Беларускія памідоры выходзяць на арбіту: у космас запускаюць незвычайны груз
© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкУстаноўка ракеты-носьбіта "Союз-2.1б" з касмічным апаратам "Бион-М" на стартавую пляцоўку касмадрома Байканур

© Sputnik / Кирилл Зыков
/ Падпісацца
Эксклюзіў
Пакуль у Беларусі поўным ходам ідзе бітва за ўраджай, у памідорнай сталіцы нашай рэспублікі – горадзе Іўі – вырашылі прыняць удзел у незвычайным эксперыменце і адправіць насенне таматаў… у космас.
Сёння, 20 жніўня, адбудзецца падзея сапраўды касмічнага маштабу: на арбіту Зямлі запусцяць апарат "Бион-М" №2, на борце якога сабраны розныя біяарганізмы – мышы, мухі, грыбы, расліны... Навукоўцы жадаюць высветліць, як космас уплывае на іх.
Да арбіты ў тым ліку адправяцца насенне таматаў у колькасці паўтары тысячы штук з Беларусі і Расіі. Гэта школьны эксперымент, які, магчыма (і гэта не жарт!), дапаможа знайсці чалавецтву ключ да засваення новых планет.
Чаму гэты палёт такі важны для навукі і ці ўзыдзе насенне памідораў пасля яго вяртання? Карэспандэнты Sputnik пабывалі ў Іўі, дзе мясцовыя школьнікі вырашылі кінуць выклік бязважкасці і касмічнай радыяцыі.
Памідорна-касмічны эксперымент
Горад Іўе ў Гродзенскай вобласці не выпадкова называюць памідорнай сталіцай Беларусі. Гэтую сельскагаспадарчую культуру яшчэ 600 гадоў таму прывезлі з сабой татары, якія пасяліліся на іўеўскай зямлі. З таго часу тамат лічыцца галоўным брэндам і сімвалам райцэнтра.
Яшчэ на ўездзе ў горад разумееш, чаму памідор – галоўная агародніна ў Іўі: велізарныя парнікі (а можа, аранжарэі) ёсць ці ледзь не ў кожным двары. Яго апрацоўцы прысвячаюць вольны час мясцовыя жыхары, у яго гонар названа галоўнае свята ў горадзе, а з нядаўніх часоў чырвоны плод – "удзельнік" вялікай касмічнай місіі.
© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкВываз ракеты-носьбіта "Союз-2.1б" з касмічным апаратам "Бион-М" на стартавую пляцоўку касмадрома Байканур

Вываз ракеты-носьбіта "Союз-2.1б" з касмічным апаратам "Бион-М" на стартавую пляцоўку касмадрома Байканур
© Sputnik / Кирилл Зыков
/ Увечары 20 жніўня на касмадроме Байканур чакаецца запуск касмічнага апарата "Бион-М" №2. На калязямную арбіту ён адправіцца на ракеце "Союз 2.1б". У навуковай праграме біяспадарожніка каля 30 эксперыментаў, і адзін з іх навукоўцы праводзяць разам з беларускімі і расійскімі школьнікамі: рабяты запускаюць у космас насенне памідораў, у тым ліку ўручную сабранае жыхарамі Іўя.
Пяць грамаў каштоўнага грузу
У праекце, які называецца "У космас са сваім памідорам", удзельнічаюць тры школы – маскоўская 1980-я, школа №9 Мінусінска (Краснаярскі край) і гімназія №1 Іўя. Усю навуковую праграму рэалізуе Інстытут медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНасенне памідораў

Насенне памідораў
© Sputnik / Виктор Толочко
Чаму памідоры? Іх насенне вельмі лёгкае. Вага "бандэролі" – а гэта 1 500 адзінак насення – складае нейкіх 5 грамаў. Але пры адпраўцы ў космас кожны грам мае значэнне.
Ідэя адправіць насенне таматаў у космас і правесці над імі серыю эксперыментаў нарадзілася падчас традыцыйнага свята памідора ў Іўі ў 2024 годзе. Такую ініцыятыву вылучыў ганаровы грамадзянін горада, член Расійскай акадэміі касманаўтыкі, палкоўнік ваенна-касмічных сіл Віктар Шутаў. Многія ўспрынялі гэта за жарт, але мясцовым гімназістам задумка спадабалася: а чаму б і не?
© Sputnik / Виктор ТолочкоЛагатыпы ўдзельнікаў праекта

Лагатыпы ўдзельнікаў праекта
© Sputnik / Виктор Толочко
З’явілася ініцыятыўная група – пяцёра іўеўскіх старшакласнікаў, педагогі, грамадскія арганізацыі. Неўзабаве да праекта далучыўся горад-пабрацім беларускага райцэнтра – Мінусінск (ён у сваю чаргу носіць неафіцыйны тытул памідорнай сталіцы Расіі), маскоўская школа, вучоныя, Раскосмас. І закруцілася.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік дырэктара іўеўскай гімназіі №1 Валянціна Ус

Намеснік дырэктара іўеўскай гімназіі №1 Валянціна Ус
© Sputnik / Виктор Толочко
Насенне для эксперыменту збіралі ўсім горадам. Галоўным пастаўшчыком стала намеснік дырэктара іўеўскай гімназіі №1 Валянціна Ус – агароднік (а дакладней "памідоравод") у трэцім пакаленні.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТая самая запалкавая скрынка, з якой усё пачыналася

Тая самая запалкавая скрынка, з якой усё пачыналася
© Sputnik / Виктор Толочко
"Усё пачыналася з гэтай запалкавай скрынкі, у якую – уявіце сабе – умясцілася каля 1 500 зярнятак. Для нашага праекта мы адабралі тысячу, і яшчэ пяцьсот засталося ў рэзерве", - паказвае тое, што змешчаецца ў скрынцы, Валянціна Іванаўна і запэўнівае, што для праекта адбіралася насенне лепшых гатункаў.
"Данецкі" гатунак
Кожная школа, якая ўдзельнічае ў навуковым праекце, выбрала, насенне якіх гатункаў адправіць у касмічны ваяж. Маскоўскім вучням спадабаліся "Гарошак" і "Пінокіа", рабятам з Мінусінска – "Бычынае сэрца", а іўеўскім даследчыкам – "Данецкі". Дасведчаныя людзі – а ў Іўі сапраўды ведаюць толк у памідорах – кажуць, што гэта найлепшы кандыдат на адпраўку ў космас.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГімназія №1 Іўя

Гімназія №1 Іўя
© Sputnik / Виктор Толочко
"Па правілах эксперыменту, гэта павінен быць нізкарослы, негібрыдны гатунак, які традыцыйна вырошчваецца жыхарамі нашага населенага пункта. Было адабрана некалькі прэтэндэнтаў – "Мінскі ранні", "Калгасніца", "Ляна", але па смакавых якасцях, пладаноснасці, непераборлівасці, устойлівасці да фітафторы перамог "Данецкі", - праводзіць кароткі памідорны экскурс Валянціна Ус.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВалянціна Ус паказвае фота пладоў эксперыментальнага ўзору, насенне якога адправяць у космас

Валянціна Ус паказвае фота пладоў эксперыментальнага ўзору, насенне якога адправяць у космас
© Sputnik / Виктор Толочко
Для эксперыменту гімназія забрала 1 000 зярнятак. Заваёўнікамі космасу стануць 250 з іх: 200 будуць знаходзіцца ў касмічнай лабараторыі на борце біяспадарожніка, астатнія 50 замацуюць звонку апарата. Гэта частка эксперыменту – паглядзець, як экстрэмальныя ўмовы космасу паўплываюць на клеткавыя працэсы. Таму важна кожнае зярнятка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНастаўнік біялогіі гімназіі №1 Іўя, куратар "беларускай часткі" праекта Інга Гушча

Настаўнік біялогіі гімназіі №1 Іўя, куратар "беларускай часткі" праекта Інга Гушча
© Sputnik / Виктор Толочко
"Насенне, якое засталося на Зямлі, будзе чакаць вяртання сваіх касмічных сабратаў – па плане, палёт павінен заняць не больш за месяц. Пасля гэтага пачнецца галоўная частка эксперыменту – пасадзіць зярняткі і назіраць за тым, як яны растуць і ці будуць наогул расці пасля падарожжа на арбіту", - адзначае настаўнік біялогіі гімназіі Інга Гушча.
Радыяцыя ў 10 разоў вышэй, чым на МКС
Дарэчы, "Бион" паляціць на так званую палярную арбіту і "завісне" на вышыні 800 км – амаль у два разы вышэй, чым арбіта МКС. Радыяцыя там амаль у 10 раз больш, таму важна ацаніць, як выпраменьванне паўплывае на жывыя арганізмы, расліны і насенне. У гэтым і заключаецца сутнасць эксперыменту.
© Photo : Telegram / Роскосмос / Иван ТимошенкоВываз ракеты-носьбіта "Союз-2.1б" з касмічным апаратам "Бион-М" на стартавую пляцоўку касмадрома Байканур

Вываз ракеты-носьбіта "Союз-2.1б" з касмічным апаратам "Бион-М" на стартавую пляцоўку касмадрома Байканур
© Photo : Telegram / Роскосмос / Иван Тимошенко
Навукоўцы мяркуюць, што місія дапаможа адказаць на шэраг важных пытанняў: ці можна выгадаваць насенне для будучых баз на Месяцы і на Марсе, ці ўстойлівыя яны да касмічнай радыяцыі і гэтак далей. Магчыма, менавіта гэтыя эксперыменты дапамогуць знайсці ключ да доўгачасовых міжпланетных місій, аб якіх так даўно марыць чалавецтва.
Усходжасць – 92%
Як ужо гаварылася, удзельнікамі навукова-касмічнай адысеі сталі пяць вучняў 10-11-х класаў хіміка-біялагічнага профілю іўеўскай гімназіі. Яшчэ вясной рабяты правялі свае першыя вопыты з насеннем "Данецкага" гатунку, каб даказаць яго эфектыўнасць. Расадзілі па садовых кантэйнерах і сталі цярпліва чакаць выніку, трапятліва даглядаючы за кожным зярняткам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзельнікі праекта – вучні 10-11-х класаў хіміка-біялагічнага профілю іўеўскай гімназіі

Удзельнікі праекта – вучні 10-11-х класаў хіміка-біялагічнага профілю іўеўскай гімназіі
© Sputnik / Виктор Толочко
"У нас было дзве закладкі па 50 штук кожная – праз тыдзень з першай прараслі 46 зярнятак, з другой – 47. Усходжасць склала 92%. Таму вырашана было адправіць у космас насенне менавіта гэтага гатунку", - інфармуе адзін з удзельнікаў эксперыменту Мікіта Місура.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМікіта Місура

Мікіта Місура
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі насенне вернецца з арбіты, рабяты высадзяць яго ў грунт і будуць назіраць за этапам росту, весці дзённікі і запісваць усе даныя: напрыклад, чым адрозніваюцца парасткі касмічных памідораў ад зямных. "Праца будзе скрупулёзная, але вельмі цікавая", - прадчувае Уладзімір Нехвядовіч – 11-класнік іўеўскай гімназіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Нехвядовіч – 11-класнік іўеўскай гімназіі

Уладзімір Нехвядовіч – 11-класнік іўеўскай гімназіі
© Sputnik / Виктор Толочко
"У любым выпадку давядзецца чакаць наступнай вясны, каб высадзіць насенне і зрабіць параўнальны аналіз: лепш растуць касмічныя ці ўсё ж зямныя?" - разважае юнак.
Педагогі прызнаюць: задача стаіць не з лёгкіх. Але ўсе вераць у тое, што праект калі-небудзь прынясе рэальную карысць саюзнай касмічнай навуцы.
"На працягу кожных трох-пяці дзён частка "касмічных" праросткаў будзе адбірацца з зямлі. Рабяты будуць мераць даўжыню сцябла лінейкай, даўжыню міжвузелля, вагу і параўноўваць з "зямнымі". Гэта значыць практычна штодня мы будзем фіксаваць, як яны развіваюцца", - апісвае немудрагелісты працэс агратэхнікі Інга Гушча.
"Цяпер ведаем, як саджаць памідоры"
Доследная частка праекта стартавала ў красавіку 2025-га. Каб палепшыць свае веды ў эксперыментальнай батаніцы, школьнікі часта заставаліся пасля ўрокаў, даглядалі парасткі, праводзілі параўнанні. Усе яны сыходзяцца ў меркаванні – гэта нават цікавей, чым гуляць у Sony Playstation.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭксперымент аказаўся цікавейшым за любыя гульні

Эксперымент аказаўся цікавейшым за любыя гульні
© Sputnik / Виктор Толочко
"Затое зараз ведаем, як саджаць памідоры ў бабулі ў цяпліцы!" - заключае ўдзельніца праекта Ганна Гурская.
Ракета з апаратам "Бион-М" №2 гатова да старту. У Іўі, вядома, будуць трымаць кулачкі і назіраць за кожным дзеяннем у прамым эфіры, бо на борце важны для ўсяго горада груз. Запуск апарата запланаваны на 20:13 (трансляцыю Раскосмасу можна паглядзець тут).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"