі кааліцыі былі абмеркаваны розныя варыянты націску на Расію ў далейшым, у тым ліку санкцыі.Сустрэча ў Белым домеДональд Трамп 18 жніўня сустрэўся ў Вашынгтоне з Уладзімірам Зяленскім. На сустрэчу ў Белы дом таксама прыбылі прэзідэнты Францыі і Фінляндыі Эмануэль Макрон і Аляксандэр Стуб, прэм’еры Вялікабрытаніі і Італіі Кір Стармер і Джорджа Мелоні, канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі як магчымыя сцэнарыі вырашэння канфлікту, так і гарантыі бяспекі для Украіны. Па выніках размовы Трамп заявіў, што перспектывы вырашэння ўкраінскага канфлікту вызначацца на працягу "тыдня-двух".Нежыццяздольная ідэяЯк заяўляла раней афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, Расія не прымае ніякіх сцэнарыяў, звязаных са з’яўленнем ва Украіне воінскага кантынгенту краін НАТА.Яна адзначала, што прэзідэнты РФ і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы прадэманстравалі імкненне да ўрэгулявання канфлікту на Украіне з устараненнем яго першапрычын. Аднак, падкрэсліла дыпламат, "з Лондана працягваюць сыпацца выказванні, якія не толькі дысаніруюць з намаганнямі Масквы і Вашынгтона, але і яўным чынам накіраваны на іх падрыў".Марыя Захарава ахарактарызавала планы "кааліцыі жадаючых" размясціць ва Украіне ваенны кантынгент як нежыццяздольную ідэю.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250819/gensakratar-nata-chlenstva-ukrany--alyanse-ne-abmyarkovaetstsa-1099015384.html
зша
украіна
вялікабрытанія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104152/58/1041525838_177:0:2908:2048_1920x0_80_0_0_e61602a0e857dc5530592c0481bd5e32.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , зша, украіна, вялікабрытанія, палітыка, бяспека, ната, у свеце, перагаворы па украіне
спецаперацыя, навіны , зша, украіна, вялікабрытанія, палітыка, бяспека, ната, у свеце, перагаворы па украіне
"Кааліцыя жадаючых" і ЗША неўзабаве абмяркуюць гарантыі бяспекі Украіне
У канцылярыі брытанскага прэм’ера заявілі, што сустрэча прадстаўнікоў "кааліцыі жадаючых" неабходна для падрыхтоўкі да разгортвання кантынгенту на ўкраінскай тэрыторыі пасля спынення агню.
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Прадстаўнікі так званай кааліцыі жадаючых і Злучаных Штатаў Амерыкі ў бліжэйшыя дні абмяркуюць пытанні, звязаныя з даваннем гарантый бяспекі Украіне, паведамілі на Даўнінг-стрыт па выніках пасяджэння кааліцыі, якое адбылося ў аўторак.
"Прэм’ер-міністр (Вялікабрытаніі Кір Стармер - Sputnik) адзначыў, што прадстаўнікі кааліцыі сустрэнуцца са сваімі амерыканскімі калегамі ў бліжэйшыя дні для распрацоўкі планаў па даванні надзейных гарантый бяспекі (Украіне - Sputnik)", - гаворыцца ў заяве канцылярыі брытанскага прэм’ера.
Таксама адзначаецца, што гэтая сустрэча патрэбна для падрыхтоўкі "да разгортвання кантынгенту (на ўкраінскай тэрыторыі - Sputnik) у выпадку спынення агню".
На Даўнінг-стрыт паведамілі, што сёння прадстаўнікамі кааліцыі былі абмеркаваны розныя варыянты націску на Расію ў далейшым, у тым ліку санкцыі.
Дональд Трамп 18 жніўня сустрэўся ў Вашынгтоне з Уладзімірам Зяленскім. На сустрэчу ў Белы дом таксама прыбылі прэзідэнты Францыі і Фінляндыі Эмануэль Макрон і Аляксандэр Стуб, прэм’еры Вялікабрытаніі і Італіі Кір Стармер і Джорджа Мелоні, канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі як магчымыя сцэнарыі вырашэння канфлікту, так і гарантыі бяспекі для Украіны. Па выніках размовы Трамп заявіў, што перспектывы вырашэння ўкраінскага канфлікту вызначацца на працягу "тыдня-двух".
Як заяўляла раней афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, Расія не прымае ніякіх сцэнарыяў, звязаных са з’яўленнем ва Украіне воінскага кантынгенту краін НАТА.
Яна адзначала, што прэзідэнты РФ і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы прадэманстравалі імкненне да ўрэгулявання канфлікту на Украіне з устараненнем яго першапрычын. Аднак, падкрэсліла дыпламат, "з Лондана працягваюць сыпацца выказванні, якія не толькі дысаніруюць з намаганнямі Масквы і Вашынгтона, але і яўным чынам накіраваны на іх падрыў".
Марыя Захарава ахарактарызавала планы "кааліцыі жадаючых" размясціць ва Украіне ваенны кантынгент як нежыццяздольную ідэю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"